Абмеркаваньне:Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне

Назва №2

рэдагаваць

Трэба штосьцi вырашаць з назваю. Глядзiце на сьпic iнтэрвiк. Думаю, што нiхто не сумняецца цяпер (з улiкам вiдавочнага!), што адбываецца, а менавiта: uk:Російсько-українська війна 2014--Mr. Spock абм 15:01, 4 верасьня 2014 (FET)

Калі ласка, прапануйце варыянты назвы, «Крызіс на ўсходзе Ўкраіны (2014)» нейкая вельмі расплывістая назва на мой погляд. Таксама прашу выказацца наконт раздзяленьня гэтага артыкула на 3 часткі, каб апісваць падзеі для кожнай вобласьці ў асобным артукуле (па прыкладзе Адэсы ці Крыма, а асноўным у тэме Крызіса на Ўкраіне зрабіць артыкул: Прарасейскія хваляваньні ва Ўкраіне (2014))--HK-47 (гутаркі) 00:27, 18 траўня 2014 (FET)

Прапаную Расейскае ўварваньне на ўсход Украіны, як частку Расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіне (2014). Адэса ёсьць паўднёвым горадам, таму пры ўлучэньні яе згадак, артыкул варта назваць Расейская дывэрсійная дзейнасьць ва Ўкраіне. Крымскі крызіс (2014) ёсьць шырэйшым за інтэрвэнцыю паняткам, бо ёсьць міжнародным расейска-ўкраінскім крызісам стасункаў, а ня толькі вайной. Прарасейскія хваляваньні ва Ўкраіне (2014) ёсьць найбольш вузкім паняткам, бо ёсьць унутранай справай Украіны. Варта адрозьніваць унутраныя і міжнародныя падзеі, як міжнародны крызіс і вайну. Міжнародны крызіс тычыцца і трэціх краінаў ды ўплывае на міжнародны лад дачыненьняў, у дадзеным выпадку зводзіць на нішто АБСЭ і нават дапушчае акупацыю Кітаем віетнаміскіх астравоў у Паўднёва-кітайскім моры.--Удзельнік:W 13:15, 28 траўня 2014 (FET)
Прашу не пераносіць артыкул без узгадненьня супольнасьці. Відавочна, што гэта не выключна расейская дывеэрсійная дзейнасьць, прашу прытрымлівацца нэўтральнасьці ў Вікіпэдыі.--Liashko (гутаркі) 17:00, 23 траўня 2014 (FET)
Згодзен, нэўтральнасьць гэта вельмі важна, але ж мы павінны разумець што некаторыя акалічнысьці могуць адкрыцца толькі праз некаторы час. З іншага боку, мы павінны спачатку апісаць падзеі з розных бакоў, аднак наўрад мы можам гэта рабіць адначасова (апісваць падзею адначасова з дзьвух бакоў), таму пэўны час тэма падзей ва Ўкраіне будзе некалькі аднабокава падавацца, вельмі прашу гэта ўлічваць. Абапіраючыся на вышэйнапісанае, я згодзен з тым каб пакуль не пераносіць артыкулы (няўпэўнены што зразумел дзе аб чым пісаць), а ўсім разам вырашыць што з імі рабіць пасьля сканчэньня «крызіса ва Ўкраіне», і сканчэньня апісаньня «усіх падзей». --HK-47 (гутаркі) 02:47, 24 траўня 2014 (FET)
Вельмі складана зараз усё прывесьці да роўніцы і адсартаваць. Прапаную адштурхоўвацца ад той дадзенасьці, што на ўсходзе Ўкраіны вядзецца маштабная антытэрарыстычная апэрацыя з адпаведным удзелам украінскіх сілавых структураў, т.ч. назва мусіць быць Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны (2014), вакол гэтай рыбы выбудоўваць структуру артыкула, які магчыма (і на вялікі жаль), будзе яшчэ шырыцца. Потым у гэтым артыкуле робім падпункты кшталту: Эўрамайдан, Антымайдан, Прарасейскія хваляваньні на ўсходзе Ўкраіне (2014), Данецкая народная рэспубліка, Луганская народная рэспубліка, апісваючы асноўныя падзеі (баявыя сутыкненьні, магчыма падзённая храналёгія). Сам артыкул Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны (2014) павінен быць адным з пунктаў артыкула Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну (2014). Правільна кажу?--Mr. Spock абм 18:42, 13 чэрвеня 2014 (FET)

