Алесь Жыгуноў

беларускі паэт

Алесь Міхайлавіч Жыгуноў (27 лістапада 1954, в. Троіца, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі паэт.

Алесь Жыгуноў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 лістапада 1954(1954-11-27) (69 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова беларуская мова

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 27 лістапада 1954 году ў в. Троіца Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. У 1970 годзе скончыў Нова-Брашчынскую сярэднюю школу, працаваў загадчыкам клюбу ў вёсцы Баркі.

Пасьля заканчэньня філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1976 годзе — настаўнік беларускай і расейскай мовы і літаратуры Чарневіцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёну.

З 1980 году — карэспандэнт-арганізітар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 году — загадчык аддзелу радыёінфармацыі раённай газэты «Шлях перамогі». З 1989 году працаваў ў рэдакцыі раённай газэты «Веснік Глыбоччыны». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1982 году[1]/

Жыве ў Глыбокім.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар зборнікаў вершаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993).

  1. ^ Алесь Жыгуноў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994 — С. 209