Алоля
Ало́ля (сёньня Ало́ль) — вёска ў Маскоўшчыне, у Пусташкінскім раёне Пскоўскай вобласьці, разьмяшчаецца на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Алоля | |
Алоля | |
Уезд у вёску | |
Краіна: | Маскоўшчына |
Насельніцтва: | 162 чал. |
Паштовы індэкс: | 182303 |
Геаграфічныя каардынаты: | 56°27′6″ пн. ш. 29°6′39″ у. д. / 56.45167° пн. ш. 29.11083° у. д.Каардынаты: 56°27′6″ пн. ш. 29°6′39″ у. д. / 56.45167° пн. ш. 29.11083° у. д. |
Адміністрацыйны цэнтар Алольскай воласьці. Вёска разьмешчана за 20 км на паўночны захад ад горада Пустошка, на аднайменнай рацэ Алоля каля Мясоўскага возера, другой назвай якога зьяўляецца таксама «Алоля».
Назва
рэдагавацьНазва вёскі паходзіць ад аднайменнай ракі, мае балцкае паходжаньне. Корань слова *al- зьвязваюць зь індаэўрапейскім коранем, якое мае значэньне «цячы», ён выяўляецца ў сучасным жамойцкім (г. зн. летувіскім) alėti - «цячы, сачыцца». Наступны за коранем суфікс -al таксама балцкі. На дваенных і дарэвалюцыйных картах назва ракі, возера і вёскі пазначалася як «Алоля».