Акалічнасьць

даданая часьціна сказу

Акалі́чнасьць — даданая часьціна сказу, якая абазначае месца, час, прычыну, мэту, спосаб дзеяньня, меру, ступень і адказвае на пытаньні прыслоўяў.

Акалічнасьць месца

рэдагаваць

Акалічнасьць месца паказвае месца, напрамак, пачатковае й канцавое месца дзеяньня й адказвае на пытаньні дзе? куды? адкуль? дакуль?. Дзед Талаш не адразу пайшоў на сваю сядзібу. (Я. Колас). Ад Воршы да Смаргоні палеткі зацьвілі. (П. Панчанка).

Акалічнасьць часу

рэдагаваць

Акалічнасьць часу абазначае працягласьць, пачатак і заканчэньне дзеяньня й адказвае на пытаньні калі? як доўга? зь якога часу? да якога часу? І вось надарыцца часамі мароз над ўсімі маразамі. (Я. Колас). Прачнуўся Сьцёпка на золаку. (В. Быкаў). А пад гарой Дняпровы хвалі зь вясны да восені шумяць. (Я. Купала).

Акалічнасьць прычыны

рэдагаваць

Акалічнасьць прычыны паказвае на прычыну або падставу дзеяньня й адкаўвае на пытаньні чаму? ад чаго? з-за чаго?: Чаму з табой ня выйшла, не прайшла. (Е. Лось). Ня раз у маёвую ноч дрыжэлі ад страху паны. (З. Бядуля). Усё гэта здарылася з-за Алесі. (Я. Брыль). Ён тым часам па старым вайсковым звычаі агледзеўся. (В. Быкаў).

Акалічнасьць мэты

рэдагаваць

Акалічнасьць мэты, выражаная дзеясловам, абазначае мэту дзеяньня й адказвае на пытаньні для чаго? зь якой мэтай?: Ідуць маладыя глядзець гаспадарку. (А. Куляшоў). Буду верыць: для шчасьця жыве чалавек. (С. Грахоўскі). Ён толькі што прыехаў на службу. (Я. Колас).

Акалічнасьць спосабу дзеяньня

рэдагаваць

Акалічнасьць спосабу дзеяньня абазначае спосаб і якасьць дзеяньня, адказвае на пытаньні '’як? якім чынам?: Молада, хораша, звонка сьпяваў гарманіст. (Я. Брыль). Дом збудованы на славу. (П. Глебка). Я не магу рукі склаўшы сядзець. (К. Чорны).

Акалічнасьць умовы

рэдагаваць

Акалічнасьць умовы паказвае, пры якой умове адбываецца ці можа адбыцца дзеяньне, адказввае на пытаньне пры якой умове?: У выпадку дажджу мы заначуем у вёсцы. Ён ведаў, што ня могуць людзі не гаварыць, сабраўшыся вялікай грамадою. (К. Чорны).

Дадатковыя веды

рэдагаваць

Акалічнасьці выражаюцца:

Акалічнасьці могуць выражацца таксама ўстойлівымі выразамі й непадзельнымі спалучэньнямі: Прыехаў на тую пару ў нашу вёску з горада студэнт. (К. Крапіва). Дзесяць гадоў таму назад у Вепрах не было дзяўчыны, цікавейшай за Аўгіню. (Я. Колас). Раніцай наступнага дня госьці разьяжджаліся. (У. Караткевіч). Па некалькі разоў на ноч яны прыходзілі правяраць наш сон. (Я. Брыль).

Глядзіце таксама

рэдагаваць