Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі

Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі (рас. Объединение выходцев из Беларуси в Израиле, іўрыт — ארגון יוצאי בלרוס בישראל) — аб’яднаньне жыдоў-эмігрантаў зь Беларусі й таксама чальцоў іх сем’яў у Ізраілі.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Першыя жыды пачалі прыяжджаць зь Беларусі ў Палестыну адразу з узьнікненьнем сіянісцкага руху ў сьвеце напрыканцы ХІХ ст. Асабліва алія — зыход жыдоў — узмацнілася ў 1930-1940-я. У 1946 была створаная «Арганізацыя выхадцаў зь Менску і ягонага навакольля», у заснаваньні якое бралі ўдзел шматлікія дзеячы культуры, рабіны, палітычныя дзеячы, удзельнікі сыяніскага і антыфашысцкага рухаў. 27 студзеня 1955 адбылася Першая Ўсеізраільская канфэрэнцыя-сустрэча выхадцаў зь Менску й навакольных гарадоў. Адным з удзельнікаў канфэрэнцыі быў ураджэнец Стоўпцаў Залман Шазар, 3-і прэзыдэнт Ізраілю. Ад таго часу было вырашана штогод ладзіць сустрэчы выхадцаў зь Беларусі ў лесе Бэн-Шэмэн. У 1972 была створаная каса дапамогі рэпатрыянтам імя Леі Гольдбэрг. 31 сакавіка 1976 на могілках Кір’ят-Шауль у Тэль-Авіве быў адкрыты мэмарыял памяці жыдоў-ахвяраў нацысцкага генацыду ў Беларусі. У 1975 і 1985 пад кіраўніцтвам Шлёмы Эшэн-Шашана (Разэнштэйна) былі выдадзеныя два тамы Кнігі Памяці, прысьвечаныя гісторыі Менску. Да таго-ж на іўрыце і ангельскай мове быў выдадзены «The Minsк Album». У 1995 у Менску на сродкі Аб’яднаньня й Ірэны Боляг-Герцгаймэр з Базэлю была выдадзеная кніга Арона Скіра «Еврейская духовная культура в Белоруссии». У 1985 «Арганізацыя выхадцаў зь Менску й ягонага навакольля» была перайменаваная ў «Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі».

Аддзяленьні Аб’яднаньня

рэдагаваць

Кіраўнікі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць