Акт абвяшчэньня Незалежнасьці Ўкраіны

Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны — дакумэнт, які быў прыняты пазачарговай сэсіяй Вярхоўнага Савету УССР 24 жніўня 1991 году, якім абвешчана незалежнасьць Украіны і стварэньне самастойнай украінскай дзяржавы — Украіны. Тым самым быў пакладзены канец юрыдычнаму існаваньню Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Акт абвяшчэньня незалежнасьці, які зьмешчаны ў бюлетэнь для галасаваньня на ўсеўкраінскім рэфэрэндуме, кастрычнік 1991 г.
Словы Акту абвяшчэньня Незалежнасьці Ўкраіны на пастамэнце Дзяржаўнага сьцяга Украіны, усталяванага ў Зьміяве ў гонар 20-й гадавіны Незалежнасьці

Разам з гэтым Актам 24 жніўня 1991 году таксама былі прынятыя Пастанова Вярхоўнага Савета УССР «Аб абвяшчэньні незалежнасьці Украіны»[1] і Пастанова Вярхоўнай Рады Ўкраіны «Аб вайсковых фармаваньнях ва Ўкраіне»[2].

Тэкст Акту абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны

рэдагаваць

А К Т АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЎКРАІНЫ

Аб абвяшчэньні незалежнасьці Ўкраіны

Зыходзячы з сьмяротнай небясьпекі, якая навісла над Украінай у сувязі з дзяржаўным пераваротам у СССР 19 жніўня 1991 году,

— працягваючы тысячагадовую традыцыю стварэньня дзяржавы ва Ўкраіне.

— зыходзячы з права на самавызначэньне, прадугледжанага Статутам ААН і іншымі міжнародна-прававымі дакумэнтамі,

— ажыцьцяўляючы Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны, Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўрачыста абвяшчае

н е з а л е ж н а с ь ц ь У к р а і н ы і стварэньне самастойнай украінскай дзяржавы — УКРАІНЫ.

Тэрыторыя Украіны зьяўляецца непадзельнай і недатыкальнай.

З гэтага часу на тэрыторыі Ўкраіны маюць сілу выключна Канстытуцыя і законы Ўкраіны.

Гэты акт уступае ў сілу з моманту яго адабрэньня.

ВЯРХОЎНАЯ РАДА Ўкраіны

24 жніўня 1991 году

Тэкст Пастановы ВР УССР «АБ абвяшчэньні незалежнасьці Ўкраіны»

рэдагаваць

П А С Т А Н О В А ВЯРХОЎНАЙ РАДЫ ЎКРАІНСКАЙ ССР

Аб абвяшчэньні незалежнасьці Ўкраіны (Ведамасьці Вярхоўнай Рады (ВВР) 1991 Г., N 38, ст. 502)

Вярхоўная Рада Ўкраінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі . п а с т а н а ў л я е:

Абвясьціць 24 жніўня 1991 году Ўкраіну незалежнай дэмакратычнай дзяржавай.

З моманту абвяшчэньня незалежнасьці дзейнымі на тэрыторыі Ўкраіны зьяўляюцца толькі яе Канстытуцыя, законы, пастановы Ураду і іншыя акты заканадаўства рэспублікі.

1 сьнежня 1991 году правесьці рэспубліканскі рэфэрэндум у пацьверджаньне акту абвяшчэньня незалежнасьці.

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР Л. КРАЎЧУК м. Кіеў, 24 жніўня 1991 года

N 1427-XII

Тэкст Пастановы ВР Украіны «Аб ваенных фармаваньнях Украіны»

рэдагаваць

П А С Т А Н О В А ВЯРХОЎНАЙ РАДЫ ЎКРАІНЫ

Аб ваенных фармаваньнях на Украіне (Ведамасьці Вярхоўнай Рады Ўкраіны (ВВР), 1991 Г., N 38, ст. 506)

Вярхоўная Рада Ўкраіны (ВР) п а с т а н а ў л я е:

1. Падпарадкаваць усе вайсковыя фармаваньні, дыслякаваныя на тэрыторыі рэспублікі, Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

2. Утварыць Міністэрства абароны Ўкраіны.

3. Ураду Ўкраіны прыступіць да стварэньня Ўзброеных Сілаў Украіны, рэспубліканскай гвардыі і падразьдзяленьні аховы Вярхоўнага Рады, Кабінэту Міністраў і Нацыянальнага банку Ўкраіны.

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Л.КРАЎЧУК

м. Кіеў, 24 жніўня 1991 году

N 1431-XII

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць