Абмеркаваньне:Б’ёрк
Назва артыкулу
рэдагавацьСп. Renaissance, навошта Вы перанесьлі старонку? Björk — гэта сцэнічнае (і не беларускае!) імя. Згодна Вашай лёгіцы, трэба пераносіць The Beatles у «Зэ Бітлз» і г.д.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:24, 17 студзеня 2014 (FET)
- Чаму сцэнічнае? Ды ва ўсім артыкуле па-беларуску напісана, па-першае; па-другое, так у беларускіх крыніцах у сэціве, і па-трэцяе, паглядзеў, што таксама артыкул называецца і ў іншых кірылічных разьдзелах Вікіпэдыі. --Renessaince 13:08, 17 студзеня 2014 (FET)
- Пра сцэнічнае імя сказана яшчэ ў першым радку: як вядома, гэта даволі звычайная практыка, калі артысты бяруць у якасьці сцэнічнага сваё першае імя (асабліва, калі яно штосьці азначае, як у выпадку Björk -- па-ісьляндзку: бяроза). Тое што ў артыкулу ды ў пашукавіку па-беларуску — тут няма нічога дзіўнага, перадаць вымаўленьне кірыліцаю. Таксама можна сустрэць кірыліцаю Бітлз, АББА, або Блэкмарз Найт. Але ў Вікіпэдыі яны ўсё ж называюцца на мовах арыгіналу: The Beatles, ABBA, Blackmore's Night. Ну, і нарэшце, наконт назваў у іншых кірылічных разьдзелах вікі: як нам усім добра вядома, Вікіпэдыю можа рэдагаваць кожны, таму адсутнасьць недарэчнасьцяў, на жаль, не гарантуецца.--Lesnas ättling (гутаркі) 14:03, 18 студзеня 2014 (FET)
- Наколькі разумею, аргумэнтаў супраць больш няма?--Lesnas ättling (гутаркі) 17:11, 20 студзеня 2014 (FET)
- Не, акрамя таго, што я ўжо тут прыводзіў. Хіба што прыклады з «АББА»й ды «Бітлз» можна не лічыць паказальнымі, бо гэта назвы гуртоў. «Блэкмарз Найт» таксама сюды ж адносіцца, аднак пошук па гэтым выразе ўвогуле не дае ніякіх вынікаў, так што яго лепей ня згадваць. --Renessaince 17:43, 20 студзеня 2014 (FET)
- Наконт Блэкмарз Найт: я не казаў "па-беларуску", я казаў "кірыліцаю" — а вынікаў па-расейску там шмат, таму будзьце ўважлівей. З чым пагаджуся, што сола-артысты — не гурты. Цяпер вось узгадаў пару больш падобных прыкладаў (Мадонна (сьпявачка), Шэр (сьпявачка)) і ўбачыў, што паводле гэтай практыкі, Вашыя дзеяньні выглядаюць лягічнымі. Пытаньне толькі: адкуль узьнікла падобная (нелягічная, на мой погляд) практыка? Не пісаць жа цяпер І-Тайп або Куліа? Было б цікава пачуць на гэты конт як Вашае, гэтак і меркаваньне іншых удзельнікаў.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:21, 20 студзеня 2014 (FET)
- На маю думку (хоць я ўжо яе выказваў вышэй), артыкулы пра гэтых сьпявачак названыя па-беларуску, таму што ў дадзеным выпадку гэта ўсё іхнія імёны (і Б’ёрк, і Мадона, і Шэр).
- Спасылка ў вас замест пошуку «Блэкмарз Найт» стаіць на «АББУ», таму я вырашыў пашукаць сам і набіраў менавіта той тэкст, які вы падавалі ў сваім камэнтары. --Renessaince 19:15, 20 студзеня 2014 (FET)
- За памылковую спасылку -- выбачайце (відавочна забыўся своечасова нажаць на «скапіяваць», вось і ўставіў замест гэтага папярэднюю). Імёны -- стаўшыя сцэнічнымі псэўданімамі (як я таксама растлумачыў вышэй). Што скажуць калегі?--Lesnas ättling (гутаркі) 20:55, 20 студзеня 2014 (FET)
- Наконт Блэкмарз Найт: я не казаў "па-беларуску", я казаў "кірыліцаю" — а вынікаў па-расейску там шмат, таму будзьце ўважлівей. З чым пагаджуся, што сола-артысты — не гурты. Цяпер вось узгадаў пару больш падобных прыкладаў (Мадонна (сьпявачка), Шэр (сьпявачка)) і ўбачыў, што паводле гэтай практыкі, Вашыя дзеяньні выглядаюць лягічнымі. Пытаньне толькі: адкуль узьнікла падобная (нелягічная, на мой погляд) практыка? Не пісаць жа цяпер І-Тайп або Куліа? Было б цікава пачуць на гэты конт як Вашае, гэтак і меркаваньне іншых удзельнікаў.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:21, 20 студзеня 2014 (FET)
- Не, акрамя таго, што я ўжо тут прыводзіў. Хіба што прыклады з «АББА»й ды «Бітлз» можна не лічыць паказальнымі, бо гэта назвы гуртоў. «Блэкмарз Найт» таксама сюды ж адносіцца, аднак пошук па гэтым выразе ўвогуле не дае ніякіх вынікаў, так што яго лепей ня згадваць. --Renessaince 17:43, 20 студзеня 2014 (FET)
- Наколькі разумею, аргумэнтаў супраць больш няма?--Lesnas ättling (гутаркі) 17:11, 20 студзеня 2014 (FET)
- Пра сцэнічнае імя сказана яшчэ ў першым радку: як вядома, гэта даволі звычайная практыка, калі артысты бяруць у якасьці сцэнічнага сваё першае імя (асабліва, калі яно штосьці азначае, як у выпадку Björk -- па-ісьляндзку: бяроза). Тое што ў артыкулу ды ў пашукавіку па-беларуску — тут няма нічога дзіўнага, перадаць вымаўленьне кірыліцаю. Таксама можна сустрэць кірыліцаю Бітлз, АББА, або Блэкмарз Найт. Але ў Вікіпэдыі яны ўсё ж называюцца на мовах арыгіналу: The Beatles, ABBA, Blackmore's Night. Ну, і нарэшце, наконт назваў у іншых кірылічных разьдзелах вікі: як нам усім добра вядома, Вікіпэдыю можа рэдагаваць кожны, таму адсутнасьць недарэчнасьцяў, на жаль, не гарантуецца.--Lesnas ättling (гутаркі) 14:03, 18 студзеня 2014 (FET)
Я ня вельмі абазнаны ў тэме, але з таго, што я бачыў дагэтуль, у мяне склалася ўражаньне, што назвы гуртоў і калектываў звычайна пакідаюцца арыгінальнымі, а імёны/псэўданімы асобных выканаўцаў або ўдзельнікаў гуртоў ужо перакладаюцца. Ніколі не задумваўся над пасьлядоўнасьцю такога спосабу перадачы, але проста заўважыў. —zedlik 21:14, 20 студзеня 2014 (FET)
- Сп.Mr. Sрock, гэта было б ужо зусім занадта :) Для гэтага можна ж выкарыстаць перанакіраваньне з кірылічнай на арыгінальную назву.
- Сп.zedlik, як раз у адным з прыведзеных мною прыкладаў (E-Type[1]) псэўданім захаваны ў арыгінальным напісаньні. А вось Coolio сапраўды, кірыліцаю[2]. І дзе ж тут лёгіка?..
- Вынік: падпарадкоўваюся традыцыі (хай і дзіўнай асабіста для мяне) і закрываю абмеркаваньне. Дзякуй усім, хто прыняў у ім удзел.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:00, 21 студзеня 2014 (FET)
- Сапраўды, няма пасьлядоўнасьці. Шчыра кажучы, я ня ведаю, як адназначным чынам вырашыць гэтае пытаньне. Магчыма варта падаваць паводле найбольш распаўсюджанага беларускамоўнага варыянту напісаньня, але ў агульным выпадку ўсё можа быць вельмі спрэчным. —zedlik 23:40, 21 студзеня 2014 (FET)