Абмеркаваньне:Аляксандар Мілінкевіч

Аўтарскія правы

рэдагаваць

Наколькі разумею, гэта афіцыйная біяграфія і проста распаўсюджваецца ў розных сродках масавай інфармацыі (я знайшоў тут). Канешне, магчыма разглядаць, як факты, але тэкст вельмі падобны.

Мне здаецца, мае сэнс запытацца дазволу на выкарыстаньне (асабліва на зьмены ў тэксьце, якія патэнцыяльна могуць быць не на карысьць палітыка).

Проста цікава, у якім з en:University of California была стажыроўка.

EugeneZelenko 04:57, 05.10.2005 (UTC)

Ня думаю, што тут можна казаць пра нейкія парушэньні аўтарскіх правоў, бо гэта ўсё ж фактычная інфармацыя, а не мастацкая літаратура. Калі ёсьць нейкія недарэчнасьці ў фактах нехта прыйдзе і выправіць, таму, думаю, можна прыбраць паведамленьне пра магчымыя парушэньні аўтарскіх правоў. Тым больш, што пры стварэньні артыкулу я кіраваўся інфармацыяй зь некалькіх крыніц. --Red_Winged_Duck 07:30, 05.10.2005 (UTC)
Мабыць кампіляцыя даруе :-) Мне здаецца, мае сэнс дадаць спасылкі на гэтыя крыніцы (старонка партыі і г.д.) --EugeneZelenko 14:32, 05.10.2005 (UTC)

Vydaleńnie źmiestu

рэдагаваць

Скасаваньне праўкі без тлумачэньняў зьяўляецца як найменш парушэньнем норм этыкі. --217.21.43.22 17:00, 17 ліпеня 2014 (FET)

Spadar Liashko, kali łaska rastłumačcie pryčyny vydaleńnia źmiestu z krynicami ŭ artykułach Śviatłana Aleksijevič i Alaksandar Milinkievič. Vialiki dziakuj. Tomasz Bladyniec (hutarki) 17:57, 17 lipienia 2014 (FET)
1. Інфармацыя напісаная не беларускай мовай. 2. У інфармацыі адсутнічае значнасьць, Алексіевіч не зьяўляецца палітолягам каб даваць грунтоўную ацэнку палітыкам. 3. Інфармацыя носіць польскі шавіністычны характар. 4. Вікіпэдыя — не цытатнік.
1. Tady źviartajusia z prośbaj vypravić moŭnyja pamyłki. 2. Aleksijevič źjaŭlajecca aŭtarytetnaj asobaj, jakoj mierkavańnie maje značeńnie kali nie jak spiecyjalista, tady jak pradstaŭnika biełaruskaj elity. 3. Tady tym bolš cikava i varta napisać, što ŭ spadaryni Aleksijevič jość polskija šavinistyčnyja pohlady. 4. Nie było tam anijakich cytat. Tomasz Bladyniec (hutarki) 00:42, 18 lipienia 2014 (FET)
Апісаньне спадарыняй Алексіевіч асобных малазначных палітыкаў у артыкуле пра яе не зьяўляецца значнай інфармацыяй. З такім жа посьпехам можна зьмясьціць у Вікіпэдыі ўсе ейныя выказваньні калі-небудзь сказаныя ў інтэрвію, чаго вы не зрабілі, праз што погляд апынуўся не нэўтральным, чаго патрабуе Вікіпэдыя.--Liashko (гутаркі) 02:32, 18 ліпеня 2014 (FET)
Калі кіравацца вашай лёгікай, то трэба выдаляць такія меркаваньні ў кожным артыкуле, у якім не стае поўнага ахопу ацэнак. Можна проста праставіць шаблён Неаб’ектыўна. --217.21.43.22 11:14, 18 ліпеня 2014 (FET)
Для аб’ектыўнасьці можна проста прыбраць неаб’ектыўную інфармацыю. Шаблён прастаўляецца, калі цэлы разьдзел ці артыкул зьяўляюцца неаб’ектынымі. Тут жа быў толькі адзін сказ, які я й прыбраў.--Liashko (гутаркі) 00:36, 19 ліпеня 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Аляксандар Мілінкевіч».