Вікіпэдыя:Частыя пытаньні

Тут знаходзіцца сьпіс частых пытаньняў адносна працы ў Вікіпэдыі і адказы на іх. Калі вы не знаходзіце адказу на пытаньне, якое вас турбуе, задайце яго на форуме.

1. Вы карыстаецеся няправільным правапісам беларускай мовыРэдагаваць

Гэты разьдзел вікіпэдыі выкарыстоўвае клясычны правапіс беларускай мовы, распрацаваны Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе й унармаваны працоўнай групай у 2005 годзе (гл. Вікіпэдыя:Правапіс). Артыкулы афіцыйным правапісам месьцяцца па адрасе be.wikipedia.org

2. Няма артыкула пра майго любімага футбаліста (актора, пісьменьніка…)Рэдагаваць

У беларускім разьдзеле вікіпэдыі пакуль што 71 223 артыкулаў. І працуе ня так шмат людзей, як, напрыклад, у выдавецтвах Britannica ці нават Вялікай Савецкай Энцыкляпэдыі. Таму й не стае артыкулаў. У любым разе Вы можаце далучыцца да справы напісаньня артыкула пра вашага любімага футбаліста (актора, пісьменьніка…).