Акцыйнае таварыства

(Перанакіравана з «АТ»)

Акцы́йнае тавары́ства[1][2][3] (акцыянэ́рнае тавары́ства, АТ) — арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства, аб’яднаньне грамадзянаў і юрыдычных асобаў для сумеснае гаспадарчае дзейнасьці.

Як і статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасьцю, статутны капітал АТ падзелены на пэўную колькасьць акцый. Удзельнікі акцыянэрнага таварыства (акцыянэры) не адказваюць па яго абавязальніцтвах і нясуць рызыку стратаў, зьвязаных зь дзейнасьцю АТ, толькі ў рамках вартасьці належачых ім акцый.

У статуце АТ фіксуюцца мэты таварыства, памер капіталу, парадак кіраваньня, структура кіруючых органаў і іншае.

Глядзіце таксама

рэдагаваць