Абмеркаваньне:Свэн Нурдквіст

І навошта было рабіць перанакіраваньне з Нурдквіст сюды? Гэтае тое самае, што рабіць перанакіраваньне зь Іваноў на аднаго канкрэтнага Іванова!--Lesnas ättling (гутаркі) 18:54, 21 лютага 2014 (FET)

А ў чым праблема? Гэта нармалёвая практыка (Бокша, Забэйда-Суміцкі, Карполь, Попка, Пракаповіч, Урбановіч, Шырма), калі чалавек з такім прозьвішчам у Вікіпэдыі адзін і ніхто яшчэ не стварыў неадназначнасьці. Нібы першы раз бачыце. --Renessaince 19:17, 21 лютага 2014 (FET)
А калі карціць выдаляць, тады выстаўляйце на выдаленьне таксама Байрана, Пушкіна, Леніна, Толкіна, Абаму, Падольскага, Глебку, Шэксьпіра… --Renessaince 19:30, 21 лютага 2014 (FET)
Па-першае: пазьбягайце, калі ласка, выразаў кшталту "карціць" - гэта не спрыяе ўзаемаразуменьню. Па-другое: Вы, мабыць, хацелі сказаць "звычайная на цяперашні момант практыка", што, на жаль, ня значыць "нармалёвая". Магу пагадзіцца, што гэта можна рабіць у выпадку з рэдкімі прозьвішчамі, але напрыклад, акрамя Барака Абамы вядомай зьяўляецца і яго жонка; акрамя расейскага паэта ёсьць яшчэ і беларускі гісторык. Добрым ёсьць прыклад зь Язэпам Урбановічам: там паведамляецца, што існуюць артыкулы і пра іншых людзей з гэтым прозьвішчам, але калі туды націснуць- трапляем на тый самы артыкул! А колькі існуе Нурдквістаў -- можаце пабачыць тут, тут ды тут (розная артаграфія па-швэдзку, але вымаўляецца ўсё адно- Нурдквіст). Сярод іх ёсьць і вядомыя спартоўцы, музыкі і г.д.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:54, 21 лютага 2014 (FET)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Свэн Нурдквіст»

Пачаць абмеркаваньне
Вярнуцца да старонкі «Свэн Нурдквіст».