Акцябарскі раён (Кастрамская вобласьць)
раён у Расеі
Акця́барскі раён (па-расейску: Октябрьский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Кастрамской вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца вёска Багаварава.
Акцябарскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Багаварава[d][1] |
Дата ўтварэньня | 1945 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьАкцябарскі раён мяжуе з Паназыраўскім і Вохамскім раёнамі, а таксама з Кіраўскай вобласьцю на ўсходзе. Плошча раёну складае 1861,89 км². Каля 40% тэрыторыі раёну пакрытае ў асноўным зьмяшанымі лясамі. Паводле расьліннасьці раён адносіцца да падзоны іглічных лясоў.
Гісторыя
рэдагавацьАкцябарскі раён быў утвораны ў 1945 годзе адпаведнасьці з пастановай УЦВК. У 1963 годзе раён быў скасаваны, але адноўлены ўжо праз два гады.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 4143 чалавекі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАкцябарскі раён (Кастрамская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)