Агрэставыя
сямейства расьлінаў
Агрэставыя[1] (Grossulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 1 род і каля 150 відаў[2].
Агрэставыя | |
Парэчкі чырвоныя (Ribes rubrum) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Каменяломнікакветныя (Saxifragales) |
Сямейства | Агрэставыя |
Даччыныя таксоны | |
Ribes (syn. Grossularia)
| |
Бінамінальная намэнклятура | |
Grossulariaceae DC. | |
Арэал | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі, звычайна лісьцеападныя. Лісьце чарговае, простае, звычайна чарашковае, з прылісткамі; пласьцінкі зубчастыя. Кветкі звычайна ў суквецьцях, часам адзіночныя; чашалісьцікаў звычайна 5 (у R. speciosum — 4); пялёсткаў звычайна 5 (у R. speciosum — 4); тычачак (4)5. Плод — жоўтая, чырвоная, белая, аранжавая або чорная ягада. Насеньне (3)10–60, ад карычневага да чорнага колеру[3][4].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджваньне: ва ўмераных рэгіёнах ў Паўночным паўшар’і і ўздоўж Андаў[3][4][5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Байкоў М., Некрашэвич С. Беларуска-Расiйскi слоўнік. — Нар. асвета, 1925. — С. 18. — 356 с.
- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 21.02.2020 г. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 21.02.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 21.02.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |