Акцябарскі (Башкартастан)
Акцябрскі (па-расейску: Октябрьский) — горад (з 1946) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва 107,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1946 годзе. Горад разьмешчаны на мяжы з Татарстанам, на рацэ Ік, каля фэдэральнай трасы аўтамагістраль М5 (Масква—Чалябінск), за 188 км ад Уфы.
Акцябарскі | |||||
рас. па-расейску: Октябрьский | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1946 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Башкартастан | ||||
Кіраўнік: | Q28500945? | ||||
Плошча: | 125,83 км² | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 115 557 чал. (2021) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | 34767 | ||||
Паштовы індэкс: | 452600–452616 | ||||
Нумарны знак: | 02, 102 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′0″ пн. ш. 53°29′0″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 53.48333° у. д.Каардынаты: 54°29′0″ пн. ш. 53°29′0″ у. д. / 54.48333° пн. ш. 53.48333° у. д. | ||||
Акцябарскі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://oktadm.ru/ |
Горад Акцябрскі — буйны індустрыяльны цэнтар. У структуры прамысловай вытворчасьці на долю прадпрыемстваў машынабудаваньня прыходзіцца 43%, паліўнай прамысловасьці — 32%. Прадпрыемствы гораду выпускаюць нафтапрамысловае і аўтатранспартнае абсталяваньне, нізкавольтную апаратуру, будаўнічыя канструкцыі і матэрыялы, вахтавыя і жылыя комплексы, аўтамабільныя прылады, абутак, швейныя і парцалянавыя вырабы.
Асноўныя прадпрыемствы: Нафтагазаздабываючае ўпраўленьне ПАТ АНК «Башнафта», упраўленьне «Башнафтагазпрам», ААТ АК «ОЗНА», АТ АК «АПРИ», АТ «Нізкавольтнік», АТ «Нафтамаш». Аўтамабільная прамысловасьць у горадзе прадстаўленая АТ АК «АПРИ», якая спэцыялізуецца на выпуску аўтамабільных прыбораў практычна для ўсіх аўтамабільных, трактарабудаўнічых і камбайнавых заводаў Расеі. Прадукцыя АТ «Нізкавольтнік» — ад нізкавольтных камплектных прылад і шчытоў кіраваньня да складанай электраапаратуры — пастаўлялася больш 30 краін сьвету. У горадзе створаная магутная будаўнічая база, прадстаўленая заводамі АТ «Блокжылкамплект», «Жалезабетонных канструкцый», «Будаўнічых матэрыялаў», «Буйнапанэльнага домабудаваньня» і будаўніча-мантажнымі прадпрыемствамі, прыярытэтнымі накірункамі якіх зьяўляецца прамысловае і жыльлёвае будаўніцтва, будаўніцтва нафта- і газаправодаў.
У вытворчым патэнцыяле горада прыкметнае месца займае акцыянэрная кампанія «ОЗНА», асноўнай прадукцыяй якой зьяўляецца аўтаматызаваныя тэхналягічныя ўстаноўкі «Спадарожнік», запасныя часткі да сьвідравальнага абсталяваньня, электравадагрэйныя катлы, розныя прыборы.
Дзейнічае Навукова-дасьледчы інстытут геафізычных дасьледаваньняў сьвідравін, праводзіць дасьледаваньні і распрацоўкі ў галіне геафізычных дасьледаваньняў сьвідравін на ўсіх этапах іх будаўніцтва і засваеньня.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАкцябарскі (Башкартастан) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў