Алькмунд з Дэрбі

нартумбрыйскі прынц, сьвяты
(Перанакіравана з «Алкмунд з Дэрбі»)

Алькмунд[1] (лац. Alcmundus[2], Alkmundus[3], Alchmundus[4], анг. Alchmund of Derby, Алкмунд з Дэрбі[a]; каля 800) — прынц Нартумбрыі, Сьвяты.

Алькмунд з Дэрбі
Алькмунд з Дэрбі
Сьвяты
Нарадзіўся VIII стагодзьдзе
Памёр каля 800
Дзень памяці 19 сакавіка

Біяграфія рэдагаваць

 
Саркафаг сьвятога Алкмунда ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі

Сын караля Нартумбрыі Элхрэда. Па дваццаці роках выгнаньня, праведзеных сярод піктаў праз сваё дынастычнае змаганьне ў Нартумбрыі, вярнуўся туды з уласным войскам. Быў забіты пры невядомых абставінах. Адказнасьць за гібель крыніцы ўскладаюць на караля Нартумбрыі Эрдвульфа. Гібель Алькмунда называюць мучаніцкай, і ён залічаны ў лік сьвятых.

Спачыў у Лільшале (Шропшыр). Апісваюцца цуды, якія адбываліся на ягонай магіле. Праз нашэсьце датчанаў ягонае цела Алькмунда было перанесенае ў Дэрбі, і некалькі цэркваў у ваколіцы асьвечаныя ў ягоны гонар. Памяць сьвятога адзначаецца 19 сакавіка.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Таксама Алкмунд зь Лільшалу (анг. Lilleshall), Эльмунд (анг. Ealhmund), Альмунд (анг. Alhmund), Алкмунд (анг. Alkmund), Алхмунд (анг. Alchmund)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Алькмунд // Православная энциклопедия. Т. 2. — Москва, 2001. С. 80.
  2. ^ Kelly S. Charters of Abingdon Abbey. — British Academy, 2000. P. 579.
  3. ^ Revue bénédictine. T. 115, 2005. P. 376.
  4. ^ Hart C. R. Learning and Culture in Late Anglo-Saxon England and the Influence of Ramsey Abbey on the Major English Monastic Schools. T. 1. — E. Mellen Press, 2003. P. 518.

Літаратура рэдагаваць

  • Grosjean, P. Codicis Gothani Appendix (Vita Sancti Aelkmundi regis) // Analecta Bollandiana. T. LVIII, 1940. P. 178—183.
  • Алькмунд // Православная энциклопедия. Т. 2. — Москва, 2001. С. 80.