Акутаґава Р'юнаскэ
Акутаґа́ва Р'ю́наскэ (па-японску: 芥川 龍之介; 1 сакавіка 1892 — 24 ліпеня 1927) — японскі паэт і пісьменьнік. Акрамя лірыкі і эсэ, аўтарам было створана каля 150 кароткіх гісторыяў, апавяданьняў і навэл. Самая значная і знакамітая літаратурная прэмія Японіі, прэмія Акутакава, носіць яго імя.
Акутаґава Р'юнаскэ | |
芥川 龍之介 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 сакавіка 1892[1][2][3][…] Токіё, Японія |
Памёр | 24 ліпеня 1927[4][1][2][…] (35 гадоў) |
Сужэнец | Фумі Акутагава[d] |
Дзеці | Hiroshi Akutagawa[d] і Yasushi Akutagawa[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1914 |
Жанр | апавяданьне |
Мова | японская |
Біяграфія
рэдагавацьАкутаґава нарадзіўся ў сям’і малочніка Ташыза Макіна ў Токіё. Яго маці, Фуку Нііхара, неўзабаве пасьля нараджэньня сына псыхічна захварэла і Акутаґава быў адаптаваны яго дзядзькам. Першыя друкаваныя выданьні аўтара зьявіліся з 1912 па 1916 гады, у час яго студэнцтва ў Такійскім імпэратарскім унівэрсытэце. Пасьля вучобы Акутаґава прапрацаваў 3 гады настаўнікам ангельскай мовы, а затым пачаў працаваць у газэце «Осака Майнішы».
Яшчэ будучы студэнтам, Акутаґава марыў аб стварэньні сям’і зь Яёй Яшыдай, якую ён кахаў яшчэ зь дзяцінства, але яго блізкія адмовілі яму ў гэтым. У 1916 годзе ў яго жыцьці зьявілася другая жанчына — Фумі Цукамота, зь якой ён ажаніўся ў 1918 годзе. У гэтым шлюбе зьявіліся на сьвет трое дзяцей: Хірошы (1920), Такашы (1922) і Ясушы (1925).
У 1919 годзе стан здароўя Акутаґава значна пагоршыўся. Паралельна да гэтага ў творах аўтара значна павялічыўся рэалізм і крытыка грамадзтва. У дадатак да сваёй хваробы Акутаґава перажыў таксама і растленьне грамадзтва, якое рухалася шляхам да экспансійнай вайны. У 1927 годзе жыцьцё аўтара скончылася самагубствам, пасьля перадазіроўкі вераналам.
У 1954 годзе кароткія апавяданьні Акутаґавы «Рашамон» (Rashōmon; 1915) і «У чашчы» (1921) былі экранізаваныя вядомым японскім рэжысэрам Акіра Курасава пад першай назвай.
Творы
рэдагаваць- 1919: Mōri-sensei (Прафэсар Моры)
- 1922: Niwa (Сад)
У беларускім перакладзе:
- Брама Расё; Нос; Павуцінкі (перакладчык — У. Шатон) // Далягляды. Менск., 1990.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 34. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ^ а б Akutagawa Ryunosuke // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Ryunosuke Akutagawa // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Акутагава Рюноскэ // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ японская Вікіпэдыя (яп.) — 2001.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |