Аблога Бамуту

(Перанакіравана з «Аблога Бамута»)

Аблога Бамуту — баі ў ваколіцах вёскі Бамут і ейных ваколіцах падчас Першай расейска-чачэнскай вайны. Першыя сутычкі пачаліся ў сакавіку 1995 году. 10 сакавіка 1995 году пачаліся баі з прымяньненьнем цяжкай артылерыі й авіяцыі з боку Расеі. Аснову войскаў чачэнцаў складалі мясцовыя жыхары вёскі Бамут, таксама жыхары ваколіцы. Паводле некаторай інфармацыі ўдзел у сутыкненьнях у Бамуце таксама бралі ўкраінскія добраахвотнікі.

Удзельнікі

рэдагаваць

Агулам абаронцаў вёскі было ня больш за 100 чалавек. З пачатку начальнікам абароны Бамуту быў Хізір Хачукаеў (найбліжэйшы паплечнік Руслана Гелаева). Потым узначальвае абарону Хамзат Батаў[1], затым Руслан Хайхароеў.

Гісторыя

рэдагаваць

Абарона Бамуту была вельмі цяжкай справай, усяго было тры спробы здабыцьця вёскі. Кожны раз расейцы ўваходзілі ў вёску, але чачэнцы пасьля здабыцьця Бамуту расейцамі адыходзілі ў горы каля вёскі й пачыналі абстрэл ваяроў, што былі ўнізе ў вёсцы. Расейцы гэтага абстрэлу не вытрымлівалі й адыходзілі. Расейскі бок лічыць, што трэці наступ быў пасьпяховым. У траўні 1996 году яны здабылі найвышэйшую гару каля Бамуту — Лысую гару, што, аднак, не адпавядае рэчаіснасьці. Чачэнскае войска ў той час рыхтавала наступ на Грозны, таму ўсе ваяры знаходзіліся ў ваколіцах Грознага, якія чакалі загаду да наступу на Грозны, з прычыны чаго расейццы атрымалі мажлівасьць здабыцьця навакольных гор каля Бамуту, у якім адсутнічалі верагодныя праціўнікі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць