Акт незалежнасьці Летувы

Акт незале́жнасьці Летувы́ (па-летувіску: Lietuvos nepriklausomybės aktas) альбо Акт 16 лютага — дакумэнт, складзены і падпісаны Радай Летувы 16 лютага 1918 року. Акт абвяшчаў аднаўленьне незалежнай дэмакратычнай Летувы са сталіцай у месьце Вільні. Дакумэнт быў падпісаны ўсімі 20 прадстаўнікамі Рады на чале зь Ёнасам Басанавічусам. Акт 16 лютага стаў апошнім з сэрыі рэзалюцыяў, датычных праблемы самавызначэньня Летувы, пасьля падпісаных на Віленскай канфэрэнцыі і г. зв. Акту 8 студзеня. Шлях да незалежнасьці быў даўгі і складаны з-за таго, што Нямецкая імпэрыя аказвала ціск на Раду Летувы з мэтаю ўтварэньня зьвязу. Дэпутатам даводзілася манэўраваць між інтарэсамі Нямеччыны, войскі якой разьмяшчаліся ў Летуве, і патрабаваньнямі летувіскага народу.

Арыгінал Акту з подпісамі дваццаці сябраў Рады
Факсыміле Акту

Рэакцыя на вестку пра аднаўленьне незалежнай Летувы была даволі стрыманай. Публікацыя акту была забароненая ўладамі Нямеччыны, тэкст рэзалюцыі друкаваўся і распаўсюджваўся падпольна. Працы Рады стала перашкаджалі, а немцы працягвалі кантраляваць усю тэрыторэю Летувы. Сытуацыя зьмянілася, калі ўвосені 1918 року Нямеччына прайграла Першую сусьветную вайну. У лістападзе 1918 року быў сфармаваны першы летувіскі кабінэт міністраў, а Рада Летувы атрымала кантроль над усёй тэрыторыяй краіны[1]. Незалежнасьць нарэшце стала рэальнасьцю, хоць дзеля яе канчатковага здабыцьця Летува вымушаная была ўдзельнічаць у некалькіх войнах.

Акт зьяўляецца законным абгрунтаваньнем існаваньня незалежнай Летувы як у міжваенны пэрыяд, так і пасьля 1990 року[2]. У дакумэнце сфармуляваныя асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкаваньня, якія ў тым ліку адлюстраваныя ва ўсіх канстытуцыях Летувы. Акт таксама стаў ключавым дакумэнтам у 1990 року пасьля абвяшчэньня незалежнасьці краіны ад СССР[3]. Улады Летувы падкрэсьлівалі, што гэта проста аднаўленьне незалежнае дзяржавы, якая існавала з 1918 да 1940 року, а Акт незалежнасьці ніколі ня траціў сваёй сілы[4].

Арыгінальны дакумэнт лічыўся згубленым. Напрыканцы сакавіка 2017 року яго адшукаў у дыпляматычным архіве Міністэрства замежных справаў у Бэрліне прафэсар Людас Мажыліс.

