Абмеркаваньне:Струмень перадачы ў сеціве

Апошні каментар: Учора, 17:35, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Аб маскалізмах

Аб маскалізмах

рэдагаваць

Шаноўныя спадары прыпыніце маскалізмы ў вікіпэдыі. Слова Streaming media перакладаецца на беларускую струменевае мультымэдыя. Зайдзіце ў Гугл перакладчык. Галоўнае!!! У Беларускае мове НЯМА слова ПАТОК !!!! Яго беларускі адпаведнік - слова Струмень. Для даведкі слова Stream перакладаецца на беларускую Струмень.

Ясамойла (гутаркі) 16:47, 16 сьнежня 2024 (+03)Адказаць

Вітаю. Слова «паток» ёсьць у беларускай мове, глядзіце 3 пункт. Таксама глядзіце «паток», «streaming».
Калі перакладаць Ваш варыянт назвы на ангельскую мову, то атрымаецца штосьці кшталту «transmission flow in the network» ці «broadcast stream in the net», але дакладна не «streaming media».
З павагай, 097ллл (гутаркі) 16:58, 16 сьнежня 2024 (+03)Адказаць
Гугл-перакладнік — гэта ня вартая даверу крыніца, бо яго ўкладаньнем займаюцца не прафэсіяналы (мовазнаўцы), а невядома хто і невядома як. Прыметнік «струменевы» беларускія слоўнікі, як выглядае, ня ведаюць: [1], [2]. На гэты момант маем Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы, дзе даюцца такія тэрміны, як паток зьвестак (data flow) і паток уводу (input stream) (с. 200) і струменны прынтар (ink-jet printer) (с. 255). Дадам яшчэ, што паток — гэта дакладна ніякі не маскалізм: старабеларускі паток зь вялікай колькасьцю прыкладаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:35, 16 сьнежня 2024 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Струмень перадачы ў сеціве».