Абмеркаваньне:Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 23 сьнежня 2020 году). |
Прававая ацэнка рэфэрэндуму
рэдагавацьТрэ дапамагчы дадаць інфу. Я мяне праблемы з раскіданьнем інфы паводле бягучай структуры, каб не паўтарацца.
На незаконнасьць фармулёўкі пытаньняў указвае Міхаіл Пастухоў, доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Пытаньні, вынесеныя на рэфэрэндум, супярэчылі прэамбуле й артыкулам 1, 2, 3 Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прэамбуле й артыкулам 17 і 78 Канстытуцыі Беларусі 1994 году, артыкулу 3 Закона «Аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» (пытаньні №1, №2 парушылі неад’емнае права беларускага народа на сувэрэнную нацыянальную дзяржаўнасьць, гарантыі існаваньня беларускае культуры й мовы, замацаваныя ў Законе)[1]. На думку юрыста, пытаньні наконт мовы й нацыянальных сымбаляў было няможна выносіць на рэфэрэндум[1]. Пытаньне № 3 пайшло ўразрэз з усталяванаю сувэрэннаю нацыянальнаю дзяржаўнасьцю й міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь[1]. Пытаньне № 4 не адпавядае норме Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, згодна з якою толькі Вярхоўны Савет мае права выступаць ад імя народа Беларусі, акрамя гэтага, яно таксама супярэчыла некалькі палажэньням Канстытуцыі Беларусі 1994 году[1].
Працэдура прызначэньня рэфэрэндума таксама была парушана: 11 красавіка 1995 году Вярхоўны Савет прыступіў да разгляду прапановы Лукашэнкі й не падтрымаў ініцыятыву[1]. У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году здарылася Зьбіцьцё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савету, калі людзі ў масках пабілі й выкінулі з будынка дэпутатаў, якія засталіся трымаць дзяжурства ў адказ на заяву Лукашэнкі, што ён прыпыніць дзейнасьць парлямэнту і ўсё роўна правядзе рэфэрэндум[1]. 13 красавіка 1995 году шляхам паўторнага галасаваньня Вярхоўны Савет прыняў пастанову аб прызначэньні рэфэрэндуму, але паўторнае галасаваньне паводле працэдуры не дапускалася[1]. Акрамя таго, у адпаведнасьці з Канстытуцыяю Беларусі 1994 году зьмены й дапаўненьні ў яе забаранялася ўносіць у апошнія шэсьць месяцаў паўнамоцтваў парлямэнту[1]. -- pr12402, 16 красавіка 2021
- Дзякую за дадатковую вартую даверу крыніцу. Пра неадпаведнасьць артыкулам 17 і 78 Канстытуцыі і артыкулу 3 Закону «Аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» ўжо ёсьць, пра парушэньне закону «Аб статусе дэпутата Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь» таксама. Не зусім разумею, на што спасылацца пры сьцьверджаньні але паўторнае галасаваньне паводле працэдуры не дапускалася (хіба памянёны ў артыкуле «Часовы рэглямэнт Вярхоўнага Савету»?). Таксама ёсьць пытаньне з Дэклярацыяй аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі — гэта неадпаведнасьць Канстытуцыі або заканадаўству (не зусім разумею, які менавіта праўны статус мае гэты дакумэнт)? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:54, 16 красавіка 2021 (+03)
Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня
рэдагаваць
Мяркую, што варта надаць гэтаму артыкулу статус добрага. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:47, 20 лістапада 2020 (+03)
- Варта. Але ў падразьдзеле «Парушэньне законаў» прыводзіцца адразу некалькі цытатаў не па-беларуску. Варта перакласьці.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:06, 22 лістапада 2020 (+03)
- Дзякуй за заўвагу. Пераклаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:56, 22 лістапада 2020 (+03)
Іншыя вікі
рэдагавацьДадаў у расейскую Вікіпэдыю прававую ацэнку рэфэрэндуму. Чакаем А. Сакалова) --Казімер Ляхновіч 01:21, 7 студзеня 2009 (UTC) І ўва ўкраінскую таксама дадаў --Казімер Ляхновіч 01:51, 7 студзеня 2009 (UTC)
- Трэш! :) Ну паглядзім, калі будзе насамрэч адэкватная крытыка, то гэта будзе толькі карысна. Заўважыў, што <ref>'ы ва ўкраінкай вэрсіі не адлюстроўваюцца. Варта дадаць разьдзел для зносак, толькі я ня ведаю, як ён мусіць па-ўкраінску называцца.
- zedlik 01:58, 7 студзеня 2009 (UTC)
- У любым выпадку, проста так усё гэта ня выдаляць: супярэчнасць Канстытуцыі і п.1. супярэчнасьцяў заканадаўству - факты, якія ніяк немагчыма аспрэчыць В) Дзякуй, што заўважылі адсутнасьць "поміток" ува ўкраінскай Вікі. Цяпер усё аформіў належным чынам.
- --Казімер Ляхновіч 02:30, 7 студзеня 2009 (UTC)
- Тамака ёсьць ня толькі А.Сакалоў... Я ўжо некалькі дзён ваюю... Надакучыла, вельмі стамляе. Тамака праўды няма і ня будзе. Мае прагнозы: у любым выпадку ўсё выдаляць, выдаліць адзін чалавек, але яго маўкліва падтрымаюць усе. --Ліцьвін 14:35, 7 студзеня 2009 (UTC)
- Значыць, будзе ім вайна правак=), пакуль у абмеркаваньні не абгрунтуюць неабходнасьць поўнага выдаленьня дадзеных зьвестак. --Казімер Ляхновіч 15:52, 7 студзеня 2009 (UTC)
- Ну, выдаленьне зьместу без абгрунтаваньня — гэта вандалізм. Адкотваць назад з такой пазнакай і ўсё. Хаця, як вядома, у расейскай Вікіпэдыі вельмі спецыфічнае бачаньне сусьветных праблемаў. —zedlik 16:50, 7 студзеня 2009 (UTC)
- Значыць, будзе ім вайна правак=), пакуль у абмеркаваньні не абгрунтуюць неабходнасьць поўнага выдаленьня дадзеных зьвестак. --Казімер Ляхновіч 15:52, 7 студзеня 2009 (UTC)
- Тамака ёсьць ня толькі А.Сакалоў... Я ўжо некалькі дзён ваюю... Надакучыла, вельмі стамляе. Тамака праўды няма і ня будзе. Мае прагнозы: у любым выпадку ўсё выдаляць, выдаліць адзін чалавек, але яго маўкліва падтрымаюць усе. --Ліцьвін 14:35, 7 студзеня 2009 (UTC)
Вынік
рэдагавацьШто я вам казаў? Абгрунтаваньне? Прачытайце тэкст на маёй старонцы (рас. вікі). Гэты чалавек заўсёды будзе рабіць адкат, і яго ніхто не заблякуе... Змагацца з гэтым бессэнсоўна. Пакуль бессэнсоўна. --Ліцьвін 13:34, 8 студзеня 2009 (UTC)
- Спакойна :) Ужо заблякавалі на месяц. Пра цёркі і юзэрбоксы ў расейскай вікі чытаў сёньня зраніцы — там поўная жэсьць. На маю думку, праўды ў нявыгадных для расейскага сьветапогляду пытаньнях дабіцца там будзе немагчыма, але за аб’ектыўныя пацьверджаныя крыніцамі зьвесткі можна і пазмагацца. Спасылка на дзейную Канстытуцыю менавіта такой і зьяўляецца. А адбываецца ўсё з-за таго, што большасьці ўсё ж па бубне, што там рабілася ў Беларусі ў 95-м. Быў бы іншы артыкул, была бы і ўвага з боку іншых удзельнікаў. —zedlik 14:13, 8 студзеня 2009 (UTC)
- Спадзяюся ўсё будзе нармальна і разумны сэнс пераможа. --Ліцьвін 14:34, 8 студзеня 2009 (UTC)
- Ну хто ведае, паглядзім, таксама спадзяюся на гэта :) —zedlik 19:20, 8 студзеня 2009 (UTC)
- Добрая навіна: цяпер цэлы месяц у расейскай вікіпэдыі будзе панававаць праўда й справядлівасьць =). Радуе, што там яшчэ засталіся адэкватныя людзі. --Казімер Ляхновіч 08:19, 9 студзеня 2009 (UTC)
- Зь іншага боку блякаваньне ня самая лепшая форма выказваньня альтэрнатыўных думак (тым больш блякаваньне там за абразы, а не за зьвесткі), але як я зразумеў, калі ёсьць абсалютная пэўнасьць у дзеяньнях і пытаньне несупрацьрасейскае (лепей прабеларускае, чым супрацьрасейскае), то яго можна выносіць на шырокае абмеркаваньне. Хаця я ня ведаю, як там у іх вырашаюцца канфлікты правак. —zedlik 13:46, 9 студзеня 2009 (UTC)
- Добрая навіна: цяпер цэлы месяц у расейскай вікіпэдыі будзе панававаць праўда й справядлівасьць =). Радуе, што там яшчэ засталіся адэкватныя людзі. --Казімер Ляхновіч 08:19, 9 студзеня 2009 (UTC)
- Ну хто ведае, паглядзім, таксама спадзяюся на гэта :) —zedlik 19:20, 8 студзеня 2009 (UTC)
- Спадзяюся ўсё будзе нармальна і разумны сэнс пераможа. --Ліцьвін 14:34, 8 студзеня 2009 (UTC)
полнота информации 10% — очень слабо В плохом стиле написан раздел Прававая ацэнка рэфэрэндуму, его надо разбивать на несколько и систематизировать, складывается ощущение, что статья написана только ради одного этого раздела.
- Я думаю в эту статью можно ещё включить казусы подщёта процентов ЦИКом.
- Например: " за одобрение вопроса «Поддерживаете ли Вы предложение об установлении новых Государственного флага и Государственного герба Республики Беларусь?» проголосовали 3 622 851 человек, или 75,1 процента, против проголосовали 988 839 человек, или 9,39 процента, 211 792 бюллетеня в части этого вопроса признаны недействительными;"
- Считаем. Если 3 622 851 = 75.1%, то 988 839 = х%. => х = (75.1*988839)\3622851 = 20.5%. Но никак не 9%. Оно в принципе и понятно. Приняло участие в референдуме почти 5 млн человек. Против проголосовал почти 1 млн.чел. Цифра и должна получатся около 20%. Каким образом насчитали 9% непонятно.
- 4 823 482 — агульная колькасьць. За: 4 823 482 = 100%, то 3 622 851 = х%, => х = 100 * 3 622 851/4 823 482 = 75.1%. Супраць: 4 823 482 = 100%, то 988 839 = х%, => х = 100 * 988 839/4 823 482 = 20.5%. Несапраўдныя: 4 823 482 = 100%, то 211 792 = х%, => х = 100 * 211 792/4 823 482 = 4.4%. 75.1% + 20.5% + 4.4% = 100%. Сапраўды, відавочная памылка ў падліках. Мяркую, выбары былі сфальсыфікаваны, лічбы зьмянялі як было трэба, а ў выніку ніхто і не падумаў паглядзець, што так ужо намудравалі, што ўжо нічога не сыходзіцца. --Ліцьвін 14:57, 21 траўня 2009 (UTC)
- Цікава, ці такія лічбы насамрэч былі надрукаваныя ў выніковай справаздачы або гэта памылка ўкладальнікаў сайту? У любым выпадку згадку пра гэтую махінацыю варта дадаць у канец падзелу «Пытаньні й вынікі». --Казімер Ляхновіч 18:14, 21 траўня 2009 (UTC)
- Афіцыйная інфармацыя (рас.) У любым выпадку так усюды казалі, так усюды пісалі і працягваюць казаць і пісаць. І ня думаю, што ў такіх пытаньнях магчымы такія відавочныя памылкі, а калі яны ёсьць, то значыць гэта такі і "рэфэрэндум". --Ліцьвін 18:24, 21 траўня 2009 (UTC)
- Перапрацаваў падзел. На жаль, ня ведаю як з праўніцкага пункту гледжаньня трэба клясыфікаваць падобную махінацыю. --Казімер Ляхновіч 21:17, 21 траўня 2009 (UTC)
- Усёй праўды даведаемся ўжо пасьля Мяркую, хопіць узгадаваньня і ў выніках. Фактычна ніякага махлярства няма, пратакол чысты. --Ліцьвін 21:25, 21 траўня 2009 (UTC)
- Перапрацаваў падзел. На жаль, ня ведаю як з праўніцкага пункту гледжаньня трэба клясыфікаваць падобную махінацыю. --Казімер Ляхновіч 21:17, 21 траўня 2009 (UTC)
- Афіцыйная інфармацыя (рас.) У любым выпадку так усюды казалі, так усюды пісалі і працягваюць казаць і пісаць. І ня думаю, што ў такіх пытаньнях магчымы такія відавочныя памылкі, а калі яны ёсьць, то значыць гэта такі і "рэфэрэндум". --Ліцьвін 18:24, 21 траўня 2009 (UTC)
- Цікава, ці такія лічбы насамрэч былі надрукаваныя ў выніковай справаздачы або гэта памылка ўкладальнікаў сайту? У любым выпадку згадку пра гэтую махінацыю варта дадаць у канец падзелу «Пытаньні й вынікі». --Казімер Ляхновіч 18:14, 21 траўня 2009 (UTC)
- 4 823 482 — агульная колькасьць. За: 4 823 482 = 100%, то 3 622 851 = х%, => х = 100 * 3 622 851/4 823 482 = 75.1%. Супраць: 4 823 482 = 100%, то 988 839 = х%, => х = 100 * 988 839/4 823 482 = 20.5%. Несапраўдныя: 4 823 482 = 100%, то 211 792 = х%, => х = 100 * 211 792/4 823 482 = 4.4%. 75.1% + 20.5% + 4.4% = 100%. Сапраўды, відавочная памылка ў падліках. Мяркую, выбары былі сфальсыфікаваны, лічбы зьмянялі як было трэба, а ў выніку ніхто і не падумаў паглядзець, што так ужо намудравалі, што ўжо нічога не сыходзіцца. --Ліцьвін 14:57, 21 траўня 2009 (UTC)
Іншыя пытаньні законнасьці
рэдагаваць«Пастанова № 3728-XII прымалася законна, ў некалькі этапаў...»
І што гэта за пастанова, цікава? --Taravyvan Adijene 06:41, 27 чэрвеня 2009 (UTC)