Абмеркаваньне:Расейская акупацыя Беларусі
Апошні каментар: 11 ліпень, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Неаб'ектыўнасьць
Неаб'ектыўнасьць
рэдагавацьПрымяняльна да 2022 году расейская (дэ-факта) акупацыя Беларусі не зьяўляецца агульнапрызнаным фактам (у тым ліку з боку міжнароднай супольнасьці), і гэта перадусім павінна быць адлюстравана ў пачатку артыкула. Аб'ектыўнай фармулёўкай было б нешта накшталт "Расейская акупацыя Беларусі - характарыстыка міжнародна-палітычнага становішча Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе паводле шматлікіх уплывовых прадстаўнікоў беларускага грамадзтва, у тым ліку А, Б, В". Czalex (гутаркі) 15:12, 5 жніўня 2022 (+03)
- У артыкуле адлюстрана, ці мусіць быць у пачатку — пытаньне дыскусійнае, бо маем правіла ВП:ІНШАМОЎ. Пагатоў, гэтая характарыстыка цяпер належыць ня толькі ўплывовым прадстаўнікам беларускага грамадзтва, але і экспэртам, і ня толькі беларускім (усё значыцца ў артыкуле). Уласна, сюды ж памянёная дэклярацыя ПА АБСЭ ад 4 ліпеня 2023 году. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:18, 11 ліпеня 2024 (+03)