Агепста
гара на мяжы Расіі і Грузіі
Агепста — горная вяршыня на мяжы Расеі і Грузіі (Абхазія), найвышэйшы пункт Гаграўскага хрыбта. Вышыня 3256 м (па іншых зьвестках — 3261 м). Добра бачная з назіральнай вежы гары Вялікі Ахун зблізку Сочы. Складзеная вапнякамі. Схілы пакрытыя лесам, вяршыня скалістая. На паўночных схілах маецца некалькі ледавікоў, якія жыўляюць раку Ціхую, левы прыток Мзымты.
Агепста | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 3256 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 1160 м[1] н. у. м. |
Ізаляцыя | 35,37 км[1] н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Аўтаномная рэспубліка Абхазіі[d] і Краснадарскі край |
Кантынэнт | Эўразія |
Краіна | Грузія |
Горная сыстэма | Гаграўскі хрыбет |
Агепста | |
Згодна з абхаскай легендай, Агепста ёсьць старэйшы з трох братоў пастушкі Рыцы, якія скамянелі ад гора пасьля таго, як іхная сястра выбрала сьмерць у возеры, чым ганьбу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Фатаздымкі гары(недаступная спасылка)