Абмеркаваньне:Малады Фронт

Нэўтральнасьць

рэдагаваць

Паважаны Taravyvan Adijene, калі ласка пазначайце тыя прычыны па якіх вы палічылі зьмест таго ці іншага артыкула неаб’ектыўным. Гэта можна рабіць у шаблёне {{Неаб'ектыўна|}} пасьля | або ў абмеркаваньнях. --Ліцьвін 15:05, 7 кастрычніка 2008 (UTC)

Гэта шырокі нацыянальны моладзевы грамадзка-палітычны рух, які грунтуецца на нацыянальнай ідэі, хрысьціянска-дэмакратычных прынцыпах і імкненьні да поўнамаштабовых пераменаў у дзяржаве й грамадзтве.
...увабраўшы ў сябе арганізацыйна не аформлены рух незалежніцкай моладзі, аб'яднаўшы ў сваіх шэрагах дзясяткі моладзевых ініцыятываў і арганізацыяў...
Пачынаючы з 2000 году, «Малады Фронт» пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве Юстыцыі Беларусі, але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена па палітычных прычынах.
«Малады Фронт» зьяўляецца лідэрам палітычнага вулічнага супраціву...
Ня ведаю, можа гэта мне так пачало здавацца пасьля таго, як я параўнаў аналягічны ангельскі артыкул з нашым, але тут - гэта проста нешта кашмарнае, суцэльная рэкляма арганізацыі, хутчэй за ўсё, проста «скатаная» з афіцыйнай бачыны.
Па шчырасьці, я не паставіў яшчэ некалькі шаблёнаў ({{Няма крыніц}}) толькі таму, што спадзяваўся стварыць (ужо стварыў) адмыслова пад гэтую старонку шаблён {{Перапрацаваць}}. --Taravyvan Adijene 15:42, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
А што ў «Вольным тэатры» не спадабалася? --Ліцьвін 16:17, 7 кастрычніка 2008 (UTC)
Патлумачыў у тамтэйшых гутарках. Але я думаю, што такіх пытаньняў не паўставала б, калі б кожны з удзельнікаў прытрымоўваўся правіла нэўтральнасьці падчас стварэньня артыкулаў. --Taravyvan Adijene 06:49, 8 кастрычніка 2008 (UTC)

А калі вы, спадарства, прыбярэце банэр аб неаб’ектыўнасьці артыкула?--Zmgr 22:33, 1 лютага 2009 (UTC)

Шаноўны Red Winged Duck, ну як можна прыбраць спасылкі з тэксту. Атрымоўваецца, маем голую агітку. Я менавіта таму і імкнуўся паболей спасылак даваць аб кампаніях, каб было шырэйшае разуменьне аб арганізацыі і дзейнасьці. --Zmgr 13:13, 7 сакавіка 2009 (UTC)

Спасылкі на пошук Google ня могуць зьяўляцца аўтарытэтнымі ў выпадку з гэтымі кампаніямі, бо яны адлюстроўваюць зусім ня гэтыя кампаніі, а часьціню зь якой словы альбо назвы гэтых агіт-кампаніяў сустракаюцца ў пошуку Гугла. Каб адлюстраваць гэтыя кампаніі трэба падаць спасылкі на іх сайты альбо артыкулы аўтарытэтных навіновых сайтаў ці выданьняў, якія іх асьвятлялі. З улікам усяго гэтага прашу вярнуць маю праўку. --Red_Winged_Duck 13:38, 7 сакавіка 2009 (UTC)
Па-першае, шаноўны Red Winged Duck, у разьдзеле пра кампаніі гаворка йдзе пра самыя папулярныя мерапрыемствы МФ, што спасылкі на Google і адлюстроўваюць. Па-другое, сайты кампаніяў, якія Вы зьмясьцілі ў "вонкавыя спасылкакі" і ёсьць "крыніцамі". Па-трэцяе, праўкі Вашыя датычныя ня толькі спасылак на кампаніі. Да прыкладу я не магу зразумець чаму Вас не задаволіла у гэтым радку: " Файл:Nn prezentura-apazycyja.jpg «Малады Фронт» увайшоў ў пяцёрку найбольш уплывовых палітычных сілаў Беларусі " нармальная спасылка на копію "НН"? Ці патлумачце нешта, ці падрэдагуйце Вашае рэдагаваньне.--Zmgr 20:54, 10 сакавіка 2009 (UTC)
Спасылкі на гугал не адлюстроўваюць папулярнасьць кампаніяў. Калі вы хочаце прывесьці зьвесткі пра іхную папулярнасьць, напішыце гэта звычайным тэкстам, спаслаўшыся на аўтарытэтную крыніцу, якая правяла аналіз папулярнасьці. Выкарыстаньне спасылак на гугал у такім выглядзе аўтарытэтнай крыніцай не зьяўляецца.
Вонкавыя спысылкі за межы сайту Вікіпэдыі мусяць прыводзіцца выключна ў разьдзелах «Вонкавыя спасылкі», «Крыніцы» і «Літаратура». Калі ласка, ня блытайце крыніцы, літаратуру і вонкавыя спасылкі. Падрабязьней пра гэта глядзіце Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула.
Наконт сказу з файлам Nn prezentura-apazycyja.jpg: лепей за ўсё будзе проста згадаць гэта звычайным тэкстам, прывёўшы ў крыніцах спасылку на газэту (для гэтага, калі ласка, падайце дату выхаду і нумар згаданай Нашай Нівы). Файл з здымкам артыкула хутчэй за ўсё будзе выдалены, бо ён не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня ў Вікіпэдыі выяваў, абароненых аўтарскім правам (падрабязьней глядзіце Шаблён:Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня).
zedlik 21:30, 10 сакавіка 2009 (UTC)

Ну вы тутака напрыдумалі :) Будзем нешта думаць. --Zmgr 06:28, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Мае наступныя заўвагі:

  • Але крымінальны перасьлед не нанёс чакаемай ўладаю шкоды арганізацыі, «Малады Фронт» толькі ўзмацніўся ў гэтым выпрабаваньні й зьяднаўся, правёў надзвычай моцныя кампаніі салідарнасьці з палітзьняволенымі сябрамі сваёй арганізацыі й тымі, каторыя патрапілі пад крымінальны перасьлед.
  • Гэта засьведчыла, што сілавыя спробы крымінальна-юрыдычнага зьнішчэньня «Маладога Фронту», як носьбіта ідэйнасьці й супраціву, пацярпелі паразу. Недарэмна штотыднёвік «Наша Ніва» «Чалавекам году 2007» абвесьціў «маладафронтаўца».

--Taravyvan Adijene 18:51, 6 кастрычніка 2009 (UTC)

Праблемка зразумелая. Першы абзац перарабіць як ня ведаю. Сапраўды ўлада як мінімум чакала шкоды для МФ праз суды й крыміналкі. І сапраўды наўрад нехта будзе аспрэчваць моц кампаніяў салідарнасьці з маладафронтаўцамі. Можна наступную спасылачку дзеля абгрунтаваньня даць http://www.svaboda.org/content/article/759945.html У другім абзацы некаторая пафаснасьць прысутнічае. Я прапаную прыбраць: "як носьбіта ідэйнасьці й супраціву". Ці нармальна так? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Zmgr (гутаркі · унёсак).
На маю думку, тут праблема ў большай ступені ня ў фактах (хаця, вядома, іх трэба пацьвярджаць) а ў стылі, у якім напісаны тэкст. Разумееце, Вікіпэдыя мусіць прытрымлівацца нэўтральнага пункту гледжаньня, у тэксьце не павінна быць уласных ацэнак, фразы кшталту „«Малады Фронт» толькі ўзмацніўся ў гэтым выпрабаваньні“ тут не падыходзяць, патрэбнае проста нэўтральнае выкладаньне фактаў. Параўнайце, напрыклад, сказ „Недарэмна штотыднёвік «Наша Ніва» «Чалавекам году 2007» абвесьціў «маладафронтаўца»“ і сказ „Штотыднёвік «Наша Ніва» абвесьціў «маладафронтаўца» «Чалавекам году 2007»“. Інфармацыя адна і тая ж, але ў першым выпадку яна выкладзеная не нэўтральна, у другім — больш-менш нэўтральна. Адчуваеце розьніцу? Апроч гэтых прыкладаў у тэксьце сустракаюцца пэўныя іншыя, таму, калі ласка, зьвярніце на гэта ўвагу і па магчымасьці перапішыце такія месцы з нэўтральнага пункту гледжаньня. —zedlik 22:44, 13 кастрычніка 2009 (UTC)
Рэч такая. Сказ "Недарэмна штотыднёвік «Наша Ніва» «Чалавекам году 2007» абвесьціў «маладафронтаўца»" - лагічна абгрунтоўвае па якой прычыне мы лічым, што МФ "узмацніўся". Хіба ёсьць тут неаб'ектыўнасьць нейкая? Гэта - рэальнасьць, аб якой сьведчаць далёка не адны маладафронтаўцы. Абвяшчэньне ж "чалавекам году 2007" маладафронтаўцаў адбывалася па нейкай прычыне, якую Вы прапануеце праігнараваць. Ці гэта большая аб'ектыўнасьць? Калі ёсьць адваротныя аргуманты, альбо калі яны зьявяцца, давайце іх выставім таксама. І ўсе праблемы. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Zmgr (гутаркі · унёсак).
На маю думку, мы глядзім на гэта з розных бакоў. Я абсалютна не прапаную ігнараваць прычыны ці дадатковыя зьвесткі — калі ласка, іх можна выкласьці ў форме «Наша Ніва абвесьціла маладафронтаўца чалавекам году па прычыне таго, таго ці таго», але «дарма» яна гэта зрабіла ці «нездарма» зьяўляецца ўласнай ацэнкай ці высновай з тэксту. У Вікіпэдыі мусяць прыводзіцца факты, але не высновы зь іх. Высновы прыводзяцца ў форме спасылкі на аўтарытэтнае меркаваньне, калі нехта недзе яго ўжо зрабіў ці выказаў. Тое самае з «узмацніўся»: хто так лічыць? Ёсьць у нейкім дасьледаваньні/аналізе агляд у аўтарытэтных крыніцах гэтых падзеяў, якія апісваюцца, і выснова пра тое, што МФ у выніку гэтага ўзмацніўся? Тады дадайце, калі ласка, спасылку, і пытаньняў няма. Але калі гэта ўласная выснова, няхай яна нават выглядае відавочнай, то гэта, на жаль, не падыдзе. Калі ласка, азнаёмцеся з правілам нэўтральнага пункту гледжаньня на гэты конт. —zedlik 15:00, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
Выправіў, як здолеў. Калі ёсьць заўвагі, будзем нешта дапрацоўваць. Але ў дадзеным варыянце, здаецца, выключаныя па магчымасьці ўласныя меркаваньні. Як, да прыкладу, пра «неканстытуцыйнасьць» 193 артыкулу КК. На жаль, на цяперашні час мы ня можам даказаць фактамі ягоную неканстытуцыйнасьць (бо гэта прэрагатыва хіба канстытуцыйнага суду), а нашыя меркаваньні на гэты конт, натуральна, нікому не цікавыя.
Ад апошняга абзацу ўвогуле адмовіўся фактычна. Атрымалася ня менш пасьлядоўна, а то й больш.
Ну, заўвага наконт «няма крыніцы» - гэта зусім не крытычна. :) Але пажадана, калі знойдзеце, спадар не-падпісант. :)
А ўвогуле, гэты артыкул, што мы абмяркоўваем, даволі прыстойны ў параўнаньні зь іншымі што да нэўтральнасьці. Бо на тыя як паглядзіш, дык нават і чапаць ня хочацца - рукі апускаюцца. Спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва. --Taravyvan Adijene 22:10, 15 кастрычніка 2009 (UTC)
Вось і я гавару: вельмі нават нічо мы папрацавалі : ) Спасалкамі аб незаконнасьці 193-1 магу ўсё вікіпэдыю заваліць. Трэ час толькі знайсьці.--Zmgr 18:49, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
Ня варта завальваць. Усё адно, на мой погляд, гэтае месца можа выглядаць максымум так: «артыкул, які той і той лічаць (прызналі) неканстутыцыйным». --Taravyvan Adijene 07:51, 29 кастрычніка 2009 (UTC)

Хто падкажа чаму старонка ніяк ня можа спаслацца на гэты няшчасны файл: Prezydentura-apazycyia nn 2002.21.08.jpg ?--Zmgr 08:15, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Так пойдзе? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 09:00, 12 сакавіка 2009 (UTC)

О не, гэта занадта. Проста галоўнаю праблемаю было, што на файл спасылку ня мог паставіць. У рэшце паставіў спасылку проста на старонку вікіпэдыі. Паглядзіце, думаю так лепей. --Zmgr 19:04, 12 сакавіка 2009 (UTC)

А так? --Ліцьвін 19:21, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Так супер, дзякуй : ) Прыкол увесь у тым, што так і было адпачатку, але шаноўны Red Winged Duck па нейкіх прычынах выдаліў спасылку адразу на файл ,а потым і сам файл нехта прыбраў. Троху нешта мудруюць тут хлопцы : )
Ёсьць трохі   Калі ласка, заўсёды падпісвайцеся. --Ліцьвін 20:16, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Сэнс у тым, што ў гэтым выпадку трэба замяніць выяву на выходныя зьвесткі папяровай газэты і падаць гэта ў выглядзе крыніцы. --Red_Winged_Duck 20:32, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Шаноўны Зэдлік, дапамажыце калі ласка перайменаваць загружаны файл herm_mf на herb_mf і выдаліць папярэднія вэрсыі файлаў herm_mf і scjah_mf. Таксама хачу запытацца чаму файл scjah_mf так мутна выглядае? На кампе ў мяне ён вельмі нават нічога. Дзякуй : )--Zmgr 21:47, 24 кастрычніка 2009 (UTC)

На жаль, файлы нельга пераймяноўваць. Проста загрузіце пад патрэбнай назвай, а я выдалю файл з памылковай назвай. Наконт мутнасьці — я не зусім разумею, гэта ў паменшанай выяве ці ў поўнай? У паменшанай я сапраўды бачу перапады колераў, але гэта напэўна з-за таго, што чырвоны колер неаднародны. Функцыя памяншэньня выяваў — гэта ўжо стандартная функцыя Вікіпэдыі і на яе ўплываць немагчыма. Як варыянт, паспрабуйце перафарбаваць выяву ў аднародны чырвоны колер, а не выкарыстоўваць адценьні чырвонага. Ня ведаю, ці дапаможа, але на маю думку, мусіць стаць лепей. —zedlik 22:20, 24 кастрычніка 2009 (UTC)
Загрузіў Файл з правільнай назваю. Выдаліце калі ласка файл herm_mf Дзякуй : )--Zmgr 18:07, 11 лістапада 2009 (UTC)
Зроблена. —zedlik 23:13, 11 лістапада 2009 (UTC)
Даўно як заўважыў, што Вікіпэдыя ня надта добрыя «мініятурыць» штучная выявы з пашырэньнямі JPG ды GIF. Здаецца, праблему можна вырашыць праз фаташоп — варта проста адчыніць бягучую выяву і нанава захаваць яе (мэню File -> Save for Web & Devices) ў фармаце PNG-24 (па змоўваньні, будзе стаяць JPG). --Казімер Ляхновіч 22:45, 24 кастрычніка 2009 (UTC)

Спасылка

рэдагаваць

Дапамажыце калі ласка аднавіць файл, які месьціўся на http://be.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Prezydentura-apazycyia_nn_2002.21.08.jpg&action=edit&redlink=1

Тут якраз была табліца, якая падмацоўвала выказваньне: "Паводле апытання, праведзенага ўлетку 2002 году беларускім штотыднёвікам «Наша Ніва», «Малады Фронт» увайшоў у пяцёрку найбольш уплывовых палітычных сілаў Беларусі — разам з Адміністрацыяй Лукашэнкі, парлямэнтам і дзьвюма найбуйнейшымі апазыцыйнымі партыямі."

Дзякуй. --Zmgr 17:26, 23 жніўня 2009 (UTC)

Чаму спасылка на наркамаўку? Я памятаю, мы гэтую праблему тутака вырашалі (разьдзел Выява), у нас гэты файл быў, але яго ўдзельнік Red Winged Duck выдаліў (14:55, 23 чэрвеня 2009, прычына: не выкарыстоўваецца; у артыкуле заменены на крыніцу). Што да Наркамаўскай Вікіпэдыі, то пытаньні аднаўленьня файлаў можна вырашыць толькі там. --Ліцьвін 17:52, 23 жніўня 2009 (UTC)
Да гэтай фразы пытаньняў няма, пасьля яе і стаіць тая спасылка [14], пра якую вы кажаце. Наступны сказ — «Дзейнасьць Маладога Фронту ацанілі як вельмі эфэктыўную і дзяржаўныя, і недзяржаўныя экспэрты» — пазначце, калі ласка, спасылкі, дзе дзейнасьць арганізацыі ацэньваецца як вельмі эфэктыўная яе ядзяржаўнымі, так і не дзяржаўнымі экспэртамі (ці асобныя спасылкі). —zedlik 19:27, 23 жніўня 2009 (UTC)

Дык файл гэты тут і выдалены, разам са спасылкаю на яго. Спасылка засталася тоьлкі на наркамаўскай Вікіпэдыі, таму я аддуль яе і ўзяў. А выказваньне: «Дзейнасьць Маладога Фронту ацанілі як вельмі эфэктыўную і дзяржаўныя, і недзяржаўныя экспэрты» якраз і падцьвярджалася тым самым файлам, які дэманструе табліцу эфэктыўнасьці дзейнасьці палітычных структураў. У спасылцы ж на бачыну газэты НН гэтага файлу няма. Таму трэба дапамога ў аднаўленьні файла Prezydentura-apazycyia_nn_2002.21.08.jpg Дзякуй. --Zmgr 11:11, 24 жніўня 2009 (UTC)

Дзякуй за тлумачэньне, цяпер зразумела, пра што размова. Але прабачце, там жа нідзе няма пра «дзейнасьць Маладога Фронту ацанілі як вельмі эфэктыўную і дзяржаўныя, і недзяржаўныя экспэрты» ў той табліцы. Там 2,4 балы зь 5, з тых, каго вы называеце «дзяржаўнымі экспэртамі» адзін паставіў 3 балы зь пяці, другі мінус 1, прычым яны не экспэрты, а аглядальнікі дзяржаўных СМІ. Карацей, я перапішу той абзац у стан, які адпавядае вынікам таго апытаньня.
Праверце, калі ласка, таксама па мажлівасьці зьвесткі колькасьцю сябраў: у прыведзенай спасылцы гэтай інфармацыі няма. —zedlik 21:06, 24 жніўня 2009 (UTC)

Дзякуй за дапамогу : ) Але як разумею, файл Вы не жадаеце выстаўляць? Хаця, мяркую, было б добра, бо ён больш сэнсоўна тлумачыць аналіз нашаніўскага артыкулу.

Зьвесткі пра колькасьць сябраў вельмі складаная рэч. Я глянуў іншыя артыкулы Вікіпэдыі аб палітычных партыях. Там нельга аспрэчыць толькі дадзеныя Мін’юста (і тое мы ведаем, што многія партыі нашыя надта ўмоўныя і апроч мёртвых сьпісаў нічога ня маюць). Спасылкі, якія ёсьць у некаторых артукулах, на лідэраў партыі нельга назваць аб’ектыўнымі. Кіраўніцтва арганізацыі любой можа і аб 10 тысячах заявіць, але рэчаіснасьць ад таго ня зьменіцца. Таму ў спасылцы на артыкул БДГ ёсьць інфармацыя аб моладзевых арганізацыях партыяў з колькасьцю, як гаворыць аўтар, у лепшым выпадку 500 сябраў. Малады ж Фронт названы найбольш вядомай моладзевай арганізацыяй, з чаго можна зрабіць выснову, што хаця б тысячу сябраў МФ мае. Калі вы лічыце, што ў высьвятленьні колькасьці актывістаў больш аб’ектыўнымі будуць спасылкі на лідэраў і саміх актывістаў МФ, можна пашукаць. Тады згодна з выказваньнямі кіраўніцтва прыдзецца напісаць аб тысячах трох-дзесяці сябраў МФ.

Што датычна саміх спасылак. Просьбы аб выстаўленьні многіх зь іх, мяркую, перадузятыя. Тут да параўнаньня можна адкрыць старонкі Вікіпэдыі аб іншых палітычных суб’ектах Беларусі. Там многія артыкулы ўвогуле без спасылак. У артыкуле ж аб МФ прыходзіцца ледзь ня кожнае слова даказваць. Я разумею, што патрэбныя спасылкі на сацыялягічныя дасьледваньні. Але скажыце як даказаць выказваньне аб тым, што МФ арганізоўвае дзясяткі акцыяў штогод? Калі жадаеце, можна паставіць спасылку на архіў навінаў МФ. Няхай падлічваюць, каму трэба, колькасьць штогадовых акцыяў МФ. Менш сотні ў год там быць ня можа. Таму, для пачатку, прапаную прыбраць просьбу аб спасылцы на крыніцу ў апошнім абзацы разьдзела "Дзейнасьць". Над астатнімі будзем пакуль думаць.--Zmgr 08:03, 25 жніўня 2009 (UTC)

