Агульныя СС
Агульныя СС (па-нямецку: Allgemeine SS) — адна зь дзьвюх асноўных частак СС (нароўні з войскамі СС). У задачы «агульных СС» уваходзіла галоўным чынам ажыцьцяўленьне ўправова-гаспадарчых функцыяў на тэрыторыі Трэцяга Райху. Сябры «агульных СС» не знаходзіліся на ваеннай службе ў нацысцкай партыі й не атрымлівалі забесьпячэньня й аснады, а выконвалі свае партыйныя абавязкі паралельна з асноўнай працай. У той жа час многія дзяржаўныя ўстановы нацысцкай Нямеччыны камплектаваліся пераважна кадрамі з «агульных СС», што забясьпечвала цьвёрды партыйны кантроль над дзяржаўным апаратам.
Агульныя СС | |
Allgemeine SS | |
Сьцяг СС | |
Абрэвіятура | SS (СС) |
---|---|
Дата ўтварэньня | верасень 1934 году |
Дата спыненьня існаваньня | 8 траўня 1945 року |
Юрыдычны статус | дзяржаўная арганізацыя |
Мэта | гаспадарскае кіраваньне |
Штаб-кватэра | Галоўнае кіраўніцтва СС, Вільгэльмштрасэ, Бэрлін |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Нямеччына й акупаваныя ёю землі |
Матчына кампанія |
СС Штурмавыя атрады |
Колькасьць супрацоўнікаў | каля 100 000 (1940) |
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |