Алег Судлянкоў

беларускі бібліяфіл, калекцыянэр графікі, кніжных знакаў

Алег Аляксандравіч Судлянкоў (8 траўня 1940, Хабараўск — 13 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі бібліяфіл, калекцыянэр графікі, кніжных знакаў.

Алег Судлянкоў
Сяргей Харэўскі і Алег Судлянкоў (2014)
Дата нараджэньня 8 траўня 1940(1940-05-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 чэрвеня 2022(2022-06-13) (82 гады)
Месца сьмерці
Занятак бібліяфіл, калекцыянэр

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Хабараўску, вучыўся ў сярэдняй школе ў Прыбалтыцы; але большая частка яго жыцьця зьвязана з Беларусьсю і Менскам. Па адукацыі інжынэр (скончыў два політэхнічныя інстытуты — у Менску і ў Ташкенце). Пачаў зьбіраць экслібрысы з 1966 году. Сабраў некалькі тысяч такіх кніжных знакаў.

Аўтар шматлікіх артыкулаў пра экслібрыс у перыядычным друку, а таксама аўтарскіх публікацый у часопісах «Нёман», «Мастацтва». Арганізатар, удзельнік выставачных праектаў. Ахвотай перадаваў для экспазыцыі розных музэяў і выстаў кніжныя знакі са сваёй калекцыі.

Арганізаваў выданьне ў Кіеве некалькіх кніг беларускіх кніжных графікаў — Генадзя Вяля, Рамана Сустава, Юрыя Якавенкі. Дапамог менскаму выдаўцу Але Зьміёвай выдаць сэрыю альбомаў, прысьвечаных творчасьці такіх экслібрысістаў, як Ганна Ціханава, Арлен Кашкурэвіч, Мікола Селяшчук, Юры Якавенка, Генадзь Вяль[1].

Быў добра знаёмы з такімі легендамі і стварэньня кніжнага знака, і яго калекцыяніраваньня, як Сяргей Фарцінскі, Лембіт Лыхмус, Якаў Бэрдзічэўскі, Алег Ласунскі, Валер Палікарпаў, Генадзь Вяль, Фёдар Шурмялёў…

  • «Гісторыя беларускіх кніжных знакаў XVI—XX стст.», 2022, выдавецкі дом «Звязда»[2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць