Пургаз

валадар Эрзянскай зямлі, нацыянальны герой эрзянаў

Пургаз (па-эрзянску: Пургаз, па-старажытнаруску: Пургас) — эрзянскі вайсковы і дзяржаўны дзяяч першай паловы XIII стагодзьдзя, інязор Пургасавай воласьці. Нацыянальны герой як зьбіральнік эрзянскіх земляў. Адыграў значную ролю ў станаўленьні дзяржаўнасьці эрзянскага народу.

Пургаз
Карціна эрзянскага маляра Паўла Алёшына „Інязор Пургаз“. Саранск, 2017
? — 1239
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1239

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пергаз згаданы ў рускіх летапісах некалькі разоў. У студзені 1229 року ягонае войска адбіла наезд князёў Яраслава Ўсеваладавіча, Васіля Канстанцінавіча і Ўсевалада Канстанцінавіча. Пазьней адолеў макшанскага князя Пурэша[1]. Для супольнай абароны ад набегаў рускіх князёў уклаў хаўрус з валжанскімі булгарамі.

У красавіку 1229 спрабаваў адбіць у Залескай Русі Ніжні Ноўгарад — колішні эрзянскі Обран Ош. Ён спаліў пасад і ваколіцы, але крэпасьць выстаяла. Празь некалькі месяцаў сам быў разьбіты Пурэшам.

Улетку 1237 пасьпяхова адбіў мангольскі наступ, у 1238—1239 зазнаў паразу.

З XIII стагодзьдзя стаў шанавацца як мітычны герой і нават валадар Мардовіі. Нацыянальны дэвіз эрзянаў — «Пургазонь тэўтне — мельсэнек!» («Мы памятаем імя і справу інязора Пургаза!»).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць