Акутаґа́ва Р'ю́наскэ (па-японску: 芥川 龍之介; 1 сакавіка 1892 — 24 ліпеня 1927) — японскі паэт і пісьменьнік. Акрамя лірыкі і эсэ, аўтарам было створана каля 150 кароткіх гісторыяў, апавяданьняў і навэл. Самая значная і знакамітая літаратурная прэмія Японіі, прэмія Акутакава, носіць яго імя.

Акутаґава Р'юнаскэ
芥川 龍之介
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 сакавіка 1892(1892-03-01)[1][2][3][…]
Токіё, Японія
Памёр 24 ліпеня 1927(1927-07-24)[4][1][2][…] (35 гадоў)
Сужэнец Фумі Акутагава[d]
Дзеці Hiroshi Akutagawa[d] і Yasushi Akutagawa[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці з 1914
Жанр апавяданьне
Мова японская

Біяграфія

рэдагаваць

Акутаґава нарадзіўся ў сям’і малочніка Ташыза Макіна ў Токіё. Яго маці, Фуку Нііхара, неўзабаве пасьля нараджэньня сына псыхічна захварэла і Акутаґава быў адаптаваны яго дзядзькам. Першыя друкаваныя выданьні аўтара зьявіліся з 1912 па 1916 гады, у час яго студэнцтва ў Такійскім імпэратарскім унівэрсытэце. Пасьля вучобы Акутаґава прапрацаваў 3 гады настаўнікам ангельскай мовы, а затым пачаў працаваць у газэце «Осака Майнішы».

Яшчэ будучы студэнтам, Акутаґава марыў аб стварэньні сям’і зь Яёй Яшыдай, якую ён кахаў яшчэ зь дзяцінства, але яго блізкія адмовілі яму ў гэтым. У 1916 годзе ў яго жыцьці зьявілася другая жанчына — Фумі Цукамота, зь якой ён ажаніўся ў 1918 годзе. У гэтым шлюбе зьявіліся на сьвет трое дзяцей: Хірошы (1920), Такашы (1922) і Ясушы (1925).

У 1919 годзе стан здароўя Акутаґава значна пагоршыўся. Паралельна да гэтага ў творах аўтара значна павялічыўся рэалізм і крытыка грамадзтва. У дадатак да сваёй хваробы Акутаґава перажыў таксама і растленьне грамадзтва, якое рухалася шляхам да экспансійнай вайны. У 1927 годзе жыцьцё аўтара скончылася самагубствам, пасьля перадазіроўкі вераналам.

У 1954 годзе кароткія апавяданьні Акутаґавы «Рашамон» (Rashōmon; 1915) і «У чашчы» (1921) былі экранізаваныя вядомым японскім рэжысэрам Акіра Курасава пад першай назвай.

  • 1919: Mōri-sensei (Прафэсар Моры)
  • 1922: Niwa (Сад)

У беларускім перакладзе:

  • Брама Расё; Нос; Павуцінкі (перакладчык — У. Шатон) // Далягляды. Менск., 1990.
  1. ^ а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 34. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. ^ а б Akutagawa Ryunosuke // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Ryunosuke Akutagawa // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  4. ^ Акутагава Рюноскэ // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ японская Вікіпэдыя (яп.) — 2001.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць