Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыбак.

Аляксандар Пятровіч Рыбак (нарадзіўся 7 лістапада 1934, в. Макаўчыцы, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР) — пісьменьнік. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1973 г.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі загінулі падчас ІІ-й Усясьветнай вайны. У 1958 г. закончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У. І. Леніна. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газэт (1958—1959), часопісе «Вожык», газэце «Калгасная праўда» (1959—1962), на Беларускім радыё (1962—1963), у часопісе «Бярозка» (1963—1964). 3 1966 г. да 1972 г. жыў у Маскве — працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублікаваньня Актаў Вярхоўнага Савету СССР, рэфэрэнтам у сакратарыяце Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. 3 1972 г. намесьнік адказнага сакратара праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, з 1978 г. старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г.

  • Дарогі бываюць розныя. Апавяданні і гумарэскі. Мінск. 1972.
  • Сёння прыедзе тата. Апавяданні. Мінск. 1976.
  • Што пасееш… Аповесць, апавяданні. Мінск.1982
  • Апошняя камандзіроўка. Аповесць, апавяданні. Мінск. 1985.
  • Трэба было жыць. Раман. Мінск. 1990.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.