Абмеркаваньне шаблёну:Ваўкавыскі раён
Пытаньні
рэдагаваць- Якім чынам Бобра (СННП, с. 38) ператварылася ў Боблаву.
- Як Гняздо (Гнезна) пасьля таго, як была цэнтрам Гняздоўскага сельсавету стала цэнтрам Гнезнаўскага сельсавету.
Дарэчы, пры вывучэньні гісторыі зьмяненьня адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Ваўкавыскага раёну раз-пораз сустракаюцца пытаньні, на якія сапраўды цяжка знайсьці адказы. --Ліцьвін (гутаркі) 01:48, 2 жніўня 2019 (MSK)
- Гэтая вёска згадваецца менавіта як Боблава ў ГВБ (9-1, с. 430) і ВГАБ (т. 1, с. 196; т. 2, с. 186; т. 3, с. 213; т. 4, 116). Таму незразумела адкуль у СННП узялася назва Бобра ў дачыненьні да гэтай вёскі.
- Спачатку пра назву. У ВГАБ (т. 1, с. 204) сьцьвярджаецца, што гэтая вёска ў гістарычных крыніцах згадваецца як «Гнезно (Гнезная, Гнездо)». І ў іншых тамах ВГАБ гэтая вёска згадваецца як Гнезна. У ГВБ таксама. Таму незразумела чаму ў АТУ БССР (т. 2, с. 135) гэтая вёска згадваецца як «Гнездово». Хутчэй за ўсё гэта памылка, бо напрыклад у ФКДАРБ сьцьвярджаецца, што якраз цэнтар Гняздоўскага сельсавету знаходзіўся ў вёсцы «Гнездо». Тым больш гэта ня першая памылка ў АТУ БССР, таму ў спрэчных пытаньнях проста нельга арыентавацца толькі на гэтую крыніцу як на самую надзейную. Цяпер абмяркуем наступнае пытаньне: як так атрымалася, што Гнезна спачатку была цэнтрам Гняздоўскага сельсавету, а потым стала цэнтрам Гнезнаўскага сельсавету. Калі арыентавацца толькі на АТУ БССР, то гэтае проста немагчыма. Але калі пачытаць ГВБ, то ўсё магчымае. Атрымліваецца, што спачатку Гнезна як Гняздо ўваходзіла ў Янышоўскі сельсавет, з 16 ліпеня 1954 году — цэнтар Гняздоўскага сельсавету, з 2 або 20 кастрычніка 1959 году — у Субацкім сельсавеце, а 28 ліпеня 1967 году вёска перададзеная ў склад Мсьцібаўскага сельсавету, які перайменаваны ў Гнезнаўскі. --Ліцьвін (гутаркі) 17:53, 2 жніўня 2019 (MSK)
Заўважыў, што назіраецца блытаніна з датай 2/20 кастрычніка 1959 году. АТУ БССР: 02.10.59 — с. 70, 191, 245; 20.10.59 — с. 135. ФКДАРБ: 02.10.59 і 20.10.59. ГВБ (т. 9, кн. 1): 02.10.59 — с. 442, 469, 475, 502, 515; 20.10.59 — не знайшоў. Адзіная магчымасьць спраўдзіць — гэта паглядзець дату ў Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1964 года. — 3-е издание. — Мн.: Беларусь, 1964. — 199 с. А пакуль я прапаную ўсё ж усюды пісаць 2 кастрычніка 1959 году, бо гэтая дата больш распаўсюджаная. --Ліцьвін (гутаркі) 14:39, 3 жніўня 2019 (MSK)
- Паглядзеў. 2 кастрычніка 1959 году быў скасаваны Мачулінскі сельсавет, а 20 кастрычніка 1959 году Гняздоўскі сельсавет быў перайменаваны ў Субацкі. Атрымліваецца, што ў АТУ БССР і ГВБ памылкі. --Ліцьвін (гутаркі) 20:40, 9 жніўня 2019 (MSK)
Цікава, што Масты ў пэрыяд 1962—1965 былі ў складзе Ваўкавыскага, а Мастоўскі сельсавет — Шчучынскага раёнаў. --Ліцьвін (гутаркі) 12:48, 8 жніўня 2019 (MSK)