Стыль мовы

рэдагаваць

Жадаю ў другі раз зьвярнуць увагу ўдзельніка  W на патрэбу захаваньня моўных нормаў і нормаў стылістыкі мовы пры складаньні тэксту ў энцыкляпэдычным выданьні, якое мае прытрымлівацца навуковага стылю мовы. Як можна пераканацца з досьведу сучаснай энцыкляпэдычнай літаратуры на беларускай мове, слова калябарант не ўжываецца ў значэньні ўзброенага баевіка; пагатоў, дадзенае слова мае іншую стылістычную афарбоўку і ў вялікай ступені ёсьць гістарызмам (у чым таксама можна пераканацца з досьведу беларускамоўных гістарычных выданьняў). Дадаткова жадаю зьвярнуць увагу, што перадача цытаты арыгіналу не зьяўляецца правілам Вікіпэдыі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:47, 14 чэрвеня 2014 (FET)

Раман Лягін ёсьць калябарантам расейскіх дывэрсантаў-"баявікоў", а не "баявіком". --Удзельнік:W 15:57, 14 чэрвеня 2014 (FET)
Яшчэ раз зьвяртаю ўвагу на патрэбу захаваньня стылістыкі, якая не дапускае выкарыстаньня падобных зваротаў у матэрыяле навуковага стылю мовы, і недапушчальнасьць катэгарычнасьці тэзісаў. Войны рэдагаваньняў з Вашага боку таксама не зьяўляюцца істотным абгрунтаваньнем. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:31, 16 чэрвеня 2014 (FET)
Абгрунтаваньнем ёсьць Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня: "Няхай факты гавораць самі за сябе". Цьверджаньне быццам Раман Лягін ёсьць "баявіком" ёсьць Вашай асабістай выдумкай, а не "захаваньнем стылістыкі".--Удзельнік:W 13:14, 18 чэрвеня 2014 (FET)

Дадаткова жадаю зьвярнуць увагу, што перадача цытаты арыгіналу не зьяўляецца правілам Вікіпэдыі

Патлумачце сваю думку, калі ласка. -- Renessaince 17:56, 16 чэрвеня 2014 (FET)

Прашу ўдзельніка Удзельнік:W прытрымлівацца нэўтральнага пункту гледжаньня. Тэрмін «калябарант» тут як мінімум недарэчны, бо ўсход Украіны не акупаваны нейкай іншай дзяржавай.--Liashko (гутаркі) 22:25, 16 чэрвеня 2014 (FET)

Якраз і трымаюся нэўтральнга пункту гледжаньня, што патрабуе: "Няхай факты гавораць самі за сябе". Крыніца падае Лягіна калябарантам. Лягін ажыцьцяўляў калябарацыю з расейскімі дывэрсантамі, якія акупавалі шэраг мясцовасьцяў, дзе і спрабавалі правесьці махінацыі з незаконным рэфэрэндумам.--Удзельнік:W 13:14, 18 чэрвеня 2014 (FET)
Яшчэ раз нагадваю пра адсутнасьць у Вікіпэдыі правіла аб даслоўнай перадачы крыніцаў і патрэбе прытрымліваньня стылістыкі мовы. У сучаснай беларускай мове лексэма калябарант мае выключна мастацкае выкарыстаньне, што можна спраўдзіць у любым друкаваным аўтарытэтным выданьні на беларускай мове або ў сродках СМІ. Да таго ж, украінскія ўлады, акрэсьліваючы дадзеных асобаў як калябарантаў, не даюць юрыдычнай ацэнкі, а толькі робяць заяву. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:27, 18 чэрвеня 2014 (FET)
Яшчэ раз прапаную патлумачыць сваю думку пра «адсутнасьць у Вікіпэдыі пэўных правілаў». -- Renessaince 17:56, 18 чэрвеня 2014 (FET)
Як мне вядома, Вікіпэдыя не патрабуе даслоўнага цытаваньня крыніцы, на што зьвяртае ўвагу ўдзельнік W у гэтым абмеркаваньні й апісаньні зьменаў артыкулу . --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:52, 18 чэрвеня 2014 (FET)
Годзе прыпісваць мне заяву, якой я не рабіў. Я зьвяртаў увагу на правіла Вікіпэдыі нэўтральны пункт гледжаньня: "Няхай факты гавораць самі за сябе". Цяпер адзначу чарговую спробу цэнзуры з боку Максіма Ляшко, які беспадстаўна заблакаваў мой рахунак да 21 чэрвеня і працягнуў вандалізм супраць артыкула, выдаліўшы зьвесткі, падцьверджаныя аўтарытэтнай крыніцай. Заклікаю адміністрацыю Вікіпэдыі абараніць артыкул ад паўторнага шкодніцтва з боку Максіма Ляшко.--Удзельнік:W 22:49, 18 чэрвеня 2014 (FET)
Наколькі я разумею, патрэбу перадачы арыгіналу крыніцы Вы ўказалі ў апісаньні гэтага рэдагаваньня, а таксама ў рэпліцы ад 13:14 18 чэрвеня. Зрэшты, лічу лягічным не ўзаемнае абмеркаваньне рэдагаваньняў, а адшуканьне патрэбнага кансэнсусу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:53, 18 чэрвеня 2014 (FET)
"Паводле Джымі Ўэйлза,.. прынцып" нэўтральнасьці пункту гледжаньня "зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным", таму не падлягае кансэнсусу. Час адміністрацыі Вікіпэдыі прыняць захады супраць пасьлядоўнага парушэньня гэтага прынцыпа Максімам Ляшко.--Удзельнік:W 20:14, 19 чэрвеня 2014 (FET)

Вайна правак зайшла надта далёка. Таму рашэньні будуць наступныя: па-першае, у крыніцы БелаПАН няма згадкі, што Лягін зьяўляецца калябарантам, ён наогул ня згадваецца ў гэтай крыніцы, адсюль вынікае, што мы маем наўпрост скажэньне фактаў. Больш за тое, БелаПАН цытуе заяву ўкраінскай МЗС, што зьяўляецца першаснай крыніцай, Вікіпэдыя ж апэруе другаснымі крыніцамі, таму такая крыніца ня можа лічыцца вартай даверу. Такім чынам, зьвесткі, якіх няма ў крыніцы, будуць выдаленыя з артыкула. Любыя спробы дадаць ізноў гэтую інфармацыю без абгрунтаваньня новымі аўтарытэтнымі крыніцамі будуць прыроўненыя да вандалізму і будуць адпаведна штрафавацца. --Red_Winged_Duck 21:14, 19 чэрвеня 2014 (FET)

P.s. Але ж увогуле, і так зразумела што за фрукты там дзейнічаюць, — калябарант і сам можа зьяўляцца баявіком/тэрарыстам, гэта не ўзаемавыключальныя рэчы. Прыкра што з-за гэтых нявартых дробязяў (ну калі ўсё і так усім добра зразумела) паўстае вось гэты недарэчны вікі-канфлікт. Здаецца цалкам добра можна дамовіцца без вайны рэдагаваньняў і, пагатоў, блякіровак адным удзельнікам (зацікаўленым бокам ў канфлікце!) іншага, няўгоднага. Нядобра.--Mr. Spock абм 21:33, 19 чэрвеня 2014 (FET)
Сэнс у тым, што нават калі «ўсім зразумела», любыя высновы мусяць быць пацьверджаныя крыніцамі, асабліва ў артыкулах на такія вострыя і супярэчлівыя тэмы. І я згодны з тым, што заўсёды можна дамовіцца, тым больш, што пытаньне ня надта прынцыповае, а блякаваньне, на маю думку, варта выкарыстоўваць у выключных выпадках і пазьбягаць іх у дачыненьні да сталых удзельнікаў. У падобных выпадках лепш абараніць артыкул ад рэдагаваньняў, пакуль ня будзе дасягнуты кансэнсус у абмеркаваньні. --Red_Winged_Duck 21:43, 19 чэрвеня 2014 (FET)

Віківясна-2018

рэдагаваць
Вярнуцца да старонкі «Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне».