Аватар: Шлях вады

фільм Джэймза Кэмэрана 2022 году
(Перанакіравана з «Аватар 2»)

Аватар: Шлях вады (па-ангельску: Avatar: The Way of Water), таксама вядомы як Аватар 2 (анг. Avatar 2) — амэрыканскі навукова-фантастычны 3D-фільм рэжысэра і сцэнарыста Джэймза Кэмэрана.

Аватар: Шлях вады
па-ангельску: Avatar: The Way of Water[1]
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][2], баявік[d][3], прыгодніцкі фільм[3], кінафантастыка, драматычны фільм і эпічны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар Сайман Фрэнглені
Апэратар
Мантаж Джэймз Кэмэран, Stephen E. Rivkin[d], Дэйвід Брэнэр[d] і John Refoua[d]
Вытворчасьць 20th Century Fox, TSG Entertainment[d] і Lightstorm Entertainment[d]
Распаўсюд 20th Century Fox, Fórum Hungary[d][4], Walt Disney Pictures[d][5] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 2022
Працягласьць 192 хвіліна[1]
Краіна
Мова ангельская мова і На’ві[d]
Бюджэт 250 000 000 $[1]
Прыбытак $1 928 251 314
Папярэдні Аватар[d]
Наступны Аватар: Вагонь і попел[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Пасьля неаднаразовых пераносаў прэм’ера фільму Аватар: Шлях вады адбылася ў Лёндане 6 сьнежня 2022 году, а прэм’ера ў ЗША — 16 сьнежня 2022 году. Фільм у цэлым атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Фільм хвалілі за візуальныя эфэкты і тэхнічныя дасягненьні, але галоўны яго недахоп — трохгадзінная працягласьць[6]. Фільм пераадолеў мяжу ў мільярд даляраў ЗША за два тыдні, стаўшы шостым па касавых зборах[7].

У сусьветным пракаце фільм сабраў больш за 1,9 мільярды даляраў, стаўшы самым касавым фільмам 2022 году. Таксама карціна ўвайшла ў 10 самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінэматографу[8].

Сюжэтна зьяўляецца прамым працягам фільму Аватар 2009 году. Пасьля прыняцьця вобразу аватару салдат Джэйк Салі становіцца правадыром народа на’ві і бярэ на сябе місію па абароне новых сяброў ад карысьлівых бізнэсмэнаў зь Зямлі. Цяпер яму ёсьць за каго змагацца — ў яго выдатная жонка Найціры і дзеці. Калі на Пандору вяртаюцца да зубоў узброеныя зямляне, Джэйк гатовы змагацца зь імі.

Узнагароды

рэдагаваць

Нацыянальная рада кінакрытыкаў ЗША[11] і Амэрыканскі інстытут кінамастацтва[12] назвалі фільм адным зь дзесяці найлепшых фільмаў 2022 году, і ён быў намінаваны за «найлепшы фільм — драма» і за «найлепшую рэжысэрскую працу» на 80-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус».