Аку́ла-дамаві́к, Аку́ла-насаро́г або Скапано́рынх (Mitsukurina owstoni) — глыбакаводныя акула, адзіны прадстаўнік роду акулы-дамік або скапанорынхі (Mitsukurina), адзінага роду сямейства Скапанорынхавыя акулы (Mitsukurinidae). Сваю назву атрымала за дзіўнаватую зьнешнасьць: пыса гэтай акулы заканчваецца доўгім дзябападобным вырастам, а доўгія сківіцы могуць далёка высоўвацца. Афарбоўка таксама незвычайная: блізкая да ружовай (скура напаўпразрыстая, і крывяносныя сасуды прасвечваюць скрозь яе). Найбуйнейшая вядомая асобіна дасягала даўжыні 3,8 метра і важыла 210 кг.

Акула-дамавік
Акула-дамавік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаРыбы
ПадклясаElasmobranchii
НадатрадАкулы
АтрадLamniformes
СямействаСкапанорынхавыя акулы
РодMitsukurina
ВідАкула-дамавік
Бінамінальная намэнклятура
Mitsukurina owstoni

Жыве на глыбіні ад 200 мэтраў, сустракаецца ў цёплых і ўмераных водах ўсіх акіянаў. Упершыню была здабытая ў 1897 годзе ў берагоў Японіі.

Біялёгія акулы-дамавіка вывучана вельмі мала. Невядома нават, наколькі шматлікі гэты від, і ці знаходзіцца ён пад пагрозай зьнікненьня.