Вандалізм
наўмыснае і бессэнсоўнае зьнішчэньне культурных і матэрыяльных каштоўнасьцяў
Вандалізм — наўмыснае і бессэнсоўнае зьнішчэньне культурных і матэрыяльных каштоўнасьцяў. Асобаў, якія ўчыняюць такія дзеяньні, завуць вандаламі.
Гісторыя
рэдагавацьДадзенае значэньне зьвязана з гісторыяй узьнікненьня гэтага тэрміну, якое ўзыходзіць да ўсходне-германскага племя вандалаў, якія сапраўды разрабавалі ў чэрвені 455 году Рым. Хоць вандалы хутчэй рабавалі і вывозілі каштоўнасьці, чым зьнішчалі іх (у хроніках адсутнічаюць згадкі пра нейкія асаблівыя бедзтвы «вечнага гораду»). За вандаламі замацавалася слава дзікіх і бескультурных «барбараў», што, магчыма, зьвязана з жорсткім перасьледам каталіцкага духавенства і разбурэньнем каталіцкіх цэркваў у Вандальскім каралеўстве ў паўночнай Афрыцы.
Адказнасьць за вандалізм паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь
рэдагаваць- У адпаведнасьці з артыкуламі 345[1] Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасьць у форме штрафа або пазбаўленьня волі да трох гадоў.
- У адпаведнасьці з артыкуламі 346[2] Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасьць у форме выпраўленчых працащ, штрафа або арышту на тэрмін да шасьці месяцаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Уголовный Кодекс Республики Беларусь. — Мн. «Амалфея», 2009, С.240: Уничтожение, повреждение либо утрата историко-культурных ценностей или материальных объектов, которым может быть присвоен статус историко-культурной ценности, по неосторожности
- ^ Уголовный Кодекс Республики Беларусь. — Мн. «Амалфея», 2009, С.240: Надругательство над историко-культурными ценностями