Акунепадобныя
Акунепадо́бныя (Perciformes) — самы шматлікі атрад касьцістых рыб.
Акунепадобныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Надкляса | Рыбы |
Кляса | Касьцявыя рыбы |
Надатрад | Касьцістыя рыбы |
Атрад | Акунепадобныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Perciformes | |
Уключае 21 падатрад, 150 сямействаў, каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40% ад агульнай колькасьці ўсіх відаў рыб).[1] У вадаёмах Беларусі 4 віды сямейства акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгір-насар), па адным відзе бычковых (бычок-пясчанік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчыкі).
Даўжыня ад 1 см да 5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 сьпінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр ня злучаны з кішэчнікам. Луска найчасьцей ктэноідная. Ёсьць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры.
Акунепадобныя зьявіліся ў верхнім меле, большасьць сямействаў вядома з эацэну.
Многія віды — каштоўныя прамысловыя рыбы. Шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ БелЭн у 18 т. Т.1.