Абмеркаваньне:Беларускія немцы
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 5 лістапада 2018 году). |
Выстаўляю артыкул для рэцэнзаваньня, тэма даволі артыкула даволі цікавая, паспрабаваў поўнасьцю раскрыць тэму (магчыма ў каго яшчэ ёсьць штосьці дадаць па тэме). У артыкуле ня шмат выкарыстана крыніц, таму што па дадзенай тэматыке, ўласна кажучы, вельмі мала дасьледваньня. Пераапрацаваў амаль усе даступныя крыніцы для таго, каб скласьці паўнавартасны артыкул па гэтай даволі "вузкай" тэматыцы. Буду ўдзячны за любую крытыку, таксама спадзяюся на дапамогу вопытных удзельнікаў па частцы стылістыкі артыкула і асабліва артаграфіі. У выніку пасьпяховага рэцэнзаваньня пляную выставіць артыкул на намінаваньне ў добрыя/абраныя.--Maks 100 (гутаркі) 22:23, 19 жніўня 2014 (FET)
- Мабыць, варта паболей крыніцаў, якія пацьвярджалі б нямецкае беларускае паходжаньне шэрагу дзеячоў (напрыклад, Лявон Вольскі), прыведзеных у артыкуле, і крыху больш асьвятленьня адносна моўнае сытуацыі гэтай групы (напрыклад, аб’ём карыстаньня мовай у першыя часы, працэсы асыміляцыі, нейкія асаблівасьці ў мове, кнігадрук, зносіны з палемістамі-пратэстантамі пры кнігадруку), таксама хочацца вызначанасьці адносна ге і гэ пры перадачы нямецкіх прозьвішчаў (наколькі мне вядома, у БКП гэ дапушчальнае толькі пры перадачы ангельскага ga, але я не разьбіраюся ў нямецкай, таму ня стану казаць дакладна) і невялікага памяншэньня колькасьці выяваў (але апошняе справа густу, вядома ж). Зрэшты, на маю сьціплую думку, артыкул заслугоўвае статусу абранага. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:53, 22 жніўня 2014 (FET)
- Праблема крыніц, якія пацьвярджалі б паходжаньне ў тым, што, на мой погляд, спасылацца трэба на біяграфіі ці лепш аўтабіяграфіі гэтых дзеячоў, пакуль што ў пошуку крыніц, спадзяюся атрымаецца штосьці знайсьці. Наконт моўнай сытуацыі сутыкнуўся з такой праблемай, як поўная адсутнасьць крыніц. Справа ў тым, што этнаграфічных экспэдыцыяў, якія б далі гэтыя зьвесткі амаль не было, была толькі экспэдыцыя з Гомельскага ўнівэрсытэту ў раён, дзе жылі немцы Палесься, фактычна на гэтай працы і заснава маё апісаньне традыцыйнай культуры. У той жа час, на маю думку, нельга браць дадзеныя з кніг/артыкулаў па расейскім немцам, усё ж такі ўмовы і сытуацыя ў немцаў Беларусі і Расеі былі розныя. Ёсьць яшчэ асабістыя зьвесткі, бо сам нашчадак немцаў-каляністаў ВКЛ, але гэта падпадае пад асабістае даследваньне. Але буду працягваць пошук, праца над артыкулам яшчэ ў самым разгары.--Maks 100 (гутаркі) 10:08, 24 жніўня 2014 (FET)
- Варта выставіць усё ў шаблёнчыку паводле альфабэту, пункт рэлігія магчыма залішне падрабязны (а можа й не), пагатоў няма зносак на дадзеныя.--Mr. Spock абм 18:44, 22 жніўня 2014 (FET)
- Зроблена. З крыніцамі буду працягваць пошук.--Maks 100 (гутаркі) 10:08, 24 жніўня 2014 (FET)
- Адразу хацеў бы адказаць сп.Глебу: наколькі мне вядома, нямецкае He будзе перадавацца як гэ, а Ge — як ге, ці не? Што да артыкулу: пакуль няма часу да вычыткі, але тэма цікавая, і калі артыкул будзе адпавядаць усім крытэрам, я падтрымаю яго абраньне. Адзінае, што адразу кідаецца ў вочы — гэта ўжываньне архаізму «рок». У беларускай мове і ў гэтым разьдзеле у прыватнасьці, перавага за «годам», а «рок» (і нават «места») — гэта ўжо ўласныя перакананьні, якія можна ўжываць у штодзённым жыцьці, у сацыяльным сеціве, ва ўласных творах — але не ў энцыкля- або вікіпэдыі, і асабліва не ў абраных артыкулах. І наконт крыніцаў: а ці спрабавалі Вы пашукаць у крыніцах пра Расейскіх немцаў? Пра іх шмат чаго напісана, а беларускія немцы могуць (зь вядомых прычынаў) таксама трапіць да іх. Яшчэ ідэя: Вы, у прыватнасьці, згадваеце пра магілёўскіх немцаў. Паспрабуйце скантактаваць з Музэям Гісторыі Магілёва[1] — можа яны чым дапамогуць.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:51, 22 жніўня 2014 (FET)
- Згодны са сп. Lesnas ättling, «рок» спараджае неабавязковую сынанімію з доляй-лёсам, якую цалкам можна пазьбегнуць, калі абстрагавацца ад падабенства беларускага слова «год» з расійскім (калі лічыць нашу мову самадастатковай, то мне напрыклад, усё роўна што там у расейцаў, — арыгінальныя дасьледваньні і пурызм лепш пакінуць па-за энцыкляпэдыяй), гэта ніякім чынам не ўмаляе беларускай мовы, але ж сапраўды «год» больш пазнавальны зацьверджаны афіцыйнымі слоўнікамі варыянт, які мае большае (абсалютна пераўзыходна!) распаўсюджаньне ў беларускай літаратуры, што ж яшчэ трэба на карысьць гэтай лексэмы?… + яшчэ, выявы з адных бакоў лепш імкнуцца рабіць аднастайнымі па памеры, выглядае больш акуратна. Што да статусу артыкула аддаў бы голас у якасьці добрага, пакуль, мабыць, толькі так.--Mr. Spock абм 22:11, 22 жніўня 2014 (FET)
- Адразу хацеў бы адказаць сп.Глебу: наколькі мне вядома, нямецкае He будзе перадавацца як гэ, а Ge — як ге, ці не? Што да артыкулу: пакуль няма часу да вычыткі, але тэма цікавая, і калі артыкул будзе адпавядаць усім крытэрам, я падтрымаю яго абраньне. Адзінае, што адразу кідаецца ў вочы — гэта ўжываньне архаізму «рок». У беларускай мове і ў гэтым разьдзеле у прыватнасьці, перавага за «годам», а «рок» (і нават «места») — гэта ўжо ўласныя перакананьні, якія можна ўжываць у штодзённым жыцьці, у сацыяльным сеціве, ва ўласных творах — але не ў энцыкля- або вікіпэдыі, і асабліва не ў абраных артыкулах. І наконт крыніцаў: а ці спрабавалі Вы пашукаць у крыніцах пра Расейскіх немцаў? Пра іх шмат чаго напісана, а беларускія немцы могуць (зь вядомых прычынаў) таксама трапіць да іх. Яшчэ ідэя: Вы, у прыватнасьці, згадваеце пра магілёўскіх немцаў. Паспрабуйце скантактаваць з Музэям Гісторыі Магілёва[1] — можа яны чым дапамогуць.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:51, 22 жніўня 2014 (FET)
Рок
рэдагавацьЧаму рок, але стагодзьдзе? Будзьце ўжо пасьлядоўнымі.--Liashko (гутаркі) 16:56, 5 чэрвеня 2014 (FET)
- А што існуе слова старокдзе ці як??? Наколькі я ведаю ўжываюцца толькі стагодзьдзе, а таксама словы век і сталецьце, але вельмі рэдка. Так якое слова тады Вы прапануеце?--Maks 100 (гутаркі) 17:02, 5 чэрвеня 2014 (FET)
- Некаторыя пішуць і кажуць старочча. --Jan Marozaŭ г +у 01:24, 6 чэрвеня 2014 (FET)
- Тады не сыходзіцца, да гэтага ў мяне не было слоў стагодзьдзе, былі толькі скарачэньні ст., што не падабаецца Liashko, пакуль што кансэнсусным мне бачацца толькі слова век, якое ўжываецца ў польскай і рускай мове, а таксама ў заходне- і усходнебеларускіх гаворках.--Maks 100 (гутаркі) 12:19, 6 чэрвеня 2014 (FET)
- Век — гэта больш пра ўзрост, чым пра стагодзьдзе. Зрэшты, гэта хутчэй пытаньне эстэтыкі, чым лінгвістыкі. Мне дык рок у значэньні год трохі муляе вока і слых, але ў асобных выпадках можна й папусьціцца. --Jan Marozaŭ г +у 13:32, 6 чэрвеня 2014 (FET)
- Тады не сыходзіцца, да гэтага ў мяне не было слоў стагодзьдзе, былі толькі скарачэньні ст., што не падабаецца Liashko, пакуль што кансэнсусным мне бачацца толькі слова век, якое ўжываецца ў польскай і рускай мове, а таксама ў заходне- і усходнебеларускіх гаворках.--Maks 100 (гутаркі) 12:19, 6 чэрвеня 2014 (FET)
- Некаторыя пішуць і кажуць старочча. --Jan Marozaŭ г +у 01:24, 6 чэрвеня 2014 (FET)
Літаратура
рэдагаваць«Немцы Расеі (энцыкляпедыя)|Энцыкляпэдыя Немцы Расеі]]. — С. 9». Зьвяртаю вашую ўвагу, што літаратура не перакладаецца. Да таго ж, ня варта перакладаць літаратуру з артаграфічнымі памылкамі.--Liashko (гутаркі) 16:58, 5 чэрвеня 2014 (FET)