Абмеркаваньне:Гомельская ратуша

Дадаць тэму
На гэтай старонцы няма размоваў.

На Файл:Homiel, Rynak-Kaścielny. Гомель, Рынак-Касьцельны (1848).jpg і Файл:Homiel, Rynak-Kaścielny. Гомель, Рынак-Касьцельны (W. Zeising, 1918).jpg ратушы няма зусім, направа ад касцёла — гасьціны двор ([1]). Пагатоў касьцёл не стаяў так блізка да «думы» (што добра відаць з прыведзенага ў артыкуле аэрафотаздымка). Калі наяўная ў старой вэрсіі артыкула інфармацыя пра захаваньне падмуркаў ратушы адпавядае праўдзе («На яго падмурках быў пабудаваны сучасны будынак гарацкой думы ў 1880-я гады (арх. Я. Тарлін) з цэглы», то маем фактычна адзін помнік «з надбудовай» (прытым малпаваньне з расейскай «дума» — адпавядае беларускай традыцыйнай ратушы). Пагатоў тую ратушу, што выявілі на яе адзіным захаваным малюнку, таксама збудавалі ўжо за расейскім панаваньнем (клясыцызму ў ВКЛ да 1772 году не было зусім). Прынамсі лічу, што ствараць артыкул з расейскім каляніяльным барбарызмам «дума» ў назьве дакладна ня варта. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:25, 14 студзеня 2022 (+03)

Прынамсі лічу, што ствараць артыкул з расейскім каляніяльным барбарызмам «дума» ў назьве дакладна ня варта. --кажа чалавек I тым часам выдае сучасную расейскую будоулю за будынак ратушы - цi не супярэчыш ты сам сабе? Агулам уся твая пераробка выглядае як спроба нацянуць расейскую перабудова на колiшнi будынак ратушы xhckidx (гутаркі) 18:43, 21 студзеня 2022 (+03)
Удакладніў уводзіны і артыкул, каб не было блытаніны. Зазначу, што паводле міжнародных стандартаў помнік архітэктуры існуе, пакуль існуюць яго падмуркі. Сярод іншага, на гэтай падставе царква Сьвятога Духа ў Менску лічыцца існым помнікам архітэктуры. Калі пры будаваньні ў 1880-я гады падмуркі ратушы выкарыстоўваліся, то дэ-факта яна існуе як помнік архітэктуры ў перабудаваным (рэканструяваным) выглядзе. Паўтаруюся, што ня бачу сэнсу пісаць асобны артыкул пра надбудову 1880-х гадоў, бо калі ў іх агульныя падмуркі, то гэта фактычна адзіны помнік архітэктуры. Пагатоў і там, і там разьмяшчаўся магістрат, што па-беларуску традыцыйна завецца ратушай (па-расейску «городской думой»). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:24, 21 студзеня 2022 (+03)
Вярнуцца да старонкі «Гомельская ратуша».