Сэм Ўортынгтан
Сэм'юэл Гэнры Джэй Ўортынгтан (па-ангельску: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976, Годалмінг, Сарэй, Ангельшчына) — аўстралійскі актор ды рэжысэр родам з Ангельшчыны.
Сэм Ўортынгтан | |
Sam Worthington | |
Пад час удзелу ў перадачы "Позьняе шоў з Дэвідам Лэтэрманам (2010 год) | |
Імя пры нараджэньні | Сэмюэл Генры Джэй Ўортынгтан |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 жніўня 1976[1] (48 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Аўстралія |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, актор агучваньня, кінаактор, кінарэжысэр, сцэнарыст, тэлеактор |
Гады дзейнасьці | 2000—дагэтуль |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0941777 |
Нарадзіўся ў сям’і Джан (дзявочае прозьвішча Мартын) і Роналда Ўортынгтана, супрацоўніка электрастанцыі. Калі Сэму было шэсьць гадоў, сям’я пераехала ў Аўстралію, у прыгарад Пэрта. Скончыў мастацкі коледж Джона Кертына ў Фрымантле, працаваў мулярам. У 1998 годзе Сэм скончыў Нацыянальны інстытут драматычнага мастацтва (Сыднэй, Аўстралія). У 2009 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар, за якую атрымаў прэмію «Сатурн». Таксама ў 2009 годзе зьявіўся ў фільме Тэрмінатар: Збавеньне. Пасьля гэтага яго пачалі запрашаць у галівудзкія фільмы «Бітва тытанаў» (2010), «На грані» (2012)[2]. У 2022 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар. Шлях вады.
Акрамя акторскай гульні Ўортынгтан займаўся агучкай кампутарнай гульні Call of Duty: Black Ops.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #141389141 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Elaine Lipworth (4 лютага 2012) Sam Worthington on 'Man on a Ledge' (анг.). The Telegraph.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сэм Ўортынгтан (анг.) на сайце IMDb
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |