Абмеркаваньне:Севастопаль

Чаму назоў горада дадзена і на рускай мове? Ва Ўкраіне адзінай дзяржаўнай мовай з'яўляецца ўкраінская мова! Таму прыбіраю!--Васіль Бабіч 20:00, 9 траўня 2008 (UTC)

Гісторыя трошкі складаней за адзіна правільную дзяржаўную мову. Ня бачу сэнсу ў выдаленьні гістарычных назваў з артыкулаў пра гарады. Таму вяртаю назад. --EugeneZelenko 13:39, 10 траўня 2008 (UTC)
Але павінна быць нейкая паслядоўнасць! У такім разе я лічу неабходным пісаць украінскія назовы для тых назоваў гарадоў, якія цяпер не ўваходзяць у склад Украіны-Пінськ (Пінск), Перемишль (pl:Przemyśl), Біла (pl:Biała Podlaska) І таму падобныя прыклады? Або як? --Васіль Бабіч 14:05, 10 траўня 2008 (UTC)
Калі ласка, дадайце. На мой погляд, ад гэтага артыкулы толькі палепшацца. --EugeneZelenko 14:13, 10 траўня 2008 (UTC)
Я лічу, што так ня трэба рабіць. Беларусь – гэта Беларусь, Украіна – гэта Украіна. Расейская мова зьяўляецца рэгіянальнай мовай Крыма, таму назвы крымскіх гарадоў патрэбна пісаць і на расейскай мове.
Але Севастопаль – гэта Севастопаль. Так як там расейцы складаюць пераважную большасьць, то і прысутнасьць назвы па-расейску лічу неабходнай. --Ліцьвін 17:50, 10 траўня 2008 (UTC)
Акрамя бягучага палітычнага моманту ёсьць і гісторыя. Хіба артыкул Берасьце сапсаваны рэлевантнымі назвамі на іншых мовах? --EugeneZelenko 14:57, 10 траўня 2008 (UTC)
Так, гісторыя. Берасьце трэба, і па-польску і па-ўкраінску. Але раённыя цэнтры і менш пазначаць рэлевантнымі назвамі залішне. І, калі ласка, як там з Оксытаніяй? --Ліцьвін 18:10, 10 траўня 2008 (UTC)
А якая дачыненьне мае статус населенага пунтку да гісторыі? EugeneZelenko 15:17, 10 траўня 2008 (UTC)
Ня ведаю. А якое? І прычым тут статус? Мы кажам аб гісторыі і пра сёньняшні дзень. А калі пра статус, то ўсе беларускія гарады павінны быць толькі па-беларуску і, нажаль, па-расейску. Але я лічу, што такія гістарычныя гарады як Берасьце можна пазначаць рэлевантнымі назвамі. --Ліцьвін 18:40, 10 траўня 2008 (UTC)
Дапаўненьне: Падумаў… Ёсьць дачыненьне! Вось напрыклад Тураў, быў самым вялікім горадам Палесься, але пасьля апошняга захопу татарамі Масковіі ён так і ня змог аднавіцца. Тады ў гэтым горадзе было больш 20 цэркваў, а зараз 2 ці 3, да і статус горада ён набыў зусім нядаўна. Хаця які ён горад? 3 500 жыхароў. Вось такая сумная гісторыя.
Дык і я пра тое ж, чаму абмежаваньні на «раённыя цэнтры і менш»? --EugeneZelenko 15:06, 11 траўня 2008 (UTC)
Ну больш магчыма, што такія малыя населеныя пункты маюць меншую гістарычную спадчыну (агульная зь іншымі народамі). Як лепш сказаць: усё залежыць не ад памераў, а ад гістарычнай ролі селішча. --Ліцьвін 19:00, 11 траўня 2008 (UTC)
Што датычыцца Оксытаніі... На мой погляд, Оксытанія дакладна памылковая назва, а якая правільная — варта спытаць у тых, хто ведае гэтую мову альбо блізкія да яе.
EugeneZelenko 15:17, 10 траўня 2008 (UTC)
Не пытаньне! :-) --Васіль Бабіч 14:29, 10 траўня 2008 (UTC)
Статуту рэгіянальнай мовы ў Канстытуцыі Ўкраіны не прадугледжана! Таму яго ўводзіны абласнымі радамі паўднёваўсходніх рэгіёнаў не можа быць легітымным. Таму вызначыцеся: Альбо пісаць усё толькі на дзяржаўнай мове, альбо на ўсіх, на якіх камусьці жадаецца. Я, асабіста, падтрымліваю першы варыянт, бо не бачу як магчыма пракласці мяжу, дзе можна прастаўляць назоў на адной мове, а дзе не.

І, дарэчы, назоў горада заўсёды можна паглядзець пяройдучы па інтэрвікі! Стандарты для ўсіх артыкулаў павінны быць адзіныя!

Мяркую, што варта назначаць усе рэлевантныя гістарычныя назвы. А калі кіравацца лёгікай дзяржаўнай мовы, то і Канстантынопаль трэба будзе паўсюль замяніць на Стамбул.
Што датычыцца дзяржаўнай мовы на Ўкраіне, то ня ўся тэрыторыя сучаснай Ўкраіны была заўсёды ўкраінскай (то жа Львоў), дый і жыве на Ўкраіне ня толькі ўкраінскі народ...
Інтэрвікі — унутраная магчымасьць Вікіпэдыі. А артыкулы могуць выкарыстоўвацца і ў іншых месцах.
EugeneZelenko 15:06, 11 траўня 2008 (UTC)
Яшчэ маю просьбу: пішыце свае паведамленьні ў часавым парадку, а то можна заблытацца!--Васіль Бабіч 18:05, 10 траўня 2008 (UTC)
Тады буду прастаўляць назовы на ўкраінскай мове, тамака, дзе лічу патрэбным. Справядліва? --Васіль Бабіч 15:55, 11 траўня 2008 (UTC)
Так. --EugeneZelenko 15:57, 11 траўня 2008 (UTC)
Не. Усюды ня трэба. Там дзе патрэбна на ўкраінскай мове ўжо стаіць.
Стамбул – гэта няправільная назва, правільная – Істамбул. --Ліцьвін 19:15, 11 траўня 2008 (UTC)

Віківясна 2016

рэдагаваць
Вярнуцца да старонкі «Севастопаль».