Алесь Клышка

беларускі кандыдат тэхнічных навук, паэт і публіцыст

Алесь Клышка (8 сакавіка 1948, Менск — 23 красавіка 2023, Менск) — беларускі кандыдат тэхнічных навук, былы гулец менскай футбольнай каманды «Тарпеда», паэт і публіцыст.

Алесь Клышка
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1948(1948-03-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 красавіка 2024(2024-04-23) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак пісьменьнік, футбаліст, навуковец

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Менску ў вялікай сям’і, дзе было пяцёра дзяцей. Быў вымушаны рана пайсьці працаваць, яшчэ з 16-гадовага ўзросту. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю, працаваў у НДІ прыкладных фізычных праблемаў Белдзяржунівэрсытэту. Меў 13 патэнтаў на вынаходніцтва ў галіне экалягічна чыстых тэхналёгіяў і аховы навакольнага асяродзьдзя, аўтар 115 навуковых публікацыяў.

Таксама Алесь Клышка — вядомы ў мінулым футбаліст. Ён гуляў за менскую каманду «Тарпеда», быў нават капітанам каманды. У «Тарпеда» Алесю Клышку пашчасьціла пагуляць з «зоркамі» беларускага футболу: Мікалаем Журавенкам, Дзьмітрыем Карнеевым, Анатолем Глебам, Мікалаем Іваніцкім.

Алесь Клышка быў паэтам-лірыкам, публіцыстам. Ён напісаў і выдаў шмат паэтычных зборнікаў, сярод якіх — «Ад каранёў да кроны», «Далёкае — блізкае», «Сустрэча», «Стрэчаньне» і іншыя.

Ён падрыхтаваў і выпусьціў фільм па гісторыі Менску «Менская зямля», а таксама шэраг аўдыёкнігаў і музычных стужак. Некалькі зборнічкаў вершаў аўтар напісаў і для дзяцей. У суаўтарстве з паэтам Зьнічом (Алегам Бембелем) з Жыровіч ён выдаў чатыры кнігі роздумаў-дыялёгаў: пра час, Айчыну, шляхі зямныя і вечныя («Жыровіцкія камяні» (2006), «Шлях да Жыровічаў» (2007), «Жыровіцкая пастараль» (2009) і «Званіца» (2016)).

Роднаму Менску, дзе Алесь Клышка пражыў усё жыцьцё, ён прысьвяціў некалькі сваіх кніг, адна зь іх так і называецца «Менская зямля».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць