Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Праект:Населеныя пункты Беларусі
Гэта старонка абмеркаваньняў і прапановаў для старонкі Праект:Населеныя пункты Беларусі | ||
---|---|---|
|
Выгляд шаблёнаў
рэдагавацьУпершыню гэтую тэму я закрануў на форуме, дзе прапанаваў зьмяніць выгляд шаблёна Інфармацыя пра горад. Прапанова была падтрыманая і шаблён зараз мае новы выгляд. Цяперака прапаную зьмяніць выгляд астатніх шаблёнаў населеных пунктаў. Асабліва гэта тычыцца шаблёну Інфармацыя пра вёску. Там выкарыстоўваюцца маленькія малюнкі замест тэксту, што ня вельмі зручна. Можна зрабіць шаблёны аднаго тыпу для ўсіх населеных пунктаў, напрыклад, зьмяніўшы толькі колеры, каб адрозьніваць статус пунктаў. --Slaver 10:03, 11.жніўня.2006 (UTC)
- На мой погляд, лепей зрабіць Шаблён:Інфармацыя пра вёску ў адным стылі з іншымі. Але варта пачакаць меркаваньняў Удзельнік:Alexander Gouk.
- Можа пакуль папрацаваць з Шаблён:Інфармацыя пра раён і Шаблён:Інфармацыя пра вобласьць?
- EugeneZelenko 14:29, 11.жніўня.2006 (UTC)
- Зьмяніў шаблёны Шаблён:Інфармацыя пра раён і Шаблён:Інфармацыя пра вобласьць. Паглядзіце.
- І яшчэ прапаную зьмяняць у некаторых артыкулах (у першую чаргу пра вобласьці і раёны) сьпісы на табліцы. Сьпіс з 16 раёнаў (як у Берасьцейскай вобласьці) лепш будзе ўспрымацца як два слупкі па 8. Такое я ўжо рабіў у артыкуле пра Менск са сьпісам мікрараёнаў. --Slaver 16:25, 11.жніўня.2006 (UTC)
- А мо лепей увогуле не рабіць сьпісаў і табэлей, а зрабіць шаблёны як дзеля сельсаветаў. Пра Менск не кажу, бо ў гэтым выпадку хопіць і табэлі. --MaximLitvin 16:43, 11.жніўня.2006 (UTC)
- Можна і так. Толькі я не ўпэўнены, што ў гэтым выпадку магчыма нармальна разьбіць сьпіс, каб ён прасьцей успрымаўся. Які-небудзь прыклад у іншых вікіпэдыях ёсьць? --Slaver 16:45, 11.жніўня.2006 (UTC)
- Паглядзеў дзе бачыў, там на самой справе табэль, а не шаблён. --MaximLitvin 17:07, 11.жніўня.2006 (UTC)
Зрабіў агульны шаблён для навігацыі па сельсавеце. Парамэтры — Назва і Населеныя пункты. Толькі вось нельга выкарыстоўваць | для падзелу ў сьпісе. Прапаную замест гэтага ·.
Адпаведна ўсе шаблёны XXX сельсавет будуць спасылацца на яго. Перавагі: афармленьне можна зьмяняць у адным месцы, і выпраўляць памылкі накшталт прапушчанага </center>.
Гэтак жа можна зрабіць Шаблён:Навігацыя па раёне.
EugeneZelenko 14:40, 11.жніўня.2006 (UTC)
- Трэба было б і пасялковыя саветы сюды ўшчаміць... У гэтым выпадку — змена назвы шаблона на савет (адм.). --Alexander Gouk 14:44, 11.жніўня.2006 (UTC)
- Дык савет і раённыя і абласныя і гарадзкія бываюць... Можа зрабіць перанакіраваньне Шаблён:Навігацыя па пасялковым савеце? --EugeneZelenko 14:36, 12.жніўня.2006 (UTC)
- Пакуль толькі патрэба ў шаблонах "сельскі" і "пасялковы" саветы была. Іх можна аб'яднаць.--Alexander Gouk 15:07, 12.жніўня.2006 (UTC)
- Перанакіраваньне неблагі спосаб аб'яднаньня. У тэксьце можна выклікаць Навігацыя па пасялковым савеце, а фізычна шаблён будзе адзін.
- На мой погляд, назва Навігацыя па савеце ня вельмі зразумелая.
- EugeneZelenko 15:23, 12.жніўня.2006 (UTC)
У мяне параноя наконт шаблёнаў... Прапаную (гыгы, колькі разоў я ўжо гэта рабіў) зьмяніць выгляд шаблёну. Чырвоны і аранжавы бардзюры не спалучаюцца з блакітным і шэрым :) --Slaver 16:31, 11.жніўня.2006 (UTC)
Зрабіў Шаблён:Навігацыя па раёне. Дадатковыя парамэтры — Выява і Подпіс да выявы. --EugeneZelenko 15:03, 12.жніўня.2006 (UTC)
- Дарэчы, усе гэтыя саветы агулам завуцца "мясцовымі саветамі". --MaximLitvin 16:15, 12.жніўня.2006 (UTC)
- Калі ніхто ня будзе супраць, перанясу ў Шаблён:Навігацыя па мясцовым савеце. --EugeneZelenko 16:25, 12.жніўня.2006 (UTC)
- Паразважаўшы, лепей Шаблён:Навігацыя па адміністрацыйнай адзінке, ці неяк падобна - тады для ўсяго можна будзе выкарыстоўваць. --MaximLitvin 16:10, 13.жніўня.2006 (UTC)
- На мой погляд адміністратыўны падзел больш зразумелая назва. Тэрытарыяльны падзел — альтэрнатыва для ўсіх тэрыторый, якія не падпадаюць пад адміністратыўны падзел. Дадатак навігацыя неабавязковы. Параметры: выява, назва, спіс, колер (варыянты для іншых краін). --Alexander Gouk 16:21, 13.жніўня.2006 (UTC)
Мапы месцазнаходжаньня раёнаў
рэдагавацьЯшчэ варта папрацаваць з колерамі мапаў месцазнаходжаньня раёнаў з Commons. І зрабіць фон празрыстым. Толькі папярэдне абмеркаваць з аўтарам (мапы выкарыстоўваюцца і ў расейскай вэрсіі). --EugeneZelenko 16:13, 11.жніўня.2006 (UTC)
Атрымаў адказ з Белгеадэзіі
рэдагаваць- Зьмест наступны:
- «Здравствуйте, Максим Олегович!
- По интересующему Вас вопросу можем сообщить следующее:
- 1. Комитетом по земельным ресурсам, геодезии и картографии при СМ РБ (в настоящее время Государственный комитет по имуществу РБ) были выпущены справочники "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь" на Минскую, Гродненскую и Гомельскую области. Могилевская область находится в печати, Брестская и Витебская готовятся к изданию.
- 2. Ранее издательством "Навука і тэхніка" были выпущены "Слоўнікі назваў населеных пунктаў" Я.Н. Рапановіча на все области республики.
- 3. Кроме того, можно обратиться в Топонимическую комиссию при Госкомимуществе к Авраменко Наталье Григорьевне, тел. 284-60-38.
- --
- С уважением,
- Белкартография»
- З прыватнай размовы стала вядома, што даведнікі згаданыя ў 2-ім пункту і ёсьць афіцыйны беларускамоўны сьпіс назваў - іншага няма.
- Што датычыць слоўнікаў Рапановіча, то вось іх выдавецкія дадзеныя:
- Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Мн., Навука і тэхніка, 1977.
- Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці. Мн., Навука і тэхніка, 1980.
- Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці. Мн., Навука і тэхніка, 1981.
- Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці. Мн., Навука і тэхніка, 1982.
- Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці. Мн., Навука і тэхніка, 1983.
- Рапановіч Я.Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., Навука і тэхніка, 1986.
- --MaximLitvin 11:21, 30.жніўня.2006 (UTC)
- Зрабіў шаблёны дзеля выкарыстаньня ў якасьці крыніцаў. -- Renessaince 18:17, 9 лістапада 2016 (+03)
Адміністрацыйныя шаблёны
рэдагавацьХачу ўзьняць пытаньне, якое ўжо ўздымалася раней на гэтай старонцы ў розных варыянтах, але на мой погляд так і ня вырашана. Маю на ўвазе праблему сыстэматызацыі адміністрацыйных шаблёнаў. На дадзены момант існуюць наступныя шаблёны (я разумею, як вынік ранейшай працы): {{Навігацыя па вобласьці}}, {{Навігацыя па раёне}}, {{Навігацыя па сельсавеце}}. Першы зь іх нідзе не выкарыстоўваецца, 2 астатніх жа даволі распаўсюджаныя. На маю думку, яны па-першае ня вельмі зручныя — просты сьпіс без магчымасьцяў падзяляць на розныя ўзроўні падзелу, няма магчымасьці «схаваць» зьмест табліцы. Па-другое, неабходнасьць у іх існаваньні сумнеўная з-за наяўнасьці шаблёну {{Навігацыйная табліца}}. Гэты шаблён дазваляе зрабіць усё тое, што і вышэйазначаныя шаблёны, але больш гнуткі, функцыянальны і не ўтрымлівае тых недахопаў.
Другі аспэкт, гэта ўжываньне {{Навігацыйная табліца}} у некаторых выпадках, напрыклад тут: {{Гарадзенскі раён}}. На мой погляд, рабіць у навігацыі па раёну сьпіс усіх паселішчаў, калі іх часам некалькі соцень, не зусім прыгожа, ды й не пасьлядоўна. Лепш рабіць групу «Цэнтры (сельскіх?)саветаў», а ўжо ў шаблёне навігацыі па адпаведнаму савету даваць спасылкі на яго адзінкі (вёскі).
--Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:39, 31 студзеня 2009 (UTC)
- Маю на ўвазе, каб было кшталту {{Аршанскі раён}} (гарады, пасёлкі, сельсаветы), а вёскі ўжо ў шаблёнах сельсаветаў. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:21, 1 лютага 2009 (UTC)
- Калісьці мяне хвалявала падобнае пытаньне. Праблема сапраўды ў тым, што з аднаго боку атрымліваецца шаблён памерам у экран, што ня вельмі добра. А зь іншага — ня ведаю, як іншым, але мне назва сельсавету абсалютна нічога ня кажа, а прасьцей тое, што трэба знайсьці па самой назьве вёскі. То бок атрымліваецца, што сельсавет зьяўляецца атрыбутам вёскі, а не наадварот, што было б дастаткова лягічна. Вось тут ёсьць невялікая дыскусія на гэтую тэму: Абмеркаваньне шаблёну:Мядзельскі раён. Таму на маё асабістае меркаваньне варта прыводзіць сьпіс вёсак, толькі рабіць так, каб ён займаў найменшую колькасьць месца, якую толькі магчыма (у прыватнасьці, {{Гарадзенскі раён}} яшчэ ёсьць куды памяншаць: напрыклад, герб схаваць, паменшыць шырыню паласы зьлева). Хаця я ўсё спадзяюся знайсьці варыянт, каб і зручна, і прыгожа, але пакуль не знаходзіцца... Ну і вядома, пытаньне застаецца адкрытым і яго можна вырашаць большасьцю.
- А што да згаданых іншых шаблёнаў, то яны былі зробленыя даўно і новыя сапраўды нашмат больш гнуткія і прыгажэйшыя. І для новых артыкулаў яны ўжо амаль не выкарыстоўваюцца. Я думаю, з часам мы іх заменім на шаблёны на аснове {{Навігацыйная табліца}}.
- zedlik 21:48, 1 лютага 2009 (UTC)
Пытаньні па некаторым назвам
рэдагавацьНаступныя пытаньні па назвам нашых населеных пунктаў:
- Напрыклад, сустракаю назву на рускай «Холмы». Гэта рускае слова, але ці «законна» яго перайначваць на беларускі манер — «Узгоркі», «Пагоркі», ці ўсё ж «Халмы»?
- Іншая сытуацыя. «Красный Берег» — гэта «Чырвоны Бераг», тут усё зразумела. А «Краснобель»? З аднаго боку гэтую назву можна раскласьці як «красная бель», хаця ня ведаю які можа быць сэнс у гэтага словаспалучэньня, але ж. У любым выпадку, як быць? Усё ж «Краснабель», сумнеўна што «Чырвонабель»?
Асаблівасьць маёй сытуацыі ў тым, што магу карыстацца толькі анляйн-рэсурсамі, а ў іх амаль усё па-рускі. Калі хто можа спраўдзіць па папяровым крыніцам, тады канешне чыста лінгвістычнае пытаньне адпадзе. Гэтыя паселішчы ў Аршанскім раёне. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:32, 7 лютага 2009 (UTC)
- З Красным берагам кепскі прыклад, бо красны — нармальнае беларускае слова :) Але праблема сапраўды існуе. Як варыянт, можна зрабіць асобную старонку ці міні-праект па ўдакладненьні назва, куды зьбіраць спасылкі на такія артыкулы. Ці можна яшчэ тэхнічную катэгорыю, кшталту Вікіпэдыя:Беларускія населеныя пункты зь няпэўнымі назвамі, тады сьпіс будзе зьбірацца аўтаматычна. А калі зьявіцца магчымасьць, то можна будзе гэта ўсё хутка праверыць. Да таго ж тыя вёскі зьнезразумеланаякімскладзенаціск таксама кандыдатуры ў гэты сьпіс. Іншых спосабаў пакуль ня бачна. —zedlik 22:30, 7 лютага 2009 (UTC)
- Вось жа ж! Нават і ня ведаў, што красны — веселый, радостный.
- Хаця ў выпадку «Красный Берег» гэта хутчэй «Чырвоны Бераг» усё ж, а вось з «Краснобель» тады становіцца ўсё зразумела — «Краснабель».
- А калі больш шырока, дык канешне і праект, і катэгорыя пасуюць. Але на чым спыніцца? Наконт праектаў, такое ўражаньне, што адзіны, хто цікавіцца каардынацыяй працы па пэўнай вобласьці, гэта я . Але сэнсу ствараць праекты пад аднаго чалавека ня шмат. Таму энтузіязму ў мяне паменшала. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 07:58, 8 лютага 2009 (UTC)
- Там, калі не памыляюся, яшчэ шмат іншых значэньняў уключна з краскі—кветкі :) На маю думку, лепей за ўсё будзе ствараць катэгорыі для няпэўных назваў (асобна для беларускіх населеных пунктаў, асобна для замежных; а можа нават лепей будзе кожнай краіне сваю катэгорыю і ў адну агульную пасьля гэтыя падкатэгорыі сабраць). Тады ня будзе праблемаў з генэрацыяй, сьпіс будзе стварацца аўтаматычна. Ну і напрыклад калі аўтар артыкула ці любы ўдзельнік няўпэўнены ў назьве, ён дадае адпаведную катэгорыю (і ў гутаркі можна таксама тлумачэньне пісаць). Любы ўдзельнік, які ўпэўнены ў назьве можна зьняць катэгорыю (тут ужо напэўна з абавязковым тлумачэньнем у гурарках крыніцы назвы). Ну і пра ўсё гэта з спасылкамі на гэтыя катэгорыі напісаць на адмысловай старонцы, які можна было б назваць як-небудзь кшталту Праект:Удакладненьне няпэўных назваў населеных пунктаў ну ці неяк падобна. Мне бычыцца гэта варыянтам, які мог бы працаваць.
- А з створанымі праектамі — сапраўды, ёсьць такое. Асноўная праблема на маю думку ў тым, што на два ўдзельнікі тры праекты, і ўся каардынацыя пакуль пасьпяхова робіцца праз апошнія зьмены ці гутаркі. Хаця недзе тыдзень таму за апошнімі зьменамі я не пасьпеў, таму патэнцыял у любым выпадку ёсьць :) Праекты спатрэбяцца ў любым выпадку пры павелічэньні інтэнсіўнасьці зьменаў і колькасьці ўдзельнікаў, таму праца не прападзе, наадварот — ужо будзе аснова.
- zedlik 17:58, 8 лютага 2009 (UTC)
Каму трэба --- вось усе назвы Гарадзенскай вобласьці з новага даведніка: http://rovar.info/~jek/hrodzenskaya.xls.gz 93.84.172.129 08:46, 4 лютага 2010 (UTC)
Хто-небудзь можа сказаць, пра якую дакладна вёску ідзе гутарка тут? --37.17.113.222 21:59, 7 верасьня 2014 (FET)
- Карэліцкі раён. --Red_Winged_Duck 22:20, 7 верасьня 2014 (FET)