Адам Міцкевіч (манэта)

беларуская юбілейная манэта

Памятная манэта да 200-годзьдзя нараджэньня Адама Міцкевіча — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў (уведзена ў абарачэньне 21 кастрычніка 1998 году) і медна-нікеля — 1 рубель (уведзена ў абарачэньне 29 студзеня 1998 году).

Манэта да 200-годзьдзя нараджэньня Адама Міцкевіча, 20 рублёў, рэвэрс
Манэта да 200-годзьдзя нараджэньня Адама Міцкевіча, 20 рублёў, авэрс

Наміналы

рэдагаваць

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 16,82 г
  • вага чыстага срэбра: 15,55 г
  • дыямэтар: 33 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 2000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 26 040 руб. (без футляру)

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд круга; рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па коле — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтры — выява Адама Міцкевіча; долу надпіс: «А.МІЦКЕВІЧ»; справа зьмешчаны гады жыцьця паэта: «1798—1855».

Памылка друку

рэдагаваць

Продаж манэты пачаўся ў лютым 1999 году, але праз тыдзень 22 лютага продаж манэты быў спынены. Гэта сталася з-за таго, што маскоўская мынца «скараціла на год» дату жыцьця Міцкевіча: на манэтах былі выбітыя даты «1798—1854» замест «1798—1855».

Праз тры месяцы ў Маскве былі выбітыя новыя манэты з выпраўленаю датаю. Аднак за тыдзень было прададзена 94 (па неафіцыйных зьвестках) срэбраныя манэты з памылкаю. Медна-нікелевы варыянт з хібаю ў рэалізацыю ня трапіў.

На сёньня адна такая «няправільная» манэта захоўваецца ў музэі Нацыянальнага банку Беларусі. Астатнія нешматлікія асобнікі лічацца рарытэтам і карыстаюцца попытам сярод калекцыянэраў[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць