Абмеркаваньне:Вялікае Княства Літоўскае

Апошні каментар: 31 жніўня 2011, ад удзельніка Jauhienij у тэме Багародзіца

// беларускага, рускага, украiнскага i лiтоўскага

Ці будзе слушным так казаць? Усё ж этнагенэз гэтых народаў працягваецца у часы існаваньня Княства, плюс суадносіны паміж рознымі балцкімі плямёнамі напачатку існаваньня ВКЛ, наколькі я разумею, не зусім празрыстыя - дзе там заходнія балты, а дзе ўсходнія, не адразу і разьбярэш. Мо акуратней будзе сказаць "паліэтнічнай дзяржавай славянаў і балтаў"? AntonBryl (незалагінены) 20:19, 27 чэрвеня 2007 (UTC)

Спачатку з “ВКЛ — гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў — беларускага, рускага, украінскага й летувіскага”. Што гэта? Хто такі беларус? Хто такі рускі? Хто такі украінец? І хто такі летувіс/літовец?

Ну паглядзіце на назву гэтай краіны (поўная назва: Вялікае княства Літоўскае, Рускае й Жамойцкае)! Дзе вы бачыце такія назвы народаў?

Літоўскае: Ліцьвінамі зьваліся жыхары Літвы, гэта ўся цяперашняя Беларусь, а таксама Смаленская, Бранская, Курская вобласьці. У гэтых абласьцях і цяпер жывуць этнічныя ліцьвіны (беларусы). Тамака расейцы і пасей дзень у меншасьці. А таксама яшчэ яны сябе зьвалі русінамі, калі гутарка дакраналася прыналежнасьці да веры. Русін, г.з. зьяўляецца прыхільнікам веры РПЦ Кіева.

Рускае: Гэта тычыцца жыхароў сучаснай паўночнай часткі Ўкраіны (поўдзень ВКЛ). Яны сябе зьвалі русінамі.

Жамойцкае: Гэта тычыцца жыхароў Жамойці. Але ў іх два этнаса - жамойты і аўкштайты. Але ў большасьці выпадкаў зьвалі іх жамойтамі.

Маскалі (маскавіты) усіх жыхароў ВКЛ звалі літоўцамі, а таксама літоўцамі называлі і жыхароў Ноўгарада.

Я прапаную напісаць так: ВКЛ - гэта поліэтнічная дзяржава трох асноўных народаў - ліцьвінскага (цяперашнія беларусы, а таксама жыхары Віленшчыны, Смаленшчына, Браншчына, Куршчыны), русінскага (жыхары поўначы Ўкраіны), жамойцскага (жыхары Летувы). А можна і без расшыфроўкі.

“на аснове пагадненьняў між літоўскімі й славянскімі князямі” – наогул не разумею.

“беларуска-літоўскіх землях”, “беларуска-літоўскія фэадалы”, “з 1500 па 1569 гады татары зрабілі на беларускія землі 45 набегаў”, “У 1527 годзе літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі”, “Беларуская шляхта”… А яшчэ я раней сустракаў "Беларуска-Літоўская дзяржава", але ўжо хтосьці выправіў. І правільна. Бо зьваць адно і то жа два разы - гэта нешта ненармальнае.

Асабіста мне, як беларусу, сорамна што ў нас такі бедны і недакладны артыкул пра Вялікае Княства Літоўскае. Гэта ж наша Дзяржава! --Ліцьвін 19:52, 31 ліпеня 2007 (UTC)

Стан артыкулу

рэдагаваць

У дадзены момант артыкул выразна тэндэнцыйны. Патрэбная сур'ёзная перапрацоўка прафесыйным гісторыкам. У прыватнасьці, мапа Літвы па Ермаловічу была б прыдатная як адна зь ілюстрацыяў ў артыкуле па гісторыі пытаньня, але не як адзіная мапа ў расказе пра пачатак ВКЛ - з лакалізацыяй Літвы па Ермаловічу зараз нязгодны амаль ніхто. Прыведзеныя Ліцьвінам адпаведнасьці паміж даўнімі і цяперашнімі этнонімамі таксама суцэльна збудаваныя на небясспэчных поглядах Ермаловіча. На жаль, у самога мяне недастаткова сыстэматычных ведаў, каб прывесьці гэта ў больш навуковы выгляд, але прыцягваю ўвагу грамадзтва, што артыкул выразна патрабуе дапрацоўкі. AntonBryl 22:01, 28 студзеня 2008 (UTC)

Цалкам згаджуся. --Jauhienij 04:46, 13 лістапада 2009 (UTC)

Зрабіў наш беларускі аналяг вольнай мапы Файл:LithuanianHistory.svg, пры гэтым арыентаваўся адразу на некалькі мапаў. Са зьменаў — прыбраў межы росту дзяржавы, бо яны прынамсі даволі спрэчныя, пазначыў шэраг местаў, трохі скарэктаваў дзяржаўныя межы ў адпаведнасьці з прысутнымі ў гэтым артыкуле мапамі. Мяркую, што цяпер дадзеную мапу можна актыўна выкарыстоўваць, але магчыма хто заўважыць неякую істотную хібу або недакладнасьць? — буду вельмі ўдзячны за парады. --Казімер Ляхновіч 00:43, 13 лістапада 2009 (UTC)

Можа, ёсьць сэнс пазначыць межы Рэспублікі Беларусь? --Adash 19:49, 8 траўня 2010 (UTC)

Вялікае_княства_Літоўскае,_Жамойцкае_і_Рускае ці Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае?

рэдагаваць

1. Мяркую, асноўны назоў артыкула мусіць быць поўным назовам дзяржавы, менавіта «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Назоў «Вялікае Княства Літоўскае» ёсьць скарачэньнем ад поўнага назову, вытворным, другасным.
2. Выклікае недаўменьне адрэса артыкула “Вялікае_княства_Літоўскае,_Жамойцкае_і_Рускае”. Зь якое трасцы такі (перамененый) парадак складнікаў назова (Рускае і Жамойцкае)?
--Adash 14:34, 8 траўня 2010 (UTC)

Там перанакіраваньне. Таму нічога ў гэтым няма. А вось тое, што няма перанакіраваньня з правільным парадкам: калі будзе запатрабавана, створаць. Wizardist г 19:57, 8 траўня 2010 (UTC)

У Вікіпедыі павінны быць артыкул "The Grand Principality of Litva"!

рэдагаваць

Дарагія Беларусы!

Я ўжо сабраўся быў сьвяткаваць з падзеі першага сапраўднага артыкула аб ВКЛ у Вікіпедыі на ангельскай... як доступ да рэдагаваньня артыкула забаранілі.

Я напішу як ёсьць ды як было.

Спачатку я дыскутаваў у межах артыкула "Grand Duchy of Lithuania", глядзіце разьдзел "The State has a name the Grand Duchy of Litva!" http://en.wikipedia.org/wiki/Talk:Grand_Duchy_of_Lithuania, дзе кажуць аб тым, што нашую дзяржаву стварылі летувісы ды моваю дзяржаўнаю была яна ж: Lithuanian. Ня кажучы ўжо аб тым, што сама назва гэтага артыкула недапушчальная.

Мне вельмі прыкра, што я адзіны й першы Беларус, які здагадаўся стварыць артыкул з назваю "The Grand Principality of Litva", бо такога дагэтуль проста не існавала. (...) Я разумею, што беларускі нацыянальны рух апошнія стагодзьдзі некалькі спазьняецца за іншымі народамі... Але спадарыні і спадары, ЧАС ГЭТА ВЫПРАЎЛЯЦЬ! Так, нам не пашчэсьціла з суседзямі: спачатку, ратуючыся ад жалезнай пасткі агрэсіўнае Расейскай Імперыі пайшлі мы на хаўрус з палякамі... Якія вельмі нас любілі і да Канстытуцыі 3 траўня, што скасавала нашую дзяржаўнасьць. Чаму Літоўцы пайшлі на Люблінскую Вунію? Бо не любілі свой край, сваю культуру, сваю мову? Хацелі страціць незалежнасьць ВКЛ? Адказ вельмі просты: ЯНЫ ЛЮБІЛІ. ПА-САПРАЎДНАМУ. У лютым 1563 войска Івана Жахлівага захапіла Полацак. Малое, але годнае полацкае рыцарства не здалося. На жаль, тое не ўратавала горад. Тысячы палачанаў забітыя. Усе жыды горада ўтопленыя ў рацэ. Горад спалены. Тысячы палонных не дайшлі да Масковіі. Сотні зарэзаны ў вязьніцы. У такіх умовах не да незалежнасьці. Праз тры гады пасьля крывавае разьні ў Полацку – хаўрус з палякамі.

Я думаю, аб Беларусі ў РІ ды СССР, якое, па-сутнасьці, тое ж РІ, залішне вам распавядаць.

Але як бы там ні было, мы выжылі. Мы засталіся.

Цяпер справа за намі:-) Карацей, народ, паколькі Вікіпедыя не дазваляе незалежнасьць артыкула "The Grand Principality of Litva" і перанакіроўвае яго на невядома што, я прапаную гэту незалежнасьць дасягнуць: дастаць Вікіпедыю на столькі, каб дала дазвол) Буду скідаць нашу ангельскую версію ВКЛ у артыкул летувісаў, якую сістэматычна будуць выдаляць.

І думаю, што мяне хутка забаняць) Чым больш людзей будзе незадаволеных артыкулам, тым болей шансаў на дазвол. Народ, праўда і факты за намі. ВКЛ – наша дзяржава. Афіцыйная ды міжэтнічная мова ВКЛ – беларуская. Францыск Скарына друкаваў на беларускай мове. Усе дзяржаўныя дакументы ВКЛ на беларускай мове: Вісьліцкі статут 1423-1438 гадоў, Судзебнік Казіміра Ягайлавіча 1468 года, Статуты 1529, 1566 і 1588 гадоў, Трыбунал 1586 года, а таксама вялікая колькасць дакументаў Метрыкі Вялікага Княства.

Бяз праўды гістарычнай нельга збудаваць Будучыні. Я ў гэта веру. І для мяне гэта важна. Я ведаю хто я – сын вялікага роду, таму не дазволю дыскрымінацыю Беларусаў у 21 стагодзьдзі.

На Бітву, мужныя рыцары!:-) Ну а таксама мілыя дзяўчыны...)

Абаронім разам нашую спадчыну. Калі ў каго-небудзь ёсьць ідэі па эфектыўнейшаму супрацоўніцтву) з Вікіпедыяй – пішыце. Калі хто-небудзь хоча дапамагчы ў перыядычным заліваньні матэрыяла ў існуючы артыкул летувісаў – пішыце мне на скрынку: vyviednik@gmail.com і я Вам вышлю найноўшы матэрыял для артыкула ці магу пакінуць проста тут.

Напішам жа разам слаўны артыкул аб ВКЛ! Найлепшы ў сеціве. Але права на гэта спачатку трэба адваяваць.

З павагаю,
Серж Калееў

Справа скаладаная. У сэнсе, каб гэта растлумачыць. Чакайце а другой палове дня. Там будзе і абвяржэньне некаторых вашых чаканьняў. Нажаль. Wizardist г 04:07, 25 чэрвеня 2010 (UTC)
Пакіньце вы гэтае ВКЛ зь мірам. У Вікіпэдыі ёсьць міліён тэмаў, па якім артыкулы ня пішуцца ўвогуле. Навошта біцца галавой аб сьцяну? --Jauhienij 04:41, 25 чэрвеня 2010 (UTC)
На маю думку, у вас не зусім няправільны падыход да гэтай праблемы. Шляхам правакацыяў вы нічога не дасягнеце, прынамсі з прычыны таго, што для вашых зьменаў патрэбна на парадак больш высілкаў, чым адміністратарам іх скасаваць назад. Таму я б параіў вам засяродзіцца на мірным вырашэньні праблемы. У Вікіпэдыі мусяць прысутнічаць толькі агульнараспаўсюджаныя зьвесткі або зьвесткі, якія маюць пэўную вагу ў грамадзтве (глядзіце ВП:НПГ). Тут усё вырашаюць аўтарытэтныя крыніцы (анг. reliable sources), дзе гэты факт згаданы. Напрыклад, вы ня згодныя з пэўных фактам, які не падмацаваны крыніцай. Можаце пасьля яго паставіць шаблён для запыту крыніцы (здаецца, гэта {{Fact}}, але лепей удакладніць). Іншы выпадак: вы ня згодныя з выказваньнем, падмацаваным крыніцай. Каб аспрэчыць яго, вам трэба знайсьці іншую (аўтарытэтную) крыніцу, дзе падмацоўваецца вашая кропка погляду. Пры гэтым выдаляць існы факт нельга, а лепей выкарыстоўваць канструкцыю кшталту «з пункту гледжаньня крыніцы А — тое, з пункту гледжаньня крыніцы Б — гэта». Гэта адзіны рэальны спосаб зьмяніць тое, што вам не падабаецца. Хутчэй за ўсё нічога ня выйдзе нават калі вы пашыхтуеце тысячу беларусаў і пойдзеце вайной на артыкул. Дыскутуйце, а не абяцайце ўсё роўна працягваць вандалізм: пакуль вы нічым не адрозьніваецеся ад таго, хто піша ў вікіпэдыйных артыкулах, што Буш — жыд. Ну і наконт назвы. Чаму дзяржава мусіць называцца менавіта «Grand Principality of Litva»? У гугле на гэты выраз 460 вынікаў, палова зь іх — у суполках фэйсбуку. Grand Duchy of Lithuania — у тысячу разоў болей. Шукайце ангельскамоўныя крыніцы, дзе назва будзе адрознай ад «Grand Duchy of Lithuania» (лепей аўтарытэтныя і яшчэ лепей — друкавыныя) — гэта адзінае выйсьце. —zedlik 09:41, 25 чэрвеня 2010 (UTC)
Пагаджуся з гэтым меркаваньнем. Змагацца трэба не ў Вікіпэдыі, а хутчэй у навуковых колах, каб артыкулы беларускіх і ня толькі гісторыкаў пра беларускасьць Вялікага Княства зьяўляліся ў аўтарытэтных замежных друкаваных выданьнях, што спрыяла бы разьвіцьцю ў тым ліку і Вікіпэдыі. Без аніякіх крыніц любое змаганьне шляхам вандалізму або колькасьці замест якасьці — марнае. --Red_Winged_Duck 10:09, 25 чэрвеня 2010 (UTC)
Калі «за сьпінай» будзе афіцыйная беларуская акадэмічная гістарыяграфія (як у летувісаў), тады будзе нейкі сэнс сур'ёзна займацца ангельскамоўным разьдзелам. На жаль, пакуль асабіста я вырашыў абмежавацца хіба што дробнымі рэдагаваньнямі (надоечы давялося выдаляць з тамтэйшых артыкулаў пра беларускія месты летувіскія варыянты назвы, у тым ліку пра такія «спрадвечна летувіскія месты» як Барысаў, Рэчыца. Полацак =)). Мая парада — не ваяваць зь ветракамі, а дапрацаваць наш артыкул Вялікае Княства Літоўскае хаця б да статусу добрага. Увогуле, у час адкрытай акадэмічнай навукі і інфармацыйных тэхналёгіяў здаровы глузд рана ці позна, але абавязкова пераможа, і мяркуючы па нядаўніх заявах некаторых летувіскіх палітыкаў (пра тое, што беларусы могуць браць ад гісторыі ВКЛ колькі захочуць, што Вільня ў тым ліку і беларускае места), гэта ўжо зусім неўзабаве. --Казімер Ляхновіч 11:16, 25 чэрвеня 2010 (UTC)
Дарэчы, не перашкодзіла бы пашукаць, як ВКЛ называлася ў ангельскамоўных крыніцах часоў існаваньня ВКЛ. Калі Lithuania (што верагодна ад лацінскай Ducatus Lituaniae) — то ў чым праблема? Дарэчы, гэта і пра Duchy. --EugeneZelenko 13:58, 25 чэрвеня 2010 (UTC)

Дзякуй вялікі за аператыўныя і зьмястоўныя адказы!:-)

"Шляхам правакацыяў вы нічога не дасягнеце, прынамсі з прычыны таго, што для вашых зьменаў патрэбна на парадак больш высілкаў, чым адміністратарам іх скасаваць назад. Таму я б параіў вам засяродзіцца на мірным вырашэньні праблемы." Згодны. "У Вікіпэдыі мусяць прысутнічаць толькі агульнараспаўсюджаныя зьвесткі або зьвесткі, якія маюць пэўную вагу ў грамадзтве." А вось аб гэтым я не падумаў. Лічыў жалезных аргументаў будзе дастаткова) Я думаў рацыянальная меншасьць пераможа нацыяналізаваную большасьць. Ну і самае цікавае: "Чаму дзяржава мусіць называцца менавіта «Grand Principality of Litva»?" Шчыра кажучы (хаця я, дзякуй Богу, ня першы Беларус, хто прыдумаў так назваць сярэднявечную дзяржаву і бачыў адну (цэлую))) спасылку ў сеціве з гэтай назвай), не разумею, як іншыя Беларусы могуць яе называць па-іншаму. Калі ў мяне зьявілася патрэба перакласьці назву ВКЛ, то ў мяне і ў думках блізка не было назваць яе неяк па-іншаму за The Grand Principality of Litva. Літва (Litva) – так называла этнічная большасьць насельніцтва ВКЛ сваю дзяржаву. Гэта саманазва. Летува (Lithuania) – малая частка ВКЛ. ВКЛ была шматнацыянальнаю дзяржаваю, і назва гэтае дзяржавы – Літва. Каб перакласьці на ангельскую, мне дастаткова ведаць як гэта будзе па-беларуску (і калі быць больш дакладным – "по-руску"). Бо назва кожнае дзяржавы мае перакладацца на ангельскую з мовы, якою карыстаецца ці карыстаўся яе народ. Напрыклад, уявіце, каб назва Беларусь перакладалася на ангельскую не зь беларускай мовы, а, на прыклад, з украінскай: Білорусь – Bilorus. І ГЭТА ПРЫНЦЫПОВА. Бо гэта адлюстоўвае гістарычны падыход: Lithuania – летувіская дзяржава; Litva – літоўская, руская, беларуская, славянская, шматнацыянальная. Так, цяпер што тычыцца дробных момантаў... павінны быць артыкаль The, гэта норма ангельскае мовы. Але ўвага: Вялікі Князь – Grand Prince, без артыкля. Duchy – герцагства. Таму і маем: The Grand Principality of Litva. "У гугле на гэты выраз 460 вынікаў, палова зь іх – у суполках фэйсбуку." На facebook-у толькі ална суполка "The Grand Principality of Litva". І яе стварыў я. На жаль, праз адсутнасьць іншага матэрыяла, у яе і сапраўды высокі рэйтынг – другое месца пасьля дыскусіі ў артыкуле "Grand Duchy of Lithuania", якую самі здагадайцеся хто стварыў. І пакуль няма ў нас аўтарытэтных крыніцаў, я буду заліваць матэр'ял у існуючую летувіскую версію і ствараць наш ангельскі артыкул. Запрашаць людзей у суполку на facebook і прасіць, каб іншыя суполкі выдалілі альбо зьмянілі назву. Дыскутаваць. Але далейшыя дыскусіі на "Grand Duchy of Lithuania" лічу безсэнсоўнымі.

"Без аніякіх крыніц любое змаганьне шляхам вандалізму або колькасьці замест якасьці — марнае." У тэорыі гучыць прыгожа, але на практыцы тая б "тысяча" перавярнула мазгі і адмінам, і летувісам. Якасьць бяз колькасьці мае мала сэнсу, як высьветлілася.

P.S. Пакуль мы тут такія разумныя ды сьвядомыя дыскутуем на высокія тэмы па-беларуску, астатні сьвет лічыць GPL дзяржаваю летувісаў. І чым больш ён будзе так лічыць, тым болей складана нават з самымі аўтарытэтнымі крыніцамі будзе давесьці адваротнае.

vyviednik@gmail.com

З павагаю, Серж Калееў</poem>

Вы можаце пабачыць, што цікавіць сьвет на http://stats.grok.se/en/. --EugeneZelenko 14:41, 25 чэрвеня 2010 (UTC)
Пажадаю посьпехаў пасьля бану ў enwiki. І раю вам пачытаць крыху пра мэханізм жыцьцядзейнасьці вікісупольнасьці. :) Вы пытаецеся ўбіць англамоўным у галаву штосьці, не разабраўшыся ў сваёй, і не ўбіўшы ў галаву свайму народу, хто ён ёсьць, што ён ёсьць (гэта ня заклік учыніць, прынамсі ня тут). Вікіпэдыя, як і любая іншая энцыкляпэдыя ня можа быць першакрыніцай. Яна ствараецца толькі на аснове існуючых прац, якія падмацоўваюць кожнае тлумачэньне ў энцыкляпэдыі. Вікіпэдыя — не выключэньне. Вы можаце напісаць дысэртацыю (ці доктарскую), атрымаць рэцэнзіі. Калі іх можна будзе лічыць цьвярозымі, гэта ўжо ня будзе арыгінальным дасьледваньнем, якое вы чыніце ў межах enwiki. І самае кепскае, што вы — вандал. Вы выдалілі вялікую колькасьць зьместу, якую проста трэба было пашырыць, дзейсьці прывесьці ў балянс зь беларускімі крыніцамі (калі ёсьць). Рубіць, бо’ толькі «вы так думаеце» — не варыянт. Ніхто гэта ня прыме ў межах Вікіпэдыі, і я не прыму, як бы мне не жадалася. Wizardist г 14:47, 25 чэрвеня 2010 (UTC)

Шаноўныя Беларусы!

Я цалкам разумею, што вы працуеце ў межах ды за правіламі праэкту і маю паважаць ваш выбар. Дзякую за каштоўныя для мяне адказы.

Але я не магу паважаць Вікіпедыі. На зьмястоўнасьць нарыса майго артыкула ці на яго аб'ектыўнасьць ніхто не спасылаўся. Яго выдалілі і перанакіравалі. Артыкул з гэтай назвай з часам мог быць і аб'ектыўны, і заснаваны на фактах.

Як я пасьпеў заўважыць, тут перанакіроўваецца ўсё без разбору, нават найславутнейшая Бітва Беларускага народу мае назву Battle of Orsha. Відаць, літара "V" згубілася ў шляху "правільнага" яе накіраваньня.

Апошняе. Самае прыкрае. Калі нават сярод Беларусаў няма адзінства ў назьве іх дзяржавы (і тут ня справа ў "доктарскіх" дысертацыях, "сярэднявечных" англамоўных назвах ды таму падобных). Толькі ў здаровым глузьдзе.

Відаць, Беларусы не заслугоўваюць сваёй гісторыі.

З павагаю і любоўю да вас,
Серж Калееў

Памятайце, што калі вы рэдагуеце англамоўны артыкул ВКЛ, вы рэдагуеце "Вялікае Герцагства Летувіскае". І першым крокам мае быць адваяваньне назвы.

Усё той жа і ўсё з тым жа

Вашая назва была перанакіраваная бо ня можа існаваць двух артыкулаў пра адно і тое ж. Ваш зьмест захоўваецца ў гісторыі старонкі, напрыклад, вось апошняя вашая вэрсія: [1]. Працуйце з асноўным артыкулам пра ВКЛ, калі вы будзеце дадаваць факты, падмацаваныя крыніцамі, то ніхто зь імі нічога ня зробіць. Калі ж вы будзеце выдаляць інфармацыю, падмацаваную крыніцамі, або дадаваць спрэчныя зьвесткі без спасылак на крыніцы, то яны хутчэй за ўсё будуць скасаваныя. Калі вы лічыце, што мусіць быць так або іначай — шукайце пацьвержаньне вашым словам у працах іншых людзей і давайце на іх спасылкі. Іначай гэта будзе проста вашае меркаваньне, але не падаваньне фактаў. Усё вельмі проста: ёсьць крыніца для тых зьветак, што вы дадаяце — выдатна, гэта паляпшэньне артыкула, няма — выбачайце, гэта POV, што ў Вікіпэдыі не зусім вітаецца, асабліва ў ангельскай. —zedlik 13:21, 28 чэрвеня 2010 (UTC)

Багародзіца

рэдагаваць

Ці ёсьць зьвесткі, што Багародзіца была афіцыйным гімнам ВКЛ? Тое ж тычыцца і яе пераліку ў шаблёне {{Гімны Беларусі}} --Jauhienij 13:59, 31 жніўня 2011 (EEST)Адказаць

Назва На Дзяржаўнай Мове

рэдагаваць

У шаблёне "Краіна" дадзенага артыкула, у сэкцыі "НазваНаДзяржаўнайМове" пазначаецца: Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае Magnus Ducatus Lithuaniae Wielkie Księstwo Litewskie. Наконт латыні й польскай мовы я згодзен. Але замест беларускай мовы павінна быць руская (SLA) мова й гучаць павінна так: Великое Князство Литовъское, Руское, Жомоитъское. Бо на дзяржаўнай мове назва была менавіта такой.--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 00:34, 28 красавіка 2012 (FET)

Сапраўды, у артыкуле падавалася недакладная інфармацыя. Наконт назваў ужо была дыскусія ў тут, зьмяніў афармленьне згодна зь яе вынікамі. Што датычыцца, «руская (SLA)», то насамрэч гэта арыгінальнае дасьледаваньне, бо ў абсалютнай большасьці вартых даверу беларускамоўных крыніцаў дзяржаўная мова ВКЛ завецца старабеларускай (або, увогуле, беларускай), а «руская» прыводзіцца толькі як адна зь яе гістарычных назваў. Адзіны выпадак, калі ўжываньне гэтага шаблёну бачыцца абгрунтаваным — там, дзе няма крыніцаў на азначэньне мовы нейкага твору як старабеларускай ці стараўкраінскай або такое азначэньне выглядае сапраўды спрэчным. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 11:51, 28 красавіка 2012 (FET)

Добры артыкул

рэдагаваць

Гм...заклікаю дасведчаных у тэме рэдактараў зьвярнуць пільную ўвагу на артыкул. Здаецца, калі дапоўніць зьвесткамі з артыкулу на афіцыйным правапісе і з рувікі можна намінаваць на "Добры". У летувісаў вунь у чатыры разы меньшы артыкул зорачкай адзначаны!--Zmicier P. (гутаркі) 17:25, 6 лютага 2013 (FET)

Багародзіца – гімн?… герб.

рэдагаваць

“Княства Літоўскае (Dutchy Lithuania) дзеліцца на Літву (Lithuania), Белую Русію (White Russia), Жамойць (Samogitia), Польскую Літву Polish Lithuania) і Курляндыю(Curland).-Стар. 230.

Ўраджэнцы называюць яго Літва (Litwa); немцы - die Littawen; французы La Lituania; італьянцы - lituania, і палякі - Litewsky. - Стар. 254.

Нарымунт (Narimundus), іх вялікі князь, як кажуць, вынайшаў герб Літвы(Lithaunia) - разьбіты шчыт (Party per Pale), чырвань(Gules) і блакіт(Azure): у першым ваяр (Warrier) у латах з галавы да ног (armed Cap-a pee), размахваючы мячам (Sword) над галавой і едучы вярхом на срэбным кані на поўнай хуткасьці (full Career); на другім Дзева Марыя (Virgin Mary) з нашым Збаўцам (Saviour ) на руках, акружаная ззяннем/німбам( Glory).“- Стар.256.

Апісанне герба на ангельскай мове: Narimundus, their Great Duke, is said to have invented Arms of Lithaania, which are, Party per Pale, Gules and Azure: In the former a Warrier armed Cap-a pee, brandishing a Sword over his Head, and riding a Horse Argent full Career; and in the second the Virgin Mary, with our Saviour in her Arms, surrunded by a Glory.- Стар. 256.

- Еўропа.... Выдавецтва: Nutt, John, 1711. Арыгінал: Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка. Аблічбаваныя: 4 лістапада 2013 года. (на ангельскай мове)

„Гэтая краіна ахоплівае дзве асноўныя часткі, а менавіта: 1. сапраўдную, гэтак званую Літву(Littauen) і 2. Літоўскую або Белую Русію(Weiß-Reussen).

На Літоўскім (Littauischen) гербе частка чырвонае (rothes) , частка блакітнае/сіняе (blaues) поле. У тым стаіць белы (weisses) кань ў поўным скаку(vollem curier), на ім сядзіць воін(kriegs-mann), які размахвае мячом над галавой, а ў гэтым, менавіта ў блакітным полі, стаіць Дзева Марыя (jungfrau Maria) з немаўлём Хрыстом(christ- kind) на руках, акружаная ззяннем( glanze umgeben).“ - Стар.347

Апісанне герба на нямецкай мове: „In dem Littauischen wapen ist zum theil ein rothes und zum theil ein blaues feld. In jenem stehet ein weisses pferd in vollem curier worauff ein kriegsmann sitzt welcher ein schwerde über seinem kopfse schwinget. In diesem aber nemlich in dem blauen felde stehet die jungfrau Maria mit dem christ- kind in ihren armen und ist mit einem glanze umgeben“. - Стар.347

- Апісанне Польскага каралеўства і Вялікага Герцагства Літоўскага. Аўтар: Бернард Конар. Выдавецтва: Фрыч, 1700. Арыгінал па: Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы. Алічбаваныя: 30 чэрвеня 2011. Стар.347. (на нямецкай мове)

Заўвага. Правільна гэты сказ „Ўраджэнцы называюць яго Літва (Litwa); немцы - die Littawen; французы La Lituania; італьянцы - Літва lituania, і палякі - Litewsky“ ( Стар. 254) было б запісать так: „Ўраджэнцы называюць яго Літва (Litwa); немцы - Літва (die Littawen); французы Літва (La Lituania); італьянцы - Літва lituania), і палякі - Літва (Litewsky)(Стар. 254)

Два слупы, Калюмны і сьвяты Міхайла/Міхаіл

рэдагаваць

Палацінат ВІЛЕНСКІ (The Palatinate of V I L N A)

Гэта малы палацінат, ... Ён  мае сваё імя ад галоўнага горада, які быў пабудаваны ў 1305 Гедымінам (Godimin),  Вялікім Герцагам Літоўскім.   У 1655 годзе ён быў узяты і разрабаваны масквічамі/маскавітамі (Muscovites ); але пасьля быў  адбіты Казімірам(Cosimir ), каралём Польшчы. Ён сядзіць на Вяльлі/Віліі(Vilia), суднаходнай рацэ, дзе ́ Ві́льня/Віле́йка (Wiln)  ўпадае ў яе,...

Іншыя гарады: 1. Ашмяны (Osmiana),… . 2. Braslvw(Бра́слаў), … 3. Вількамір (Wilkomitz,), … 4.<?> (Ikaznia), … 5. Дрысьвяты (Drizwiatz)…

Герб гэтага палаціната - срэбра (Argent) і чырвань( Gules); у першым - Літоўскі герб, у апошнім - два слупы < ? of first > /The Arms of this Palatinate are Argent and Gules; in the former the Arms of Lithuania, and in the latter two Pillars of first./ - Еўропа.... Выдавецтва: Nutt, John, 1711. Арыгінал: Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка. Аблічбаваныя: 4 лістапада 2013 года. Стар.257-258.

Г этыя ж землі ў кнізе „ Апісанне Польскага каралеўства і Вялікага Герцагства Літоўскага“ (на нямецкай мове).

Першым ваяводзтвам( woywodschafft) у так званай уласна Літве (Littauen) з'яўляецца ваяводзства (woywodschafft) Вільна/ Вільня (Wilna)/ …. Гэтае ваяводзства (woywodschafft) ахоплівае тры буйных дыстрыкты (districte),/ якімі з'яўляюцца дыстрыкты (districte) Ашмянскі (Osmian), Браціслаўскі (Bratislaw) або Браслаўскі (Braslaw) і Ваўкавыскі (Wilkomitz). Ён мае наступныя гарады: Вільня/Вільна (Vilna), Ашмяны (Osmian), Браціслаў (Bratislaw) або Бра́слаў (Braslaw) Вількамір (Wilkomitz), < ?> ( Ikaznia) і Дрысьвяты (Drizwiatz). Галоўны горад у Вялікім герцагстве Літоўскім (groß-herzogthum Littauen) ёсьць Вільня/Вільна (Wilna)/, так называюць яе жыхары <?> (Wilenski), а немцы (Teutschen) называлі <?> Wildaw або <?>Wilde. Яна ляжыць у мясцовасьці,/ дзе абедзьве ракі Вяльля/Вілія (Wilia) і́ Ві́льня/Віле́йка (Wiln) аб'ядноўваюцца,/ адкуль яна атрымала назву. … У1655, масквічы (Moscowiter) захапілі гэты горад / але яны павінны хутка здаць яго Польшчы зноў.

Імперскія дарадцы(reichs-räthe) гэтага ваяводзтва (woywodschafft) – ваявода (Woywod) і кашталян/ каштэлян (Castellan) Віленскія( Wilna). Вядома, што ва ўсёй Літве (Littauen) няма падкаштэлянаў (Unter castelläne).

Гэта ваяводзтва (woywodschafft) мае чатырохполевы герб (viererley). Герб самога ваяводзтва (woywodschafft) мае белае (weisses) і блакітнае/ сіняе (blaues) поле; у гэтых (in jenem) стаіць літоўскі (Littauische) герб , а ў гэтых/ другіх (in diesem) - два слупы. / Diese woywodschafft hat viererley wapen. Das wapen der woywodschafft an sich selbst hat ein weisses und blaues feld; in jenem stehet das Littauische wapen; in diesem aber zwey pfeiler. /

Пры гэтым кожны Дыскрыкт (district) мае свой асабісты герб. Дыскрыкт (district) Ашмянскі (Osmian) мае Віленскі (Vilnische) герб, за выключэннем таго, што замест слупоў унутры стаіць вертыкальны меч; / Der district von Osmian hat das Vilnische wapen/ ausgenommen/ dass an statt der pfeiler aufgerichtete schwerdter darinne stehen/; дыскрыкт (district) Браслаўскі(Braslaw) мае герб з чырвоным полем /der district von Braslaw hat ein wapen mit einem rothen felde/; дыскрыкт (district) Ваўкавыскі Wilkomitz) ўзначальвае такі ж герб, за выключэннем таго, што замест слупоў стаіць вобраз сьвятога Міхайлы(Michaelis) / Der Derdistrict von Wilkomitz führet eben dergleichen wapen/ ausgenommen/ dass an statt der pfeiler das bild des heil. Michaelis darinne stehet/.

- Апісанне Польскага каралеўства і Вялікага Герцагства Літоўскага. Аўтар: Бернард Конар. Выдавецтва: Фрыч, 1700. Арыгінал па: Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы. Алічбаваныя: 30 чэрвеня 2011. Стар.372-376.


Заўвага да двух слупоў: два слупы храма Саламона - Боаз і Яхин (іўр. בועז і іўр. יכין) - два медныя, латуневыя або бронзавыя слупы, якія паводле Бібліі стаялі ў прытворы Храма Саламона - Першага Храма ў Ерусаліме [1].

Заўвага да запісу кірыліцай ангельскага слова Russians.

рэдагаваць

Запісаць кірыліцай ангельскае слова Russians як „рускія“ зусім нельга, бо гэта будзе ўспрымацца як цяперашнія рускія, а аўтар цяперашніх рускіх ўсюды тут называе маскавітамі( Muscovity), і Белая Русь(WHITE RUISSIA) з усіх сілаў ад іх абараняецца:

„ ў 1562 году Іван Базылевіч (John Basilowitz), Вялікі герцаг( Great Duke) Масковіі(Muscovy), узяў яго, і забраў большасць жыхароў. Стэфан Баторы(Stephen Battori) ўзяў назад яго ў 1579 годзе, разам з усёй тэрыторыяй… Гэта аплот Літвы супраць маскавітаў (Muscovites), якія аблагалі яго дарма ў апошнія гады.“ - размова ідзе пра Полацк Белай Русі; „7. Веліж / Вяліж (Wielicz), які быў захоплены ў 1573 годзе маскавітамі (Muskovites) і вызвалены ў 1579 годзе“, - размова ідзе пра горад Белай Русі. Віцебск „часта захопліваўся і вызваляўся ў часы войн Масковіі(Muscovy),. Мае два вялікія замкі, добра абароненыя … супраць набегаў маскавітаў(Muscovitets), якія часта былі адбітыя тут з вялікімі стратамі. Ён заўсёды мае гарнізон з 2000 мужчын.“- размова ідзе пра горад Белай Русі. „Сталіца – Амсьці́слаў/Мсьціслаў (Mscislaw), ўяўляе сабой невялікі горад на рацэ Сож/(Sosz), недалёка ад межаў Масковіі ( Muscovy), і таму моцна умацаваны. …Ён славіцца вялікай перамогай, здабытай Канстанцінам (Constantine), герцагам Астрога(Duke of Ostrog), ў 1514 годзе над маскавітамі (Muskovites); але ў 1660 г. Маскавіты (Muscovites), каб адпомсціць за гэты пройгрыш, ўзялі горад і перабілі ўсіх жыхароў“ - размова ідзе пра горад Белай Русі.“ Замак добра ўмацаваны, а гарнізон вельмі моцны, каб прадухіліць ўварванне масквічоў(Muscovites)… Ён быў разбураны ў 1655 годзе ў маскавітамі (Museovites) ..“ - Барысаў (Borisow), горад Белай Русі

Можна працягнуць далей прыводзіць цытаты з гэтай кнігі,  але гэтага дастаткова:  Белая Русь,  якая  Russia, з усіх сілаў абараняецца не ад Russians, а  ад Muscovites. 

Па-гэтаму, Wheita Russia - Белая Русія. Чаму не Русь? Таму што ў гэтага аўтара апісаецца яшчэ і Прусія (Prussia). А паколькі мы гаворым Prussia – Прусія, а не Прусь, то і Russia – Русія. А вось Prussians – прусы, прускія, тады Russians - русы або рускія. Чорт хаваецца за апошнім - "рускія". Але русы - гэта жыхары Русіі< Белай> (Wheita Russia), гэта назоўнік; а рускія - гэта прыметнік, Russians Polocz - рускі горад, горад русаў. А вось цяперашнія масквічы - гэты і ёсьць маскавіты, ад якіх русы (назоўнік), а не рускія (прыметнік) абараняюцца з усіх сілаў. Можна карыстацца і словам рускія, але як прыметнікам: рускія гарады Полацк, Веліж, Амсьці́слаў, Барысаў, Віцебск - з усіх сілаў абараняюцца ад маскавітаў(Muscovites) – масквічоў, правільней, маскоўцаў, як жыхароў Масковіі. А калі маскоўцы падхапілі прыметнік „рускія“ і прыляпілі сабе - асобная гаворка. Гісторыю пісалі(тут падходзіць другое слова) не такія, як мы, а такія як, напрыклад , Кант. Бо размова ішла пра вялізныя тэрыторыі.

Месца знаходжаньне Літвы у 1700-1711гадах.

рэдагаваць

па кнігах

- Апісанне Польскага каралеўства і Вялікага княства Литтом высечаны./ Аўтар: Бернард Конар./ Выдавецтва: Фрыч, 1700-я гады. Арыгінал па: Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы. Алічбаваныя 30 чэрвеня 2011 г. (Мова нямецкая);

- Еўропа.... /Выдавецтва: Nutt, John, 1711. /Арыгінал: Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка. / Аблічбаваныя: 4 лістапада 2013 года. / (Мова ангельская).

Заўвага да зместу кніг.

Гэтыя дзьве кнігі цікавыя па некалькі прычынах.

Па-першае, апісваюць адзін і той жа час- розніца ў выданьнях толькі 11 год.

Па-другое, карысталіся адной і той жа крыніцай, пра што сведчаць многія кускі тэкста, супадаючыя слова ў слова, як і геаграфічныя назвы.

Па-трэцяе, ня спісвалі адзін у аднаго, пра што сьведчыць тое, што тая інфармацыя, якая ёсьць у аднаго, няма ў другога; і тое , што ў іх сустракаецца апісаньне аднаго аб'екта па-рознаму, амаль процілегла. Хутчэй можна сказаць, што пісалі з гэтай крыніцы, як бы седзячы за адным сталом , толькі адзін на нямецкай мове, другі на ангельскай.

Па-чацьвёртае, розныя мовы, значыць розныя тэрміны. Як, напрыклад, палацінаты ў аднаго, і ваяводзтвы ў другога.

Па-пятае, можна паглядзець, як ідзе кампіляцыя тэкстаў – „прымешак хлусьні“, як казаў Карамзін. Выразная мэта: замуціць ваду і стварыць фальшывае ўражанне, што яснасці няма. Гэта класічны прыклад з з падручнікаў.

Па-шостае, нягледзячы на ўсё гэтае, яны ўтрымліваюць, насамрач, многа цікавай інфармацыі.

Па-сёмае, нешта праясняюць ў гісторыі ад Раманавых. Лепш сказаць так: гэтыя кнігі ( імаверна, ня толькі) былі той асновай, на якой была напісаная гісторыя ад Раманавых, дый Польшчы таксама.

І, па-восьмае, назваць гэтыя працы не аўтарытэтнымі патрэбна ўмудрыцца.


Ітак, месцазнаходжаньне Вялікай Літвы ў 1700-1711 годзе.

У кнізе на нямецкай мове(1700 год) арыентацыя нідзе ні для чаго не апісваецца.


Пераклад з ангельскай мовы(1711год):

Вялікае Dutchy Літоўскае (The Great Dutchy of LITHUANIA) мае Масковію (Muscovy) на ўсходзе (E.), некаторыя яе часткі на паўночным ўсходзе (N.E.), Лівонію (Livonia) на поўначы (N.), Самагіцію /Самаіцію (Samogitia) на паўночным заходзе (N.W.), герцагскую (Ducal) Прусію (Prussia) і Мазовію (Masovia) на заходзе (W.), Малапольшчу (Little Poland) на паўдзённым заходзе (S.W.), Чырвоную Русію (Red Russia) на поўдні (S.) і Украін (Ukrain) на паўдзённым ўсходзе (S.E.). Гэта самая вялікая правінцыя, якая належыць Польшчы. - Стар. 254 (Літва- Lithuania)

- Еўропа.... /Выдавецтва: Nutt, John, 1711. /Арыгінал: Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка. / Аблічбаваныя: 4 лістапада 2013 года. / (Мова ангельская.)


Заўвага да паўднёвых суседзяў Літвы.

… мае… Малапольшчу (Little Poland) на паўдзённым заходзе (S.W.).

… мае… Чырвоную Русію (Red Russia) на поўдні (S.)

… мае… Украін (Ukrain) на паўдзённым ўсходзе (S.E.).

Кожны напрамак разбярэм у асобнасьці.

Літва мае мяжу з Малой Польшчай, але ні адзін палацінат Літвы ў аўтара ня будзе мець мяжы з Малой Польшчай. Такога быць ня можа. У чым справа?

Ці ня ў гэтым: „ваяводзтва Берасьцейскае (Brescia) … прымыкае да ваяводзтва Люблінскага (Lublin) і супадае (übereinkommt) ва ўсіх частках з звычаямі і традыцыямі гэтага ваяводзтва„. - Стар. 378 (стан каралеўскай імперыі Польшчы- zustandes des königreichs Polen) - каментарыі не патрэбны. Хто, калі і як разьдзяліў Берасьце і Люблін?

Даведка. Люблінскае ваяводзтва(Люблін) непасрэдна мяжуе з Берасьцейскай зямлёй (Берасьце) на паўдзённым заходзе (S.W.) і Люблінскае ваяводзтва(Люблін) мяжуе на паўдзённым заходзе (S.W.) непасрэдна з ўласна Малапольшчай ( Кракаў). Атрымліваецца , што Берасьце (Берасьцейская зямля) мяжуе з Люблінам(Люблінскае ваяводзтва) на паўдзённым заходзе (S.W.), Люблін мяжуе з Кракавам(Малапольшча) на паўдзённым заходзе (S.W.) і, як вынік, Берасьце-Люблін мяжуе з Кракавам (Малапольшча) на паўдзённым заходзе (S.W.).

Вынік: сказамі „Вялікая Літва …мае… Малапольшчу (Little Poland) на паўдзённым заходзе (S.W.)“ і „ваяводзтва Берасьцейскае (Brescia) … прымыкае да ваяводзтва Люблінскага (Lublin) і супадае (übereinkommt) ва ўсіх частках з звычаямі і традыцыямі гэтага ваяводзтва.( з кнігі на нямецкай мове). - Стар. 378 (стан каралеўскай імперыі Польшчы- zustandes des königreichs Polen), не наўпрамую, Люблінскае ваяводзтва прызнаецца Літоўскім.

Не назваўшы Берасьце-Люблін(Люблін - метраполія для Берасьця) адзінай зямлёй , астатняе пойдзе наперакасяк. Вось яны, перакасякі.

Першы перакасяк

Малая Польшча ў аўтара – Кракаў, Сандамір, Люблін. Як быццам ўсё правільна. Гэтая Малая Польшча (Кракаў, Сандамір, Люблін) знаходзіцца на паўдзённым заходзе ад Вялікай Літвы і ад Берасьцейскага ваяводзтва(Берасьце-Пінск ) ў прыватасьці. Толькі вось само Берасьцейскае ваяводзтва (Берасьце-Пінск) у яго ня мае мяжы з Малой Польшчай (Кракаў, Сандамір, Люблін). Берасьцейскае ваяводзтва (Берасьце-Пінск) „Ляжыць паміж Чырвонай Русіяй (Red Russia) на паўднёвым усходзе (S.E.), Валыньню (Volhinia) на поўдні (S.), Мазовіяй (Mazovia) на захадзе (W.) і палацінатам Наваградзкім (Novogrodec) на поўначы (N.)“. Няма ў апісаньні паўдзённа-заходняга напрамку, а гэта Люблін, - першы перакасяк.

Другі перакасяк.

У 1700 годзе Берасьцейскае ваяводзтва (Берасьце-Пінск) адносіцца да ўласна Літвы (як часткі Вялікай Літвы), а ў 1711 годзе Берасьцейскае ваяводзтва (Берасьце-Пінск) адносіцца да Белай Русіі (таксама часткі Вялікай Літвы).

1700 год ( Пераклад з нямецкай мовы):

„ Гэтая зямля ахоплівае дзве асноўныя часткі, а менавіта:

1. уласна( eigentlich) гэтак званую Літву (Littauen) і 2. Літоўскую( Littauische) або Белую Русію (Weiß-Reussen).

Я хачу вярнуцца да геаграфічнага апісання гэтага вялікага герцагства (groß-herzogthums).

Дзьве Літоўскія (Littauen) правінцыі (provinzen) ўтрымліваюць у сабе наступныя ваяводзтвы (woywodschafften):

Літва( Littauen) ўтрымлівае ў сабе ваяводзтвы (woywodschafften) Віленскае(Wilna)/Трокскае(Troki) і Берасьцейскае( Briescia ) або Палескае( Polesia);

Літоўская Русія (Littauische Reussen) ахоплівае ваяводзтвы Наваградзкае (Novogrodek), Мсьціслаўскае (Mścisław), Віцебскае( Witepsk), Менскае (Minski) і Полацкае (Polocz).

Літоўскую Русію (Littauische Reussen) звычайна называюць Русія Альба ( Russia Alba) або Белая Русія (Weiße Reussen).“ - Стар. 371-372 (стан каралеўскай імперыі Польшчы- zustandes des königreichs Polen).

Тут прама напісана: Берасьцейскае( Briescia ) або Палескае( Polesia) ваяводзтва ўваходзіць ва ўласна Літву. Мы робім вывад, што, тады, паляшукі – літоўцы, бо яны з ўласна Літвы.


1711 год:

Пераклад з ангельскай мовы:

Дзяленьне Польшчы (Of the Division of  POLAND). 

Яна падзеленая на Каралеўства Польскае( Kingdom of Poland) і Герцагства Літоўскае (Dukedom of Lithuania), якое было аб'яднанае ў гэтым Каралеўстве ў 1560 годзе сеймам Любліна падчас валадараньня Жыгімонта Аўгуста. Каралеўства Польскае (Kingdom of Poland) ўтрымлівае Вялікую (Great ) і Малую (Little ) Польшчу (Poland), Чырвоную Русію (Red Russia) і Прусію (Prussia). Dutchy Літва (Lithuania) ўтрымлівае Літву ( Lithuania), Белую Русію (White Russia), Самагіцію (Samogitia), Польскую Літву (Polish Lithuania) і Курляндыю (Curland). Яны падзеленыя на правінцыі (Provinces), якія падпадзяляюцца на палацінаты (Palatinates) або Governments. „ - Стар. 230 (Польшча- Poland).

Вялікае Dutchy Літоўскае (The Great Dutchy of LITHUANIA).

…Ўраджэнцы называюць яго Літва (Litwa); немцы - die Littawen; французы La Lituania; італьянцы - Lituania, а палякі - Litewsky…- Стар. 254-257 (Літва- Lithuania).

“Dutchy ЛІТВА  (The Dutchu of LITHUANIA). 

…Літва( Lithuania) … дзеліцца на уласна Літву (Lithuania Proper ), якую састаўляюць палацінаты (Palatinates ) Вільна (Vilna) і Трокі (Troki), і, згодна Hartknock, Малую Белую Русію ( Little White Russia) , якая змяшчае 8 палацінатаў…

Палацінат (The Palatinate) Вільня/Віленскі( of VILNA)…

Палацінат (The Palatinate) Трокі/Трокскі (of TROKI)…

Малая Белая Русія (The 3d Palatinate is LITTLE WHITE RUSSIA). … падзелена на шэсць частак, першая з якіх Наваградак(NOVOGRODEC)…

Палацінат (The Palatinate) Берасьцейскі (of BRIESCIA) або Палескі (POLESCIA)…

Палацінат (The Palatinate) Мінскі (of MINSKO)...

Палацінат (The Palatinate) Мсьсіслаўскі (of MSCISLAW)…

Палацінат (The Palatinate) Віцебскі (of WITEPSK, or VITEBSKO)...

Палацінат (The Palatinate) Полацкі (of POLOCKO)“ - Стар. 257- 261 (Літва- Lithuania)

Тут прама напісана: Берасьцейскі (of BRIESCIA) або Палескі (POLESCIA) палацінат ўваходзіць у Малую Белую Русію. Мы робім вывад, што, паляшукі – русы(бела-русы), бо з Белай Русіі.

Трэці перакасяк:

1711 год:

палацінат Берасьцейскі   або  Палескі „мае сваю назву ад галоўнага горада Берасьця (Briescia)…  - стар. 259 (Літва- Lithuania)
і 
1700 год:

„Тут адзіны вялікі дыскрыкт (district), а менавіта, дыскрыкт (district) Пінскі (Pinsko)“. - - стар.377-378 ((стан каралеўскай імперыі Польшчы- zustandes des königreichs Polen)

Паўстае пытаньне, а чаму ваяводзтва тады называецца Берасьцейскім, калі ў ім толькі адзін дыскрыкт Пінскі?

Адказ можа быць адзін: Пінск падцапілі да Берасьця. А на самой справе Берасьце адносілася да сваёй Метраполіі –Любліну, а Пінск да сваёй метраполіі – Луцку. Але прызнаць гэта , значыць, патрэбна тлумачыць: хто, калі, на якой аснове і як іх разьдзяліў? Мала таго, яны акажуцца Літоўскімі , а не Польскімі. Аўтар жа напісаў , што Літва ўтрымлівае Польскую Літву(той яшчэ перакасяк : польская Літва- раз, а калі польская, чаму тады ў Літве - два ): „Dutchy Літва (Lithuania) ўтрымлівае Літву ( Lithuania), Белую Русію (White Russia), Самагіцію (Samogitia), Польскую Літву (Polish Lithuania) і Курляндыю (Curland). Яны падзеленыя на правінцыі (Provinces), якія падпадзяляюцца на палацінаты (Palatinates) або Governments. „ - Стар. 230 (Польшча- Poland).


Чацьвёрты перакасяк:

1700 год: „ваяводзтва Берасьцейскае (Brescia) … прымыкае да ваяводзтва Люблінскага (Lublin) і супадае (übereinkommt) ва ўсіх частках з звычаямі і традыцыямі гэтага ваяводзтва.( з кнігі на нямецкай мове). - Стар. 378 (стан каралеўскай імперыі Польшчы- zustandes des königreichs Polen) - каментарыі не патрэбны. Хто, калі і як разьдзяліў Берасьце і Люблін? і “Пінск(Pinsk,), … даволі вялікі горад, ляжыць на рацэ Прыпяць (Priepet), якая працякае міма розных гарадоў русаў (Reussen) і ўпадае ў Дняпро(Dnieper).“- Стар.378(стан каралеўскай імперыі Польшчы- zustandes des königreichs Polen).

У апошнім выпадку трэба прызнаваць, што і Люблінскае ваяводзтва таксама русы, бо Берасьце мае тыя ж самыя звычаі і традыцыі ва ўсім, што і Люблін, і адначасова Берасьце адносіцца да Пінска, які ляжыць на Прыпяці, а Прыпяць - рака русаў. Атрымалася, што любляне такія ж гаротныя, як і паляшукі, нават гаротнейшыя: ці то палякі, ці то літоўцы, ці то русы. Горай за ўсё - ня проста русы, а бела-русы. Тут ужо не да Берасьця - сам Люблін пад пагрозай.


Перакасякі з Чырвонай Русіяй.

Літва „… мае… Чырвоную Русію (Red Russia) на поўдні (S.)“ Літва „… мае… Украін (Ukrain) на паўдзённым ўсходзе (S.E.).“

Літва мае Чырвоную Русію на поўдні, але ні адзін яе палацінат ня мае Чырвоную Русію на поўдні. На поўдні Літвы праз Берасьцейскае ваяводзтва (Берасьце-Пінск) будзе Валынь: „Палацінат Берасьцейскі або Палескі (The Palatinate of BRIESCIA or POLESIA). Ляжыць паміж Чырвонай Русіяй (Red Russia) на паўднёвым усходзе (S.E.), Валыньню (Volhinia) на поўдні(S.), Мазовіяй (Mazovia) на заходзе (W.) і палацінатам Наваградзкім (Novogrodec) на поўначы (N.).- (стар. 259(Літва -Lithuania)

Атрымліваецца, што Валынь - Чырвоная Русь!

Але аўтар тут жа куды памяшчае Чырвоную Русію? - на паўднёвым усходзе (S.E.) ад Валыні. А гэта там, дзе знаходзіцца ніжняя Валынь, яна ж Кіеўскі палацінат ў аўтара. Нават ня ўвесь Кіеўскі палацінат, а яго левабярэжная частка Дняпра, ўключаючы і Кіеў. Толькі гэтая частка, левабярэжжа Дняпра, ляжыць на паўдзённым ўсходзе ад Берасьця- Пінска-ракі Прыпяці. Гэтая тэрыторыя належыць Масковіі. Прычым сам Кіова быў прададзены якімісьці Poles Масковіі за 700 000 флорынаў. Вось вам і Кіеўская Русь.

Мала таго, аўтар памяшчае тую ж Чырвоную Русію на заход ад Валыні: „ Палацінат (The Palatinate) Верхне-Валынскі (of Upper Volhinia)… мае Чырвоную Русію (Red Russia) на заходзе (W.), Падольле (Podolia) на ўсходзе (S.), Украін (Ukrain ) на поўдні(E.). - (стар. 239(Польшча-Poland ). А там Сандамір і Львоў! Во напладзіў чалавек Чырвоных Русей! І ўся гэтая частка – Львоў,Валынь, Кіеў, аўтарытэтамі пакрываецца назвай Малая Польшча, Польшча. Атрымліваецца Малых Польшчаў, як і Чырвоных Русей, куды ні плюнь - не прамахнешся:

Кракаўская зямля - Малая Польшча?- Малая Польшча. Землі Кракаў, Сандамір, Люблін- Малая Польшча? - Малая Польшча. Землі Кракаў/ Сандамір, Люблін/, Львоў,Валынь, Кіеў - Малая Польшча?- Малая Польшча.

Валынь - Чырвоная Русія? - Як быццам бы, так, бо поўдзень ад Літвы. Кіеў - Чырвоная Русія? - Як быццам бы, так, бо паўдзённы ўсход ад Літвы праз Берасьце-Пінск-раку Прыпяць. Львоў - Чырвоная Русія? Як быццам бы, так, бо на заходзе ад Валыні.

Вучыцеся, як патрэбна аблапошваць.

Толькі з-за гэтага аблапошваньня вылазіць, што палякі Люблінскага ваяводзтва - і Польская Літва, і Русы Прыпяцкія, і палякі адначасова. Русы Прыпяцкія ня маюць метраполіі і мучаюцца паміж Берасьцем і Пінскам, хаця Луцк пад бокам, і ня ведаюць - яны літоўцы ў Вялікай Літве або яны ў ёй русы. Хутчэй за ўсё русы, вось гэтыя:

Даведка. Reussen на старой нямецкай мове называлася спецыяльная сетка для лоўлі рыбы. Яна ёсьць і цяпер, на моры выкарыстоўваюць. Гэта некалькі кольцаў,  на якія нацягнута сетка. Атрымліваецца нешта падобнае на трубу ў расьцягнутым выглядзе, адзін канец ў якой завязаны, каб ня было выхаду. Калі на месцы Пінскіх балотаў раней было мора,  потым возера,  такой Reussen  жыхары маглі карыстацца:  не з тапатухай жа па ім лазіць.
Вярнуцца да старонкі «Вялікае Княства Літоўскае».