Абмеркаваньне:Гісторыя Польшчы

Апошні каментар: 14 красавіка 2011, ад удзельніка Renessaince

Супраць выдаленьня. Для такіх артыкулаў існуе шаблён {{Артаграфія}} --Jauhienij 22:38, 12 красавіка 2011 (EEST)Адказаць

А я супраць практыкі пераносу артыкулаў без аніякага выпраўленьня артаграфіі ды пазначэньня крыніцы. З такім жа посьпехам сюды можна масава імпартаваць тэксты на расейскай або польскай, «перакладзеныя» праз гугл-транслэйт. Якасьці праекту гэта дакладна не паспрыяе, таму на маю думку, варта даклада даваць зразумець, што падабныя дзеяньні зьяўляюцца прынамсі непажаданадымі — а не заахвочваць іх, як гэта робяць у наркамаўскім правапісным праекце. --Казімер Ляхновіч 22:48, 12 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Вікіпэдыя — не тэатар аднаго актора. Вось чалавек скапіяваў артыкул, а я праставіў шаблён на старонцы абмеркаваньняў і аўтаматычна выправіў артаграфію і прайшоўся вікіфікатарам. Ужо нейкі плён. Ты жа пакуль толькі палкі ў колы намагаешся ўставіць. :( Між тым, артыкул варта рэструктураваць. Па ўнёску ў Вікіпэдыі я ведаю, што ты спэцыялізуешся на гісторыі. Вось табе і кавалак торту. :) — Wizardist г 22:52, 12 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Дзякуй, але прасьцей напісаць з нуля. Як сказала адна наркамаўская адміністратарка — у Вікіпэдыі кожны займаецца тым, чым хоча («дзякуй», дарэчы, супольнасьці, што знайшлі час праставіць шаблёны перакладу ў наркамаўцаў). І асабіста мне ня хочацца марнаваць час на выпраўленьне артаграфіі ў артыкуле, скапіяваным ананімным удзельнікам зь іншага праекту, да якога тым больш у мяне «асаблівае» стаўлеўньне. --Казімер Ляхновіч 23:04, 12 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Ня хочацца — дай магчымасьць зрабіць гэта іншым. — Wizardist г 23:53, 12 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Мяркую, усё ж варта даваць такім артыкулам нейкі тэрмін на выпраўленьне асноўных недахопаў, каб ён не вісеў у такім стане доўга. Калі, скажам, два тыдні ці месяц няма істотных зьменаў у артыкуле, значыць ім ніхто не апякуецца і яго можна выстаўляць на выдаленьне. --Red_Winged_Duck 00:04, 14 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Я магу да заўтрашняй раніцы 15000 такіх артыкулаў выставіць. Ня думаю, што падобная дзейнасьць кагосьці задаволіць. Падобны выдалізм да добрага не давядзе. — Wizardist г 00:14, 14 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Пры гэтым і якасьць Вікіпэдыі такі артыкул не паляпшае. --Red_Winged_Duck 00:25, 14 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Дзе павышаецца якасьць ад стосаў недастабаў пра вёскі? А ў гэтым артыкуле шмат патэнцыялу. Працы тут толькі на ілюстрацыі, вычытку, прастаўленьне крыніцаў і актуалізацыю. Там жа ўвогуле няма нічога дадаваць. — Wizardist г 00:28, 14 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Калі гэтым нехта зоймецца — выдатна. Калі ж ён будзе гадамі вісець у такім жа стане — карысьці ў ім ніякай. --Red_Winged_Duck 00:41, 14 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Я супраць выдаленьня й гатовы ўзяцца за артыкул у бліжэйшым часе, бо гісторыя, асабліва польская, мне даволі да спадобы. --Dymitr 08:48, 14 красавіка 2011 (EEST)
Скажыце, а такія недапрацаваныя артыкулы зьмяшчаюцца ў нейкай адмысловай картэгорыі? Мяркую, што было б ня кепска стварыць праект па перапрацоўцы такіх старонак, тады б было прасьцей іх знаходзіць і выпраўляць. Можа, тады б і ўдзельнікі час ад часу павышалі такім чынам якасьць ужо існуючых артыкулаў, а ня толькі стваралі новыя. --Dymitr 08:53, 14 красавіка 2011 (EEST)
Калі ласка: выправіць артаграфію, вікіфікаваць, ды і ўвогуле ўсё гэта даўно існуе. --Renessaince 09:19, 14 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Яшчэ трэба ўнутраныя спасылкі паўсюль паўтыкаць. --Renessaince 09:25, 14 красавіка 2011 (EEST)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Гісторыя Польшчы».