Абрэвія́цыя (мовазнаўства) (па-лацінску: abbreviation — скарачэньне)  — працэс утварэньня словаў (абрэвіятураў) шляхам складаньня скарочаных асноваў.

Віды абрэвіяцыі рэдагаваць

  1. Складовая — складанаскарочаныя словы ўтвараюць пачатковыя склады словаў, што ўваходзяць у словазлучэньне (філфак, унівэрмаг),
  2. Ініцыяльная — складанаскарочаныя словы ўтвараюцца з пачатковых гукаў, або літар, або літар і гукаў утваральных асноваў (літарная — БДУ; гукавая — СМІ; зьмешаная — ЦСКА).
  3. Тэлескапічная — складваюцца пачатак першага слова словазлучэньня і канец апошняга (ваенкамат — ваенны камісарыят),
  4. Складова-ініцыяльная — складваюцца склады адных словаў словазлучэньня і пачатковыя гукі ці літары іншых (КаМаз),
  5. Усячэньне — утварэньне новых словаў пры дапамозе скарачэньня ўтваральнай асновы без уліку яе марфэмнай будовы, г.зн. калі ўсячэньне адбываецца не на марфэмным шве (універ).

Утвораныя гэтым спосабам назоўнікі успрымаюцца як скарочаныя, таму што ў мове існуюць суадносныя зь імі поўныя словы або спалучэньні поўных словаў. У іншым выпадку яны ўспрымаюцца як нескарочаныя словы. Напрыклад словы кіно і мэтро ўжываюцца часьцей, чым кінэматограф і мэтрапалітэн.

Літаратура рэдагаваць