Тэкст акту

рэдагаваць
Радок Арыгінальны тэкст[5] Пераклад
1
NUTARIMAS
Пастанова
2 Lietuvos Taryba savo posėdyje vasario 16 d. 1918 m. vienu balsu nu- Рада Летувы на паседжаньні 16 лютага 1918 року адзінагалосна вырашыла
3 tarė kreiptis: į Rusijos, Vokietijos ir kitų valstybių vyriausybės šiuo зьвярнуцца да ўрадаў Расеі, Нямеччыны й іншых дзяржаваў з наступнай
4 pareiškimu: дэклярацыяй:
5 Lietuvos Taryba, kaipo vienintelė lietuvių tautos atstovybė, remdamos Рада Летувы, як адзіны прадстаўнік летувіскай нацыі, грунтуючыся на
6 pripažintaja tautų apsisprendimo teise ir lietuvių Vilniaus konferencijos прызнаным праве народаў на самавызначэньне і на прынятай Віленскай канфэрэнцыяй
7 nutarimu rugsėjo mėn. 18-23 d. 1917 metais, skelbia atstatanti nepriklau- рэзалюцыі 18-23 верасьня 1917 року, абвяшчае аднаўленьне незалежнай,
8 somą demokratiniais pamatais sutvarkytą Lietuvos valstybę su sostine на дэмакратычных прынцыпах заснаванай Летувіскай дзяржавы са сталіцай
9 Vilniuje ir tą valstybę atskirianti nuo visų valstybinių ryšių, kurie у Вільні і аддзяленьне гэтай дзяржавы ад усіх дзяржаўных сувязяў, якія
10 yra buvę su kitomis tautomis. будзь-калі мелі месца зь іншымі нацыямі.
11 Drauge Lietuvos Taryba pareiškia, kad Lietuvos valstybės pama- Рада Летувы таксама абвяшчае, што падставы Летувіскай дзяржавы
12 tus ir jos santykius su kitomis valstybėmis privalo galutinai nustatyti і ейныя стасункі зь іншымі дзяржавамі падлягаюць канчатковаму ўсталяваньню
13 kiek galima graičiau sušauktas steigiamasis seimas, demokratiniu budu як найхутчэй скліканым устаноўчым сэймам, абраным дэмакратычным чынам
14 visų jos gyventojų išrinktas. усімі жыхарамі дязржавы.
15 Lietuvos Taryba pranešdama apie tai ………………… Рада Летувы, інфармуючы пра гэта ўрад …………………,
16 vyriausybei, prašo pripažinti nepriklausomą Lietuvos valstybę. просіць прызнаньня незалежнае Летувіскае дзяржавы.
 
17 Dr. Jonas Basanavičius Д-р Ёнас Басанавічус
18 Saliamonas Banaitis Саліамонас Банайтыс
19 Mykolas Biržiška Міколас Біржышка
20 Vilniuje, vasario 16 d. 1918 m. Kazys Bizauskas У Вільні, 16 лютага 1918 р. Казіс Бізаўскас
21 Pranas Dovydaitis Пранас Давідайтыс
22 Jurgis Šaulys Steponas Kairys Юргіс Шаўліс Сьцяпонас Кайрыс
23 Jokūbas Šernas Petras Klimas Якубас Шарнас Пятрас Клімас
24 Antanas Smetona Donatas Malinauskas Антанас Сьмятона Данатас Малінаўскас
25 Jonas Smilgevičius Vladas Mironas Ёнас Сьмілгявічус Уладас Міронас
26 Justinas Staugaitis Stanisław Narutowicz Юстынас Стаўгайтыс Станіслаў Нарутовіч
27 Aleksandras Stulginskis Alfonsas Petrulis Аляксандрас Стульгінскіс Алфонсас Пятруліс
28 Jonas Vailokaitis Kazimieras Steponas Šaulys Ёнас Вайлакайтыс Казімярас Сьцяпонас Шаўліс
29 Jonas Vileišis Ёнас Віляйшыс

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Vytas Stanley Vardys, Judith B. Sedaitis. Lithuania: The Rebel Nation. — Boulder, CO: Westview Press. — С. 22–23. — (Westview Series on the Post-Soviet Republics). — ISBN 0-8133-1839-4
  2. ^ Mindaugas Maksimaitis. Lietuvos valstybės konstitucijų istorija (XX a. pirmoji pusė). — Vilnius: Justitia, 2005. — С. 36–44. — ISBN 9955-616-09-1
  3. ^ Antanas Tyla. Vasario 16-osios Akto reikšmė lietuvių tautos politinei raidai  (лет.) // Voruta. — 15 лютага 2005. — ISSN 1392-0677.
  4. ^ Supreme Council — Reconstituent Seimas 1990—1992. Seimas of the Republic of Lithuania (2002). Праверана 21 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2010 г.
  5. ^ Nutarimas (лет.) Medieval Lithuania Праверана 21 красавіка 2017 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Council of Lithuania // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — Т. I. — С. 581—585.