Алена Зубрылава
Алена Зубрылава (па-ўкраінску: Олена Миколаївна Зубрилова; нар. 25 лютага 1973) — беларуская біятляністка ўкраінскага паходжаньня.
Алена Зубрылава | |
Олена Миколаївна Зубрилова | |
![]() Алена Зубрылава на Алімпійскіх гульнях у Турыне | |
Род дзейнасьці | біятляністка |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 лютага 1973 (50 гадоў) |
Месца нараджэньня | г. Шостка Сумской вобласьці |
Занятак | біятляністка, біятлонны трэнер, лыжны бягун |
Узнагароды | |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзілася ў г. Шостка Сумской вобласьці. З 2002 году зьмяніла ўкраінскае грамадзянства на беларускае і выступала за нацыянальную зборную Беларусі. У 2006 годзе спыніла сваю кар’еру ў вялікім спорце.
Рост — 161 см, вага — 62 кг. Ваеннаслужачая, трохкратная чэмпіёнка і чатырохкратная ўладальніца срэбных мэдаляў сусьветных форумаў. Найлепшы вынік на Алімпійскіх гульнях — пятае месца ў эстафэце ў Нагана. Неаднаразова ўздымалася на п’едэстал чэмпіянатаў сьвету, Эўропы і Кубку сьвету. На канец сэзону 2005 году Алена Зубрылава мела дваццаць перамогаў у этапах Кубку сьвету.
Замужам, мае дачку Таню.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- 2005: Першы залаты мэдаль беларускіх біятляністаў у гэтым сэзоне заваявала Алена Зубрылава(недаступная спасылка)
- 2005: Беларускія біятляністкі ў Аўстрыі завявалі бронзу(недаступная спасылка)
- 2005: Бронзавы мэдаль у спрынтэрскай гонцы ў Зубрылавай(недаступная спасылка)
- Аляксандар Ганчарук, «День». Алена Зубрылава: «Перамагчы мне дапамагло зусім не разьмяшчэньне зорак…»(недаступная спасылка)(рас.)