Аганэс Зардаран

армянскі маляр

Аганэ́с Зардара́н (па-армянску: Հովհաննես Զարդարjան) — армянскі мастак.

Аганэс Зардаран
Hovhannes Zardaryan 2018 stamp of Armenia.jpg
Дата нараджэньня 8 студзеня 1918(1918-01-08)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 ліпеня 1992(1992-07-21)[1] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў
Народны мастак Армянскай ССР

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і рамесьніка ў Карсе, што цяпер месьціцца ў Турэччыне[2]. Падчас зыходу армянаў пасьля генацыду сям’я пераехала спачатку ў Армавір, затым у Краснадар, але, нарэшце, асела ў Тыфлісе.

У 1933 годзе, пасьля таго, як Зардаран скончыў заняткі жывапісу у Тыфліскай мастацкай школе, ён пераехаў у Ерэван. Ён паступіў у школу прыкладных мастацтваў, а праз чатыры гады скончыў студыю Сэдрака Аракеляна і Ваграма Гайфэджана. У 1937 годзе ён працягваў навучаньне ў Інстытуце выяўленчага мастацтва і архітэктуры Расейскай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе[2]. Па вяртаньні ў Армэнію ў пачатку 1941 году Зардаран быў прызнаны пэрспэктыўным маладым жывапісцам. Падчас Другой сусьветнай вайны мастак быў вызвалены ад вайсковай службы і ўступіў у Саюз мастакоў Армэніі. Вярнуўся ў Расею ў 1944 годзе з сэрыяй нацюрмортаў і армянскіх пэйзажаў, абраных дзеля выставы армянскага мастацтва.

Вярнуўшыся ў Армэнію, Зардаран супрацоўнічаў з рознымі савецкімі мастакамі ў стварэньні буйных карцін. У 1956 і 1958 гадох удзельнічаў у міжнародных выставах у Празе і Індыі, а таксама на Біенале ў Вэнэцыі. Ягоная карціна «Вясна» 1956 году атрымала срэбны мэдаль на выставе Экспа-58 у Брусэлі.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ а б Зардарян Оганес Мкртичевич. Вялікая савецкая энцыкляпэдыя.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць