Азор (фільм)

першы мастацкі фільм эрзянскай мовай

«Азор» (па-беларуску: Гаспадар) — першы[1] мастацкі фільм эрзянскай мовай, прэм’ера якога адбылася ў 2018 року. Рэжысэр — эрзянскі кампазытар і сьпявак Бакіч Відзяй (Віктар Чычайкін), аўтар сцэнару — саліст гурту «Торама» Аляксандар Учаваткін.

Азор
па-эрзянску: Азор
Жанр драма
Рэжысэр Бакіч Відзяй
Сцэнарыст Аляксандар Учаваткін
Прадусар Аляксандар Учаваткін
У ролях Павал Міхайлаў
Кампазытар Бакіч Відзяй
Вытворчасьць Paro Production
Дата выхаду 2018
Працягласьць 83 хвіліна
Краіна Расея Расея
Мова эрзянская
Бюджэт 3 млн 750 тыс. расейскіх рублёў
  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

«Азор» ёсьць экранізацыяй легенды пра эрзянскіх багатыроў. У 1237 року на зямлю, якую насялялі эрзяне, прыйшлі манголы. Галоўны герой, малады хлопец Азор сустрэў у лесе мангольскі аддзел, але пасьля няўдалай спробы схавацца апынуўся ў чужынскім палоне. Ён адмовіўся далучыцца да мангольскага войска і падчас уцёкаў атрымаў раненьне стралой мангольскага лучніка. Паранены, ён дабраўся да роднай вёскі, дзе стаў сьведкам пажару і сваволі налётнікаў: забойстваў і рабаваньня мясцовых жыхароў. Параненага Азора лечыць мясцовая знахарка. Акрыяўшы, Азор рушыць на пошукі эрзянскага інязора Пургаза, які даручае яму заданьне. Ад ягонага выкананьня залежыць выратаваньне ўсяго народу[2].

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Стварэньне

рэдагаваць

Рэжысэрам фільма выступіў эрзянскі музыка і кампазытар Бакіч Відзяй (Віктар Чычайкін). Сцэнар напісаў саліст гурту «Торама», кандыдат філялягічных навук Аляксандар Учаваткін. Для абодвух гэта быў дэбют у кінэматографе[3]. Акторамі (акрамя галоўнай ролі) таксама былі непрафэсіяналы[4].

Фільм зьняты на ахвяраваньні жыхароў Расеі й іншых краінаў. Строі і рэквізыт прадаставіў нацыянальны тэатар Татарстану. Здымкі пачаліся ў 2015 року і адбываліся ў Ацяшаўскім, Ардатаўскім, Дубёнскім і Качкураўскім раёнах Мардовіі[5].

Першы закрыты паказ адбыўся ў кастрычніку 2017 року.

Актор Роля
Павал Міхайлаў Азор Азор
Іван Баяркін Юртай Юртай
Вячаслаў Гагарын Пургаз Пургаз
Аляксандар Маколаў Кемай Кемай
Генадзь Кітайкін Арыс Арыс
Андрэй Авяр’янаў Іневат Іневат
Андрэй Ладзяшкін Кудаш Кудаш
Іван Валгушкін Кічай Кічай
Яўген Трошкін Дарай Дарай
Яўген Комкін Келемас Келемас
Аляксандар Дзюк Ушмай Ушмай
Аляксандар Учаваткін Вежай Вежай
Раіса Вадзясава Кірдзява Кірдзява
  1. ^ В Саранске состоится премьера первого в истории Мордовии фильма «Азор» (рас.) Kinomania Праверана 24 красавіка 2022 г.
  2. ^ Официальный сайт фильма «Азор» (рас.) Праверана 24 красавіка 2022 г.
  3. ^ Anashkin, Sergei (2019) A panorama of Russia’s ethnic cinema (анг.) KinoKultura: Issue 63 Праверана 24 красавіка 2022 г.
  4. ^ «Азор» — с эрзянского — «Хозяин» (рас.) Культура → Кино. Новая жизнь (24 студзеня 2019). Праверана 24 красавіка 2022 г.
  5. ^ В Саранске презентовали первый художественный фильм на эрзянском языке «Азор» (рас.) Новости Саранска и Мордовии «Столица С» Праверана 24 красавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць