Абмеркаваньне:Сьветлы Гай

Апошні каментар: 26 сьнежня 2017, ад удзельніка Renessaince у тэме Назва артыкулу

Назва артыкулу

рэдагаваць

Відаць лепей выкарыстоўваць Гай, калі ўжо той прыводзіцца ў даведніку Лемцюговай і зьяўляецца беларускай назвай (Валянціна Лемцюгова. Як нам вярнуць беларускія назвы // Наша ніва : газэта. — 4 верасьня 2013. — № 33 (822). — С. 11. — ISSN 1819-1614.): «Назва Гай перакладаецца як Роща. ... тут хаваецца сур’ёзная праблема. Слова гай у беларускай мове абазначае не адно, а некалькі паняцьцяў. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” гай – гэта невялікі лес, звычайна лісьцёвы; дуброва. У беларускіх дыялектах гай – гэта: 1. лясок сярод поля; 2. малады хваёвы лес; 3. невялікі прыгожы зьмешаны лясок ці частка лесу. Якое з гэтых паняцьцяў легла ў аснову назвы, высьветліць практычна немагчыма. Тады чаму Гай – гэта менавіта Роща, а не Барок, Хвойнік, Дуброва, проста Лясок? Больш за тое, у расейскай мове ёсьць слова гай. То ці варта наогул рабіць пераклад? Ці ёсьць выйсьце з гэтай тупіковай сытуацыі? Ёсьць. Трэба ачысьціць нацыянальную тапанімію ад наноснага сурагату, вярнуць нашыя спрадвечныя назвы, а тыя, якія сапраўды нясуць у сабе нейкі нэгатыў, перайменаваць у духу народных традыцый». Таксама дарэчы будзе шырэй адлюстраваць у вікі і наступны артыкул Лемцюговай (Валянціна Лемцюгова. Адкрыты ліст намесьніку старшыні Менгарвыканкама І. Карпенку // Наша слова : газэта. — 11 сакавіка 2013. — № 11 (1110). — С. 2. — ISSN 2073-7033.): «зацята змагалася супраць адраджэньня беларускай тапаніміі сямейная пара Лопухаў (Р. М. Лопух — супрацоўніца Картфонда і П. С. Лопух — выкладчык геаграфічнага факультэта БДУ). Пратаколы пасяджэньняў Тапанімічнай камісіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь сьведчаць, з якой напорыстасьцю Р. М. Лопух дамагалася замены беларускамоўнай формы тапонімаў на рускамоўную. Прыняцьце ў якасьці асноўнай (загалоўнай) рускамоўнай формы тапонімаў звычайна матывавалася тым, што «ў нас дзьве дзяржаўныя мовы». ... нацыянальная мова ў нас адна — беларуская і вяршэнства належыць ёй. Пасьля «рэцэнзаваньня» Р. М. Лопух макета першага тома шасьцітомнага нарматыўнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» ад яго ранейшых структуры і зьместу засталіся толькі шматкі: яна зноў вярнула пераклады тапонімаў (Красный Пахарь — Чырвоны Араты, Луч — Прамень) ... Перакладаць назвы населеных пунктаў тое самае, што рабіць пераклад прозьвішчаў (Трусаў — Кроликов, Бурак — Свекла, Кавалёў — Кузнецов). А колькі часу было змарнавана, каб даказаць такія элемэнтарныя рэчы».--Удзельнік:W 17:01, 22 сьнежня 2017 (UTC+3)

Выглядае на паўторны вандалізм да артыкула з боку Удзельнік:Red Winged Duck на пасадах вікі-бюракрата і адміна (Вікіпэдыя:Запыты_да_адміністратараў#Volkswagen_(канцэрн)). Зноў адбылося выдаленьне вартых даверу крыніцаў (Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу). Відаць варта зьвярнуць увагу ўдзельнікаў ня толькі Беларускай Вікі на паўтаральнасьць парушэньняў з боку вышэйпамянёнага ўдзельніка.--Удзельнік:W 17:38, 23 сьнежня 2017 (UTC+3)

Падвядзем вынік: вы цалкам праігнаравалі аўтарытэтную крыніцу, якой зьяўляецца нарматыўны даведнік (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)), дзе на старонцы 83 у слупку з загалоўкам «Назва на беларускай мове» (а не на трасянцы), мы бачым назву «Све́тлая Ро́шча». Ні ў адной з крыніц, дзе цытуецца Лемцюгова, няма наогул згадак пра трасянку. Такім чынам, сьцьверджаньне, што гэтая назва зьяўляецца трасянкай ёсьць арыгінальным дасьледаваньнем з боку Удзельнік:W. З улікам ранейшага блякаваньня за фальсыфікацыю крыніц, а таксама поўнай адсутнасьці рэакцыі на пытаньні да ўдзельніка ў гэтым абмеркаваньні, усе далейшыя дзеяньні ў падобным стылі прывядуць да блякаваньня ўдзельніка на працяглы тэрмін. --Red_Winged_Duck 22:12, 23 сьнежня 2017 (MSK)Адказаць
Сапраўды. Падвядзем вынік: Вы схлусілі, калі прыпісалі мне ігнараваньне нарматыўнага даведніка. У абедзьвюх аўтарытэтных крыніцах Лемцюговай, якія Вы выдалілі, згадваецца: «Назва Гай перакладаецца як Роща. ... тут хаваецца сур’ёзная праблема» і «пераклады тапонімаў ... Перакладаць назвы населеных пунктаў тое самае, што рабіць пераклад прозьвішчаў (Трусаў — Кроликов, Бурак — Свекла, Кавалёў — Кузнецов). А колькі часу было змарнавана, каб даказаць такія элемэнтарныя рэчы», таму прыпісваньне мне арыгінальнага дасьледаваньня зьяўляецца таксама хлусьнёй, пагатоў паўторнай. Урэшце: бел. Сьветлы Гай => рас. Светлая Роща => трасянка: Сьветлая Рошча (кантамінацыі беларускай мовы расейскім лексыконам). Гэтую моўную кантамінацыю Вы ігнаруеце і хлусьліва прыпісваеце мне ігнараваньне нарматыўнага даведніка, які якраз тую кантамінацыю пацьвярджае. То бок ігнараваньне нарматыўнага даведніка назіраецца якраз з Вашага боку. Таксама Вы 3-і раз схлусілі, калі прыпісалі мне поўную адсутнасьць рэакцыі на пытаньні ўдзельніка ў Абмеркаваньне:Крыж, хоць я штораз суправаджаў свае рэдагаваньні водгукамі. З улікам ранейшай хлусьні з Вашага боку наконт фальсыфікацыі крыніц і злоўжываньнем паўнамоцтвам блякаваньня на пасадах вікі-бюракрата і адміна далейшыя дзеяньні ў падобным стылі прывядуць да Вашага зьняцьця з абедзьвюх вышэйзгаданых пасадаў, хутчэй назаўжды. Прынамсі паўторнае маніпуляваньне з Вашага боку супярэчыць Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня і стварае перашкоды для стварэньня якасных артыкулаў шляхам дапаўненьня іх зьместу на падставе вартых даверу крыніцаў. Калі ўжо валіць усё да кучы, падзялюся абурэньнем іншых удзельнікаў Беларускай Вікіпэдыі вандалізмам з Вашага боку ў выглядзе пасьлядоўнага выдаленьня катэгорыяў, у якіх узьнікае патрэба для пазначэньня гадоў народзінаў і сьмеці асобаў.--Удзельнік:W 16:23, 24 сьнежня 2017 (UTC+3)
Ого, дык тут празь мяне сапраўдная вайна разгарэлася наконт назвы! А чаму б проста не паглядзець у даведнік Лемцюговай ды ў Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусі, якімі мы звычайна кіруемся ў артыкулах пра населеныя пункты, ды пакінуць такую назву, як тамака? Наколькі я разумею, мусіць быць Сьветлая Рошча, а Сьветлы Гай — назва, якая сустракаецца ў некаторых менш аўтарытэтных крыніцах. Вось каб афіцыйнай назвай вёскі быў «Гай», дык тады можна было б хутка і проста перайменаваць артыкул. -- Renessaince 17:15, 26 сьнежня 2017 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Сьветлы Гай».