Мне здаецца, вы не зусім правільна ўяўляеце, як функцыянуе Вікіпэдыя. Вікіпэдыя зьяўляецца «трэцягатункавай» крыніцай, тобо яна не зьбірае зьвестак, ня робіць дасьледаваньняў, а выкарыстоўвае факты з крыніцаў, дзе гэтыя дасьледаваньні ўжо праведзеныя. Прычым любое сумнеўнае выказваньне мусіць быць пацьверджанае фактам, іначай любы ўдзельнік можа прыбраць яго з артыкула. Глядзіце, напрыклад, адно з асноўных правілаў Вікіпэдыі: Нэўтральны пункт гледжаньня. Зрэшты, я думаю, вы ў гэтым ўжо самі змаглі пераканацца, расставіўшы адпаведныя шаблёны адсутнасьці крыніцаў у іншых артыкулах. У прыватнасьці, з колькасьцю сяброў, мусіць быць спасылка, што колькасьць сапраўды такая, іначай гэтыя зьвесткі лепей увогуле не прыводзіць. Практычна любая спасылка падыдзе: выказваньне ў СМІ, афіцыйны сайт, навуковая праца, хоць 100 тысячаў там будзе, але гэта будзе спасылка. А ў цяперашняй спасылцы гэтых зьвестак няма: развагі, якія робіце вы, тут не падыходзяць. Тое самае з акцыямі: усё проста, патрэбная крыніца, дзе напісана, што МФ ладзіць кожны год па некалькі дзясяткаў акцыяў. У прыведзенай спасылцы ёсьць толькі „«Молодой фронт» за время своего существования «прославился» организацией немногочисленных, но крикливых акций“, нічога пра «некалькі дзясяткаў» няма. Патрэбная яўная канкрэтная фраза.
Што да аднаўленьня файла, то справа ў тым, што гэтая выява абароненая Законам аб аўтарскім праве і таму яна не адпавядае крытэрам, паводле якіх у Вікіпэдыю дазволена загружаць файлы. Калі вы хочаце, каб зьвесткі з таго файла былі згаданыя, перапішыце гэтыя зьвесткі ў артыкул і ніякіх праблемаў ня будзе. Праблема ня ў зьвестках, праблема ў парушэньні аўтарскіх правоў «Нашай Нівы».
Спадзяюся, у мяне атрымалася патлумачыць, у чым справа. —zedlik 20:45, 26 жніўня 2009 (UTC)
Ізноў праблема аб'ектыўнасьці. Калі спасылка на зацікаўлены бок лічыцца крыніцаю інфармацыі, дык у Вікіпэдыі можна пісаць усё што заўгодна. Заўтра нехта з МФ скажа, што ў іх у арганізацыі 100 000 актывістаў і мы гэта за крыніцу дадзім у Вікіпэдыі. Правільна я вас зразумеў? На ўсе пытаньні адсутнасьці крыніцаў на дадзенай бачыне можна даваць спасылкі на сайт МФ, але я шукаю незаангажаваныя крыніцы як незалежных СМІ, так і прарэжымных. Калі гэта нікому ня трэба, дадзім паўсюль спасылкі на маладафронтаўскі сайт і ніякіх пытаньняў.--Zmgr 08:44, 27 жніўня 2009 (UTC)
Ну вось цяпер усё файна, дзякуй. Што тычыцца аб’ектыўнасьці, на маю думку, вы спрабуеце знайсьці «адзіную, самую сапраўдную праўду», але такога не бывае. Калі на пэўнае пытаньне ёсьць некалькі розных значных пунктаў гледжаньня, усе яны мусяць быць прадстаўленыя ў артыкуле. Вы правільна разважаеце, што ёсьць аўтарытэтныя крыніцы, а ёсьць неаўтарытэтныя. Вядома, увага мусіць надавацца першым, але афіцыйны сайт лічыцца бліжэй да аўтарытэтных крыніцаў. Калі на афіцыйным сайце стаіць адна лічба, Севярынец кажа пра іншую, палітоляг пра яшчэ адну, а нехта ў блогу піша пра яшчэ нешта, і ўсе лічбы розныя, то гэта так і афармляецца: кшталту наконт колькасьці адназначнага меркаваньня няма, паводле афіцыйнага сайту столькі, паводле Севярынца столькі, паводле палітоляга столькі (ну а блог ня ўлічваецца, бо крыніца неаўтарытэтная). Гэта і будзе аб’ектыўнасьць ў разуменьні Вікіпэдыі. Гэта ўсё апісана ў адпаведным правіле. —zedlik 21:06, 27 жніўня 2009 (UTC)

Інтэрвікі

рэдагаваць

Я не зразумеў. Што, падобныя спасылкі ўжо не працуюць? [[en:Youth of the European People's Party|Моладзь Эўрапейскай народнай партыі]] --Taravyvan Adijene 17:41, 23 жніўня 2009 (UTC)

Усё працуе, але ўсё ж трэба пазначыць {{ref-en}}. --Ліцьвін 17:57, 23 жніўня 2009 (UTC)
Перад «en:» проста патрэбнае двукроп’е, іначай спасылка лічыцца за інтэрвіку — у іх такі самы сынтаксіс, толькі без двукроп’я. —zedlik 19:19, 23 жніўня 2009 (UTC)
Вось! Тое, што трэба. Дзякуй. --Taravyvan Adijene 21:41, 23 жніўня 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Малады Фронт».