Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Босьніі і Герцагавіны
Фэдэратыўны лад Босьніі і Герцагавіны — дзяржава складаецца з мусульмана-харвацкага і сэрбскага этнітэтаў: Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай, блізкімі паводле статусу да суб’ектаў канфэдэрацыі, але без права выхаду зь яе складу. Акруга Брчко кіруецца асобна ад этнітэтаў.
Падзелена на 10 кантонаў (па-басьнійску: kantoni).
- Унска-Санскі
- Пасаўскі
- Тузланскі
- Зэніцка-Добайскі
- Басьнійска-Падрынскі
- Сярэднебасьнійскі
- Герцагавіна-Нярэтванскі
- Заходнегерцагавінскі
- Сараеўскі
- Герцагбасанскі
Кантоны падзелены на 79 абшчын (харв., па-басьнійску: općine).
Рэспубліка Сэрбская, у адрозьненьне ад Фэдэрацыі Босніі і Герцагавіны, падзелена на рэгіёны (па-сэрбску: регије).
Тэрытарыяльны плян Рэспублікі Сэрбскай 2008—2015 гг. утварае 6 рэгіёнаў (па-сэрбску: регије) ці мэзарэгіёнаў (па-сэрбску: мезорегије):[1][2]
- Прыедар (раней знаходзіўся ў складзе геаграфічнага рэгіёна Баня-Лука)
- Баня-Лука, у тым ліку 2 субрэгіёны: Мрконіч-Град і Градзішка
- Добай
- Біеліна, у тым ліку субрэгіён Зворнік
- Істочна-Сараева (Усходняе Сараева), у тым ліку субрэгіён Фоча
- Трэбінэ
Станам на 20 траўня 2013 году, РС падзелена на 57 абшчын (па-сэрбску: општина, општине), 6 гарадоў ці гарадзкіх абшчын (па-сэрбску: град, градови), у тым ліку Істочна-Сараева, які ўключае як гарадзкая акруга 6 (з 57-мі) самастойных абшчын. Абшчыны і гарады (гарадзкія абшчыны) уключаюць 2756 населеных пунктаў (па-сэрбску: насељено мјесто, насељение мјеста)[3].
- Гл. таксама: Абшчыны Рэспублікі Сэрбскай
Рэспубліка Сербская таксама падзяляецца на геаграфічныя рэгіёны (па-сэрбску: регије):
Самакіравальная акруга Брчко зьяўляецца адначасова часткай Фэдэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Таксама акруга знаходзіцца пад міжнародным назіраньнем.