Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы (беларускі клясычны правапіс)
слоўнік беларускім клясычным правапісам, выдадзены ў 2014 року
Тлумача́льны сло́ўнік па інфарма́тыцы — слоўнік-даведнік клясычным правапісам, выдадзены ў 2014 годзе. Зьмяшчае больш за 3000 найбольш ужывальных тэрмінаў з інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Аўтар — прафэсар Мікола Савіцкі.
Першае выданьне слоўніка выйшла ў 2008 годзе афіцыйным правапісам і зьмяшчала больш за 2500 тэрмінаў[1].
Апісаньне
рэдагавацьМэта слоўніка — спрыяць замацаваньню і далейшаму разьвіцьцю беларускамоўнай тэрміналёгіі зь інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў навуковай літаратуры й навучальным працэсе. Прызначаецца выкладнікам усіх тыпаў навучальных установаў, асьпірантам, магістрантам, студэнтам і школьнікам.
Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах, даецца яго тлумачэньне па-беларуску[2].
Бібліяграфія
рэдагаваць- Мікола Савіцкі. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: Беларускі клясычны правапіс / макет. Т. В. Русакевіч, вокл. Кастусь Лісецкі. — 2-е выд., дап. і перапрац. — Менск: Медыял, 2014. — 418 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-6914-20-4