Абмеркаваньне:Астрагляды
Апошні каментар: 25 кастрычніка 2020, ад удзельніка Kazimier Lachnovič
зь мястэчак Астраглядавічы, Хвойнікі, Брагін — атрымліваецца, Астрагляды ўсё ж мелі пэўны час статус мястэчка (ці гэты адзіны ўпамін можа быць недакладным?) і іх можна дадаць у {{Месты і мястэчкі гістарычнай Рэчыччыны}} да ўжо наяўных там Брагіна і Хвойнікаў? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:56, 20 кастрычніка 2020 (+03)
- Дзякую за тлумачэньне — значыць, усё ж не былі мястэчкам. Наконт гістарычнай Рэччычыны: прашу ўлічыць, што ў назьве шаблёну ў дужках таксама прыводзіцца спасылка на рэгіён Панізоўе, які ахопліваў трохі шырэйшую тэрыторыю. Вядома, тут узьнікаюць пэўныя пытаньні, што дадаваць ў шаблён, а што — не. Але тут яшчэ можна ўлічыць, што беларускія паселішчы (Хвойнікі і Брагін) гістарычнай Кіеўшчыны ў выніку ўвайшлі ў Рэчыцкі павет (Менская губэрня) (хоць у большасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі РІ былі штучнымі ўтварэньнямі з штучнымі межамі і ня могуць вылучацца ў гістарычныя рэгіёны). Пытаньне няпростае і спрэчнае, але нейкай вялікай супярэчнасьці асабіста я тут ня бачу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:40, 21 кастрычніка 2020 (+03)
- Не хацеў бы адцягваць вашай увагі ад далейшай дэталёвай працы ў гісторыі паселішчаў, але ўсё ж такі патлумачу сваю пазыцыю. Мазырскі павет увайшоў у склад Менскага ваяводзтва, бо гэта быў сьвядомы выбар мясцовых элітаў, які грунтаваўся на падзеле паміж беларускім і украінскім этнасамі. На шчасьце, такі стан рэчаў застаўся і ў расейскім адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, што паспрыяла канчатковаму замацаваньню Мазыршчыны па-за Кіеўшчынай. Таксама варта ўлічыць, што на Мазырскім Палесьсі (як і на тэрыторыі Рэчыцкага павету ВКЛ і РІ) ніколі не было мяшаных беларуска-ўкраінскіх мясцовасьцяў, таму нельга казаць пра хоць нейкую этнічную рэгіянальную лучнасьць. Фактычна па фармаваньні беларускага этнасу (а потым і беларускай нацыі) «Беларуская Кіеўшчына» натуральным чынам перастала быць часткай Кіеўшчыны. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:42, 22 кастрычніка 2020 (+03)
- Зьвесткі пра падобныя мяшаныя мясцовасьці адсутнічаюць у этнаграфічных дасьледаваньнях і перапісах насельніцтва тэрыторыі колішняга Мазырскага павету ВКЛ, няма ніякіх зьвестак пра «беларусізацыю» гэтага насельніцтва або, увогуле, нейкую масавую яго міграцыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:06, 24 кастрычніка 2020 (+03)
- Ведаеце, меркаваць можна абсалютна ўсё, але пакуль няма хоць нейкіх канкрэтных довадаў чагосьці гэтае штосьці для гісторыі не існуе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:20, 24 кастрычніка 2020 (+03)
- А які сэнс у гэтай спрэчцы? Навуковай дыскусіі пра нейкую ўкраінскасьць Усходняга Палесься не вядзецца, таму на бягучы момант ня бачу нічога кепскага ў тым, каб сьцьвярджаць, а не меркаваць. Што да зафіксаванага у пісьмовых крыніцах (што яшчэ варта спраўджваць, ці было гэта пасьлядоўным ужываньнем, а ня нейкай памылкай, а таксама хто і дзе пісаў тыя тэксты, ну і ўвогуле, наколькі гэта было масавай зьявай), то мяккае «р» ёсьць у беларускіх дыялектах Амсьціслаўшчыны, «Лыскі» не зусім укр. Ліски, ну а чаргаваньне Бельскі / Більскі мае падабенства да шырока вядомага Менск / Мінск. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:46, 24 кастрычніка 2020 (+03)
- Вы слушна напісалі, што займаецеся вывучэньнем гісторыі тэрыторыі - вось я і кажу, навошта спрачацца пра тое, што выходзіць за межы вашых асноўных цікаўнасьцяў - пагатоў у спрошчаным публіцыстычным вікі-фармаце? Я выдатна разумею ўсю складанасьць гісторыі Палесься (і культурны ўплыў Кіева як цэнтра мітраполіі там, вядома, быў вялікі, пагатоў яшчэ і геаграфічная блізкасьць мела месца), але я супраць ускладненьняў дзеля ускладненьняў як і супраць спрэчак дзеля спрэчак у Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:56, 24 кастрычніка 2020 (+03)
- Вось так адразу б і напісалі, што бачыце прынцыповае парушэньне тэрытарыяльнага прынцыпу ў тым шаблёне. Асабіста я хацеў як лепей, але ўсё ж гэтым мястэчак (а таксама Камарыну), відаць, давядзецца быць па-за адпаведнай сэрыяй навігацыйных шаблёнаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:39, 25 кастрычніка 2020 (+03)